Зроблена ў Беларусі. Кітайцамі

epa02358149 A migrant worker holds an oxygen weld (L) as workers build an elevated base for the planned Hangyong high-speed railway line (Hangzhou-Ningbo) in Xiaoshan of rural Hangzhou city, eastern Zhejiang province, China, 26 September 2010. The 149.8 kilometre-long Hangyong high-speed railway line has cost about 20 billion yuan (2.2 billion euro, 2.9 billion US dollars). Construction started in 2009 and will be finished by 2011. The railway will reduce travel time between Ningbo and Hangzhou to 26 minutes. China will spend 800 billion yuan (88.4 billion Euro, 119.3 billion US dollars) as part of an ambitious plan to double its high-speed rail network. According to the Ministry of Railways, more than 6,000 km of new high-speed tracks will be laid across the country, pushing the total length of high-speed railways to 13,000 km by 2012. EPA/WU HONG

За першыя шэсць месяцаў 2016 года, па дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, у Беларусь уехалі 4,076 кітайскіх працоўных мігрантаў. Зараз па колькасці працоўных мігрантаў яны пераўзыходзяць усе іншыя нацыянальнасці, у тым ліку украінцаў, якіх прыехала 3,334.

Беларускі ўрад захоўвае жорсткі кантроль за рынкам працы і строга рэгулюе колькасць дазволаў на працу для замежнікаў.

Пакуль Беларусь спрабуе аднавіць супрацоўніцтва з Захадам пасля адмены санкцый, а расійскія інвестыцыі працягваюць скарачацца, кітайскія інвестары нажываюцца на беларускіх праектах.

На вуліцах Мінску і іншых гарадоў з’яўляецца ўсё больш і больш кітайскіх рабочых. Беларусы цікавяцца, што прыцягвае іх сюды, дзе яны працуюць, і, самае галоўнае, ці збіраюцца яны застацца тут.

У адрозненне ад Еўропы, Беларусі да гэтага часу ўдавалася пазбегнуць прытоку ўцекачоў з Блізкага Ўсходу. Аднак змяншэнне колькасці працоўных месцаў вымушае беларусаў шукаць новую працу, і цяпер яны мусяць канкураваць з прывазной працоўнай сілай.

Кітайская працоўная міграцыя ў лічбах

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, у 2015 годзе Беларусь прыняла амаль 32,000 працаўнікоў. Амаль палова з іх -14,000 чалавек — прыехалі з ахопленай вайной Украіны, а другая — 7225 чалавек — з Кітая.  У 2016 годзе, калі сітуацыя ва Усходняй Украіне ў пэўнай ступені стабілізавалася, колькасць украінцаў зменшылася, у той час як кітайская прысутнасць ўзрасла.

Дадзеныя Міністэрства ўнутраных справаў таксама сведчаць пра тое, што большасць сярод 4,076 працоўных мігрантаў займаецца фізічнай працай. Толькі 888 чалавек з’яўляюцца падрыхтаванымі спецыялістамі, яшчэ 57 займаюць кіруючыя пасады, 43 знайшлі працу ў сферы паслуг. Выглядае, што на беларускім рынку існуе попыт на замежную рабочую сілу без кваліфікацыі.

Гэты факт можа быць нечаканым для мясцовых беларускіх працоўных. Многія апошнім часам спрабуюць знайсці працу ў Беларусі, бо скарачэнне працоўных месцаў у прамысловасці расло на працягу 2015 і 2016 гадоў з-за эканамічных крызісаў у Беларусі і Расіі. Паколькі беларусы ўсё больш і больш сутыкаюцца з кітайскімі рабочымі на вуліцах Мінска і іншых гарадоў, іх можа зацікавіць, на якіх пасадах і ў якіх галінах яны працуюць.

Падчас візіту на Магілёўскі ліфтавы завод у ліпені 2016 года Лукашэнка адзначыў, што беларускія працоўныя павінны быць больш актыўнымі і гнуткімі ў пошуках працы: «Калі раптам у Магілёве не знойдзецца працоўнага месца, то яно будзе ў Бабруйску, Мінску, Гродна, Светлагорску, Добрушы”. Але беларускія працоўныя сёння сутыкаюцца не толькі з ўнутранай, але і са знешняй канкурэнцыяй.

Кітайская працоўная міграцыя ў асобах і гісторыях

Глухі правінцыйны гарадок Добруш, дзе жыве 18,000 жыхароў, адчуў рэзкае павелічэнне колькасці насельніцтва, калі мясцовыя ўлады ўхвалілі будаўніцтва кардоннай фабрыкі ў 2015 годзе. Кітайскі інвестар і галоўны падрадчык прывёз 1000 кітайскіх рабочых, што значна павялічыла мясцовае насельніцтва. Яны, вядома, вылучаюцца сярод карэнных жыхароў горада.

Іх прысутнасць магла б застацца незаўважнай, калі б шмат кітайскіх працоўных не пачало пратэставаць. Яны абвінавацілі сваіх кіраўнікоў у дрэнным абыходжанні і прамаршыравалі да Гомеля (каля 30 км) з патрабаваннем вырашыць існуючыя праблемы. Сітуацыя была нібыта вырашана шляхам перамоў.

Цікава, што паводле многіх крыніц, у тым ліку Радыё Свабода ў Беларусі, многіх беларусаў уразіла іх мужнасць. Беларусы спачувалі кітайскім рабочым, бо яны настойвалі на справядлівай аплаце працы.

Большасць кітайскіх рабочых прыязджае на кароткі прамежак часу, працуе на будаўнічых пляцоўках у Беларусі, і вяртаецца дадому. Гісторыя пра кітайскіх рабочых у Добрушы паказвае, што многія з іх зазнаюць эксплуатацыю і несправядлівае абыходжанне з боку сваіх кітайскіх працадаўцаў. Адсутнасць празрыстасці і кантролю з беларускага боку ставіць пад пагрозу іх статус і працоўныя правы.

Кароткатэрміновыя працоўныя мігранты

Беларусь прыцягвае кароткатэрміновых працоўных мігрантаў з Кітая, Украіны і Турцыі. Хоць у Беларусі рабочая сіла танная, замежныя інвестары аддаюць перавагу ўласным працаўнікам. Адна з прычынаў гэтага – ўласных грамадзянаў лягчэй кантраляваць.

На дадзены момант Беларусь не мае канкурэнтных здольнасцей для прыцягнення і ўтрымання высокакваліфікаваных замежнікаў. Некаторыя эксперты кажуць, што замест гэтага варта засяродзіцца на захаванні перспектыўных беларусаў, якія імкнуцца эміграваць.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, на кожнага беларуса, які пакідае краіну ў пошуках працы за мяжой, прыходзіцца шэсць замежнікаў, якія ўязджаюць у краіну і атрымліваюць працоўныя месцы. Суаднясенне 1 да 6 вынікае з афіцыйнай статыстыкі, якая лічыць толькі тых беларусы, якія прадставілі падпісаны працоўны кантракт за мяжой у Міністэрства унутраных справаў.

Па словах Ej.by гэтыя дадзеныя скажаюць рэальную карціну і сапраўдныя суадносіны павінны быць 3 да 1 у зваротным кірунку. Паводле альтэрнатыўных ацэнак, каля 100,000 беларусаў пакідаюць краіну ў пошуках працы за мяжой, у асноўным у Расіі, і толькі каля 30,000 рабочых-мігрантаў ўязджаюць ў Беларусь штогод. Адток працоўнай сілы з Беларусі можа знясіліць нацыянальны кадравы патэнцыял.

З іншага боку, у часы эканамічнага крызісу, грашовыя пераводы беларусаў, якія працуюць за мяжой, сталі фактарам стабільнасці для хатніх гаспадарак, а таксама нацыянальнай эканомікі. Па дадзеных Сусветнага банка такія грашовыя пераводы склалі 2% ад ВУП Беларусі ў 2014 годзе.

Пакуль Беларусь не змагла прыдумаць надзейных спосабаў захавання мясцовых талентаў, многія багатыя беларусы адпраўляюць сваіх дзяцей вучыцца за мяжу, а таксама заахвочваць іх знаходзіць спосабы застацца ў Заходняй Еўропе ці Паўночнай Амерыцы. У той жа час, падобна, што беларускі ўрад, вырашыў сканцэнтравацца на рэгуляванні прытоку замежнай працоўнай сілы шляхам далучэння да непразрыстай сістэмы выдачы працоўных дазволаў абраным інвестарам з Кітая і Турцыі.

Гэта ставіць Беларусь у “шэрую зону” працоўнага заканадаўства. Калі інвестары не выконваюць пагадненні з прывезенымі працаўнікамі, беларускі ўрад фактычна не мае рычагоў ціску на іх. Стратэгія імпарту часовай працоўнай сілы можа быць кароткатэрміновым рашэннем для прыцягнення замежных інвестыцый. Але ў доўгатэрміновай перспектыве Беларусь павінна знайсці больш ўстойлівыя і сучасныя спосабы рэгулявання свайго рынку працоўнай сілы.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *