Здзелкі па зброі, відэа Ostrogorski Forum 2017, эканамічныя прагнозы — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Ostrogorski Forum 2017

У ліпені аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі здзелкі па продажы зброі паміж Беларуссю і Расіяй, развіццё беларуска-ўкраінскіх адносінаў і паклёпніцкую кампанію супраць Святланы Алексіевіч у расійскіх СМІ.

Мы таксама апублікавалі відэазапісы канферэнцыі Ostrogorski Forum 2017, што адбылася ў Мінску ў чэрвені і ўключала панэлі па адносінах паміж Беларуссю і ЕС, бяспецы і ідэнтычнасцю.

База Belarus Policy была папоўненая некалькімі эканамічнымі паперамі, а таксама аналізам у галіне правоў чалавека і адукацыі.

Аналітыка

Сяргей Богдан аналізуе нядаўнія здзелкі па продажу расійскай зброі Беларусі. На першы погляд, Расія ўзбройвае Мінск. Гэта адпавядае гіпотэзе, што Крэмль становіцца ўсё больш ваяўнічым і разам з Мінскам імкнецца аказваць ціск на сваіх рэгіянальных і заходніх праціўнікаў.

Тым не менш, больш дэталёвы аналіз здзелак па продажы зброі і ўзбраення беларускай арміі малюе іншую карціну. Масква адмаўляецца падтрымаць слабеючую здольнасць беларускіх вайскоўцаў да правядзення наступальных аперацый, у тым ліку сумесных з Расіяй буйнамаштабных аперацый.

Алеся Руднік абмяркоўвае паклёпніцкую кампанію супраць Святланы Алексіевіч, ініцыяваную у расійскіх СМІ. Рэзкая рэакцыя з боку расійскіх СМІ і палітыкаў можа тлумачыцца тым фактам, што многія з яе сцвярджэнняў б’юць па “балявых кропках” расійскай палітыкі: вайна ва Украіне і роля Расіі ў ёй, прасоўванне канцэпцыі “Рускага свету”, супрацьстаянне з Захадам.

Алексіевіч, якая піша на рускай мове, зрабіла заяву, якая цалкам супярэчыць афіцыйнай расійскай прапагандзе. Многія грамадскія дзеячы ў Расіі ўспрымаюць гэта як пагрозу або спробу змяніць расійскае грамадскае меркаванне па пытаннях, якія маюць важнае значэнне для рэжыму Пуціна.

Ігар Губарэвіч у сваім артыкуле сцвярджае, што сустрэча ў Кіеве прадэманстравала ўтварэнне шчыльных асабістых адносінаў паміж Лукашэнкам і Парашэнкам. Урады дзвюх краінаў падзяляюць зацікаўленасць у больш моцных эканамічных сувязях; яны таксама маюць даволі добрае ўяўленне пра тое, як будаваць іх. Беларусь ніколі не будзе добраахвотна ставіць пад пагрозу бяспеку Украіны, а Украіна разумее, што не можа рэальна разлічваць на штосьці большае, чым нейтральнасць Беларусі ў расійска-украінскім канфлікце.

Нягледзячы на ​​тое, што краіны належаць да процілеглых геапалітычных саюзаў, Беларусь і Украіна па-ранейшаму маюць патрэбу адна ў адной, каб супрацьстаяць ціску Расіі. Іх цеснае двухбаковае супрацоўніцтва будзе спрыяць узмацненню абедзвюх краінаў.

Ostrogorski Forum 2017

19 чэрвеня Цэнтр Астрагорскага правёў II Ostrogorski Forum назвай “Беларусь у новых умовах: выклікі знешняй палітыкі, бяспекі і ідэнтычнасці пасля 2014 года”. На канферэнцыі выступілі аўтарытэтныя эксперты як з незалежнай, так і з праўладнай супольнасці. Відэа з канферэнцыі з імёнамі экспертаў можна паглядзець ніжэй.

Панэль 1. Нармалізацыя стасункаў паміж Беларуссю і ЕС пасля 2014 года: вынікі і праблемы.
Выступоўцы:
Андрэй Ляховіч, кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі
Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Мадэратар – Валер Карбалевіч, эксперт Аналітычнага цэнтра “Стратэгія”

Панэль 2. Нацыянальная бяспека і абарона Беларусі ва ўмовах эканамічнага крызісу і росту міжнароднай напружанасці: дасягненні і памылкі.

Выступоўцы:
Аляксандр Гелагаеў, вайсковы аглядальнік
Аляксандр Шпакоўскі, кіраўнік праекта “Актуальная канцэпцыя”
Дзяніс Мельянцоў, старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Мадэратар — Аляксандр Алесін, вайсковы аглядальнік

Панэль 3. Афіцыйная палітыка ідэнтычнасці пасля 2014 года: ці адбылася “мяккая беларусізацыя”?

Выступоўцы:
Вадзім Мажэйка, эксперт Ліберальнага клуба
Андрэй Дынько, шэф-рэдактар партала NN.BY
Пётра Пятроўскі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі
Мадэратар — Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса ARCHE

Каментары ў медыя

У перадачы “Палітычнае люстэрка” на Польскім радыё аналітык Цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня абмяркоўвае, ці ўдалося Мінску заваяваць сімпатыі заходніх дзяржаваў, ці адправяцца беларускія вайскоўцы ў замежныя міратворчыя місіі, і ці дапамагаюць арышты топ-чыноўнікаў і бізнесменаў выправіць эканамічную сітуацыю ў Беларусі.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё абмяркоўвае беларуска-малдаўскія стасункі. Нягледзячы на нядаўнія няўдачы ў двухбаковым гандлі, Малдова застаецца для Беларусі важным эканамічным партнёрам на постсавецкай прасторы. У адрозненне ад Расіі, Беларусь не пярэчыць геапалітычнай арыентацыі Малдовы на Еўропу. Наадварот, Мінск імкнецца выкарыстаць гэты фактар у сваіх інтарэсах.

Сяргей Богдан на Радыё Свабода дыскутуе пра палітычны кантэкст новага брэнду лідскага піва з мапай БНР. На думку Сяргея, гэта стварае разбуральны палітычны міф і пераносіць дыскусію пра дзяржаўны праект БНР у папулісцкае і рэвізіянісцкае рэчышча.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Аляксандр Чубрык. Макраэканамічны прагноз для Беларусі, №1 (14), Ліпень 2017.  Даследчы цэнтр ІПМ, 2017.

Алег Мазоль. Уплыў фінансавага стрэсу на эканамічную актыўнасць і грашова-крэдытную палітыку ў Беларусі. BEROC, 2017.

Дзмітры Крук, Дзмітрый. Колькін Беларускі эканамічны агляд, 1 квартал 2017. BEROC, 2017.

Алёна Зуйкова, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест. Погляд беларускіх праваабаронцаў на праваабарончую дзейнасць і пытанні супрацоўніцтва праваабарончых арганізацый Беларусі. ЦЕТ, 2017.

Аналіз праекта Кодэкса аб адукацыі. Грамадскі балонскі камітэт, 2017.

Цэнтр Астрагорскага  гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *