Ці існуе ў Беларусі гендэрная роўнасць?

Паводле розных публічна даступных індэксаў Беларусь ёсць краінай з высокім узроўнем гендэрнай роўнасці.

Беларусь займае 6-е месца ў Індэксе гендэрнага развіцця і 31-е месца ў Індэксе гендэрнай няроўнасці ПРААН 2014 года. Для параўнання, Расійская Федэрацыя і Злучаныя Штаты маюць у гэтым індэксе 54-ю і 55-ю пазіцыі адпаведна.

У той жа час, у сацыяльным і палітычным жыцці Беларусі бракуе ўплывовых жанчынаў. Улады імкнуцца забяспечыць роўнасць жанчынаў у пытанні працы і занятасці, але ў той жа час іх прызначэнне на высокія кіраўнічыя пасады ў палітыцы і эканоміцы адбываецца выбарачна, у залежнасці ад іх лаяльнасці.

Акрамя таго, у соцыюме працягвае дамінаваць патрыярхальная мысленне, паводле якога мужчына ёсць асноўным носьбітам улады, які грае цэнтральную ролю ў сацыяльнай арганізацыі і палітычным кіраўніцтве.

Дэклараванне гендэрнай роўнасці

Меры па забеспячэнні роўных магчымасцяў для мужчынаў і жанчынаў былі неад’емнай часткай сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Беларусь ратыфікавала шэраг міжнародных дакументаў па пытаннях гендэрнай роўнасці і барацьбы з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу.

table

Нацыянальная рада па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў завершыла свой чацвёрты нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2011 – 2015 гады. Прыярытэт у гэтым дакуменце надаецца становішчы жанчын у сацыяльна-эканамічнай сферы, рэпрадуктыўнаму здароўю, развіццю гендарнай адукацыі, папярэджанню гвалту ў сям’і і іншым пытанням.

Аляксандр Лукашэнка паспрыяў значнаму павялічэнню колькасці жанчынаў у прадстаўнічых органах праз выкарыстанне амаль поўнага кантролю над палітычнай сістэмай Беларусі. 14 красавіка 2014 года Лукашэнка ў сваім звароце да Нацыянальнага схода і беларускага народа сказаў: «Жанчыны ў парламенце павінны мець не менш як 30 – 40%, гэта зробіць парламент стабільным і спакойным». Сёння жанчыны сапраўды займаюць 30% месцаў у парламенце, але ён не мае ніякай рэальнай улады ў Беларусі і займаецца ўхваленнем рашэнняў выканаўчай улады.

Жанчыны амаль не маюць прадстаўніцтва ў вышэйшых эшалонах выканаўчай улады. Хаця сярод намеснікаў прэм’ер-міністра ёсць адна жанчына (Наталля Качанава), з 24 міністраў жанчыны ўсяго толькі дзве. Найбольшая колькасць жанчынаў сярод міністраў ніколі не перавышала трох і мела месца толькі адзін раз ва ўрадзе 2004 — 2005 года, калі жанчыны займалі пасады міністра працы і сацыяльнай абароны, міністра аховы здароўя і міністра па падатках і зборах.

Апроч таго, у Беларусі жанчыны ніколі не прызначаліся на пасаду старшыні абласнога выканаўчага камітэта, вышэйшай выканаўчай пазіцыі на ўзроўні шасці рэгіёнаў Беларусі.

Жанчыны ў бізнэсе

Сітуацыя з жанчынамі ў беларускім бізнэсе застаецца неадназначнай. На думку амерыканскай даследчай кампаніі Expert Market, якая вывучала дадзеныя статыстычнага бюро Міжнароднай арганізацыі працы за 2014 год, Беларусь займае 6-е месца ў свеце (46,2%) сярод краінаў, якія маюць вышэйшы працэнт жанчын-кіраўнікоў прыватных кампаній, чым мужчыны.

Многія краіны першага свету, уключаючы ЗША, знаходзяцца па-за топ-10 гэтага спіса. ЗША, напрыклад, займае 15-ю пазіцыю з 42,7% жанчын на кіраўнічых пасадах.

map

Жанчыны ў Беларусі сапраўды могуць стаць кіраўнікамі высокага ўзроўню, як напрыклад Алена Кудравец, цяперашні генеральны дырэктар ААТ “Беларуская калійная кампанія”, аднаго з найбуйнейшых у свеце выробнікаў і экспарцёраў калійных угнаенняў.

У мінулым жанчыны кіравалі такімі гігантамі, як «Камунарка», «Спартак», «Слодыч», швейнай фабрыкай «Элема».

Высокі рэйтынг колькасці жанчын сярод кіраўнікоў прыватных кампаній, аднак, дае толькі агульную карціну. Жанчыны складаюць каля 53 адсоткаў насельніцтва краіны, але Беларускі нацыянальны статыстычны камітэт не вядзе ўліку колькасці прадпрымальнікаў паводле полу. У топ 300 беларускіх бізнесменаў 2014 года, складзены газетай Ежедневник, увайшлі толькі чатырнаццаць жаночых імёнаў (менш за 5% ад агульнай колькасці).

Жаночая прысутнасць у буйных кампаніях ужо нікога не здзіўляе. Аднак большасць жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі ў асноўным развіваецца ў выглядзе невялікіх кампаній у сферы рознічнага і аптовага гандлю, грамадскага харчавання, адукацыі і прафесійных паслуг.

Схаваныя і яўныя перашкоды гендэрнай роўнасці

Адной з прычын выбарачнага прадстаўніцтва жанчын у бізнесе і палітыцы схаваная ў патрыярхальным менталітэце многіх беларусаў. Большасць прытрымліваецца ўстаноўкі, што мужчыны павінны зарабляць грошы, а жанчыны — займацца хатнімі справамі.

Можна заўважыць парадокс у публічных выступах старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай аб удзеле жанчынаў у паслявыбарчых пратэстах 19 снежня 2010 года:

“Гэтым жанчынам рабіць няма чаго! Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі. Мне ў галаву гэта не прыйдзе. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Я яшчэ разумею, калі яна дзяўчына дурная маладая, а калі жанчына ва ўзросце ідзе, значыць, у яе нешта з інтэлектам не ў парадку”.

Усе жанчыны, якія займаюць высокія пазіцыі выконваць выключна структурную функцыю па ўзнаўленні мадэлі, у якой кіраўнік дзяржавы — «бацька», патэрналісцкі лідар, выступае гарантам стабільнасці. У выніку зліцця палітыкі і эканомікі, улады Беларусі, маючы ўсе рэсурсы ў сваіх руках, выступаюць у якасці «бацькі», які забяспечвае існавання яго «сям’і» — народу Беларусі.

Міжнародныя рэйтынгі і арганізацыі прызнаюць, што Беларусь дамаглася значнага прагрэсу ў выроўніванні сацыяльнага статусу мужчынаў і жанчынаў. Але негледзячы на тое, што жанчына ў Беларусі можа займаць высокія бізнэс і палітычныя пасады, гэтая з’ява не з’яўляецца распаўсюджанай. З аднаго боку, беларускае грамадства па-ранейшаму поўніцца гендэрнымі стэрэатыпамі. З іншага боку, дзяржава прызначае на высокія пасады толькі лаяльных жанчын, каб забяспечыць функцыянаванне ўрадавай вертыкалі.

Таццяна Кулакевіч

Таццяна — дактарантка ў галіне палітычных навук ва Універсітэце Ратгерс, Нью Джэрсі (ЗША).

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *