Умацаванне незалежнасці, здзелкі з Азербайджанам, новы падыход Вялікабрытаніі – дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Брытанскі міністр сэр Алан Дункан на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Фота: БЕЛТА

У кастрычніку аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі ўдзел Беларусі ў пастаўках зброі розным бакам у сірыйскай вайне, новы падыход Вялікабрытаніі да Беларусі, і апошнія прызначэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.

Каментары аналітыкаў Цэнтра таксама з’яўляліся ў сродках масавай інфармацыі. Яны асвятлялі такія тэмы, як новая рэдакцыя закона аб масавых мерапрыемствах, анархісцкі рух Беларусі і ўціск яго з боку дзяржавы, беларуска-азербайджанскія здзелкі па зброі і нафце, ды іншыя.

Апроч таго, мы дадалі пяць новых даследаванняў у галіне эканомікі, адукацыі і дзяржаўнага кіравання ў базу дадзеных BelarusPolicy — сумесны праект Цэнтра Астрагорскага і Беларускай даследчай рады.

Аналітыка

Сяргей Богдан вывучае, на чыім баку знаходзіцца Беларусь ў сірыйскай грамадзянскай вайне. Беларусь абвінавачваецца ў пастаўках зброі ўсім бакам канфлікту. Калі абвінавачванні будуць даказаныя, нядобрасумленныя здзелкі ў такім канфлікце могуць быць кваліфікаваныя як грубае парушэнне міжнародных пагадненняў у галіне бяспекі.

Рэакцыя ўплывовых дзяржаваў, такіх як ЗША ці Расія, на такое парушэнне будзе значна больш жорсткім, чым іх рэакцыя на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Але наяўныя дадзеныя сведчаць пра тое, што Мінск з’яўляецца толькі ўскосным удзельнікам. Яго ўдзел у сірыйскім канфлікце ў якасці пастаўшчыка зброі абмяжоўваецца працай з пасярэднікамі, якія дзейнічаюць ад імя заходніх краінаў і іх саюзнікаў.

Ігар Губарэвіч даследуе, ці сапраўды Вялікабрытанія нарэшце зацікавілася Беларуссю. Вялікабрытанія практычна не звяртала ўвагі на Беларусь пасля таго, як тая здабыла незалежнасць у 1991-м. Лондан заставаўся трывалым прыхільнікам жорсткай лініі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і пазбягаў кантактаў з уладамі ў Мінску.

Патрэбы Вялікабрытаніі ў новай палітыцы пасля Брэксіту і павышэнне ролі Беларусі ў стабілізацыі рэгіёну нарэшце зрабілі візіт малодшага міністра ў Мінск магчымым. Тым не менш, значнае паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва або істотны адыход Вялікабрытаніі ад сённяшняга агульнай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі ў цяперашніх умовах застаецца малаверагодным.

Вадзім Смок сцвярджае, што нядаўнія прызначэння Лукашэнкі ўмацоўваюць беларускую незалежнасць і ідэнтычнасць. За апошнія некалькі месяцаў Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэнняў на высокім узроўні, якія выглядаюць як беларусізацыя ўраду. Шэраг новых ваенных кіраўнікоў ніколі не вучыліся ў расійскіх вайсковых навучальных установах, у адрозненні ад большасці сваіх калегаў.

Новы беларускі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Фота: БЕЛТА

Людзі, што ў жыцці размаўляць па-беларуску, былі прызначаныя на пасады рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (альма матэр Лукашэнкі), міністра інфармацыі і намесніка міністра замежных спраў. Падобна, што гэта кадравая палітыка накіраваная на ўмацаванне незалежнасці краіны і нацыянальнай ідэнтычнасці. У адрозненне ад ранейшага падыходу, Лукашэнка пачаў дадаваць у сваё бачанне дзяржавабудавання культурны элемент.

Каментары ў медыя

Рыгор Астапеня ў праграме “Палітычнае люстэрка” на Польскім радыё абмяркоўвае, ці прыйдуць прыватныя фірмы ў камунальную сферу, ці дазволяць улады беларусам свабодна мітынгаваць, і чаму на сацыяльна-эканамічны пратэст у Мінску выйшлі ўсяго некалькі соцень чалавек.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё аналізуе першы ў гісторыі незалежнай Беларусі візіт брытанскага чыноўніка высокага ўзроўню. На думку эксперта, візыт сэра Алана Дункана мае дзве відавочныя прычыны. Першая – Вялікабрытанія зацікаўленая ў тым, каб пазіцыя Беларусі, якая не падтрымала анэксіі Крыма, не мянялася. Другая прычына – Лондан пачаў працэдуру брэксіту і выпрацоўвае сваю незалежную ад ЕС знешнюю палітыку. Таму візіт меў на мэце вывучыць пытанне, як будаваць брытанскую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Алеся Руднік на Польскім радыё абмяркоўвае сучасны анархісцкі рух у Беларусі і яго пераслед з боку ўладаў.

Газета The Times of Israel цытуе асацыяванага аналітыка Цэнтра Астрагорскага Сяргея Богдана ў артыкуле пра магчымую ваенную дапамогу Беларусі сірыйскаму рэжыму Асада. Паводле Сяргея, сувязі Беларусі з Асадам не такія моцныя, як мяркуецца. Мінск па-ранейшаму імкнецца захаваць свае дзелавыя сувязі з краінамі Персідскай затокі, якія маюць больш грошай, чым Сірыя. Таму Беларусь не будзе рызыкаваць гэтымі адносінамі дзеля “хуткага даляра” ад Асада ці Ірана.

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась сустракаецца з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Фота: cis.minsk.by

Сяргей Богдан у інтэрв’ю азербайджанскаму агенцтву Vzglyad.az абмяркоўвае сустрэчу дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Станіслава Зася з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. На думку Сяргея, Зась мог весці перамовы пра пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь, а таксама праекты ВПК, у прыватнасці, беларускую ракетную праграму.

Belarus Policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Аляксандр Філіпаў. Механізмы стымулявання дзяржаўных службоўцаў у Беларусі: як сумясціць несумяшчальнае? BIPART, 2017.

Аляксандр Чубрык. Рэформы ў Беларусі пасля адмены праграмы МВФ: татэм і табу. Даследчы цэнтр ІПМ, 2017.

Кацярына Барнукова. Бюджэтнае пераразмеркаванне ў Беларусі: што працуе, а што не? BEROC, 2017.

Выніковы маніторынг імплементацыі Дарожнай мапы рэформы вышэйшай адукацыі Беларусі. Грамадскі балонскі камітэт, 2017.

Беларускі эканамічны агляд, 2 квартал 2017. BEROC, 2017.

Цэнтр Астрагорскага  гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *