Сацыяльным прадпрымальнікам Беларусі неабходна адукацыя!

Фота: Маша Чэракова

Госцевы допіс  Машы Чэраковай, сацыяльнага прадпрымальніка і аўтара Heta Belarus, Dzietka. Тры гады таму яна прыняла сур’ёзнае жыццёвае рашэнне развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі. Гэта прывяло яе да мэтанакіраванага жыцця. Цяпер яна з’яўляецца сацыяльным прадпрымальнікам.

Пасля таго, як на працягу апошніх 3-х гадоў я працавала з беларускімі сацыяльнымі прадпрымальнікамі, я працягваю сваю місію па развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. У бліжэйшыя 3 гады я буду працаваць з трыма НДА, развіваючы праграму для  170 натхнёных сацыяльных прадпрымальнікаў.

Разам з Вольгай Капачэняй я праводзіла даследаванне па пытаннях сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. Яно ўключала анлайн-высновы аб экасістэме прадпрымальнікаў, а таксама офлайн даследаванні ў форме апытанак 15 сацыяльных прадпрымальнікаў, 20 НДА і экспертаў у гэтай галіне.

Перашкода 1: Беларускі менталітэт ў прадпрымальніцтве

Усе апытаныя сацыяльныя прадпрымальнікі сказалі, што самай вялікай перашкодай у напрамку развіцця іх сацыяльнага бізнесу з’яўляецца тое, што беларускія людзі схільныя думаць пра праблемы, а не пра іх рашэнне. Адзін з сацыяльных прадпрымальнікаў апісаў гэта наступным чынам: «Большасць беларусаў схільныя думаць, што яны не маюць улады або права голасу ў нечым. Яны думаюць, што свет зменіцца сам па сабе ці пры помачы ўраду.» Іншы сацыяльны прадпрымальнік апісаў гэта як псіхалагічную перашкоду для зменаў. Ён сказаў, што «нам патрэбныя змены ў свядомасці, якія прымусяць людзей да адказнасці за вырашэнне праблемаў, замест таго каб спадзявацца на неэфектыўны ўрад.»

Яшчэ адной выяўленай рысай з’яўляецца тое, што ў беларусаў ёсць вялікая праблема ўспрымання гандлю — яны разглядаюць продаж рэчаў як форму жабравання. Нават калі яны прадаюць добры прадукт, яны ўсё яшчэ думаюць, што просяць грошай.

Перашкода 2: Страх непаразумення і бюракратыя

Вялікай перашкодай для сацыяльных прадпрымальнікаў у Беларусі з’яўляецца праблема тлумачэння і пераканання сваіх родных, сяброў і іншых у тым, што сацыяльнае прадпрымальніцтва – гэта бізнес з сацыяльнай місіяй, які рэінвестуе частку прыбытку ў арганізацыі.

Другі бар’ер вынікае з колькасці дакумантаў і бюракратыі. Многія не хочуць адчыняць прадпрыемства ў Беларусі з-за вялікай рызыкі пакарання за нязначныя памылкі. «Вы адчуваеце, што на вас нібыта палююць», кажа сацыяльны прадпрымальнік падчас апытанкі. Доступ да ліцэнзіі і патрэбных сертыфікатаў з’яўляецца адным з асноўных цяжараў для шматлікіх апытаных сацыяльных прадпрымальнікаў.

Сацыяльным прадпрымальнікам неабходныя прадпрымальніцкія навыкі

Дзіўна, але гэтыя перашкоды не звязаныя з самай вялікай патрэбай сацыяльных прадпрымальнікаў — адукацыяй і нэтворкінгам. “Напісанне бізнес-плана, маркетынгавай стратэгіі і, самае галоўнае, падрабязнага курса па продажах — вось тое, што нам неабходна развіваць у сацыяльным прадпрымальніцтве. Астатняе мы наладзім самі”, адказаў апытаны. Сустрэчы аднадумцаў таксама апынуліся наверсе спісу патрэбаў. Адзін сацыяльны прадпрымальнік растлумачыў, што ўзаемадзеянне паміж сацыяльнымі прадпрымальнікамі будзе заахвочваць і матываваць яго, каб працягваць рухацца наперад ў часы, калі ўсё здаецца бессэнсоўным.

Што далей?

Для стварэння сацыяльна-прадпрымальніцкай культуры патрэбен час, асабліва ў такой краіне, як Беларусь, дзе прадпрымальніцкія памкненні не да канца зразумелыя ці не карыстаюцца павагай. Першы крок у гэтай справе – пошук таго, што рухае сацыяльных прадпрымальнікаў наперад, і вызначэнне рэсурсаў, неабходных для дасягнення поспеху. Галасы сацыяльных прадпрымальнікаў кажуць пра тое, што адукацыя ёсць галоўнай умовай для паспяховага бізнэсу.

Перад тым, як чакаць падтрымкі ад ўрада ці іншых зацікаўленых бакоў, сацыяльныя прадпрымальнікі павінны праявіць сябе як цікавая і маючая патэнцыял бізнес-мадэль для стварэння працоўных месцаў і сацыяльна-эканамічнага росту. Распрацоўка эфектыўнай праграмы ў галіне адукацыі будзе першым крокам для стварэння магутных і паспяховых прыкладаў.

Пачнем з адукацыі (сацыяльных) прадпрымальнікаў, некаторыя рэкамендацыі

На падставе нашых высноў, даследаванне прапануе 16 рэкамендацый для развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва. Я хацела б падзяліцца рэкамендацыямі, якія сканцэнтраваныя на найважнейшай патрэбе сацыяльных прадпрымальнікаў у Беларусі — адукацыі.

1. Школы павінны мець магчымасць навучаць сваіх вучняў (сацыяльнаму) прадпрымальніцтву і спрыяць фармаванню культуры прадпрымальніцтва. У асноўным гэта ўрадавы ўзровень зменаў, які ўключае ў сябе Міністэрства адукацыі і адукацыйныя арганізацыі, якія прасоўваць прадпрымальніцкія навучальныя праграмы. Выкладчыкі могуць творча ўзмацніць гэтыя праграмы з дапамогай, напрыклад, стварэння спаборніцтваў, у якіх вучні прадстаўляюць бізнес-планы групе экспертаў, якія, магчыма, з’яўляюцца паспяховымі прадпрымальнікамі.

2. На ўніверсітэцкім узроўні мэта больш канкрэтная — перадаць большай колькасці студэнтаў жаданне, навыкі і веды, каб распачаць сваё прадпрыемства. З гэтай мэтай універсітэты павінны ствараць ступені ў галіне прадпрымальніцтва, якія ахопліваюць такія тэмы, як бізнэс-планаванне, вырашэнне праблем, кіраванне праектамі, кіраванне рызыкамі, фінансы і бухгалтарскі ўлік. Гэтыя курсы могуць ўключаць у сябе невялікія, спецыялізаваныя семінары, у якіх студэнты будуць цесна супрацоўнічаць з выкладчыкам у справе стварэння бізнес-плану, які ў канцы навучання будзе прэзентаваны інвестарам або венчурным кампаніям для магчымага фінансавання.

Нават тыя студэнты, якія не імкнуцца атрымаць адукацыю ў прадпрымальніцкай сферы, могуць у адзін цудоўны дзень атрымаць выгаду ад гэтых курсаў. Маючы гэта на ўвазе, універсітэты маглі б разгледзець магчымасць змены патрабаванняў да некаторых існуючых ступеняў (напрыклад, бізнес і інжынерных), каб уключыць некалькі курсаў, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю (гэтак жа, як курс этыкі патрабуецца для бізнес-выпускнікоў). Па-за межамі аўдыторыяў ўніверсітэты маглі б падтрымліваць прадпрымальніцкія клубы, у якіх выкладчыкі, кіраўнікі бізнесу або прадпрымальнікі навучаюць і прадстаўляюць свае ідэі.

3. Сродкі масавай інфармацыі маглі б граць больш актыўную ролю, рэгулярна ахопліваць (сацыяльна) прадпрымальніцкія праблемы і шукаць гісторыі поспехаў. Шляхам апытання прадпрымальнікаў і апісання іх досведу і праблемаў, яны будуць рабураць міфы адносна прадпрымальніцтва і прэзентаваць гэта шырокай публіцы. Што тычыцца прасоўвання непасрэдна сацыяльнага прадпрымальніцтва, журналістам можна прапанаваць трэнінг на тэму сацыяльнага прадпрымальніцтва і распавесці, чаму важна, каб пра гэтую тэму казалі ў сродках масавай інфармацыі. Асабліва цікавымі для СМІ могуць быць гісторыі поспеху, а таксама вобраз сацыяльнага прадпрымальніка.

4. Стварыць інструкцыі для існуючых актывістам сацыяльнага прадпрымальніцтва. Мы вызначылі некалькі ініцыятыў, якія паставілі сваёй асноўнай задачай развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Мінску, такія як Social Weekend і Талака. Гэтыя НДА, прыватныя ініцыятывы і моладзевыя платформы ствараюць навучальныя праграмы, лекцыі і сходы для сацыяльных прадпрымальнікаў.

Тым не менш, многія з іх сутыкаюцца з перашкодамі, часткова таму, што яны не ўпэўненыя ў тым, як прасоўваць такі неадназначны тэрмін. У некаторых выпадках яны не ведаюць пра тое, што на самой справе азначае сацыяльнае прадпрымальніцтва, і змешваюць яго з НДА ці сацыяльнымі праектамі, або нават з карпаратыўнай сацыяльнай адказнасцю. Таму было б добра даць актывістам інструкцыі і дэфініцыі для сацыяльных прадпрыемстваў. Гэта можа быць зроблена праз вэб-сайт, які будзе прысвечаны сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Магчыма таксама стварыць групу экспертаў/інструктараў, якіх можна будзе запрашаць для спрыяння сацыяльнаму прадпрымальніцтву шляхам правядзення розных лекцый і праграм.

5. Вымераць ўплыў сацыяльных прадпрымальнікаў. Усе апытаныя сацыяльныя прадпрымальнікі адзначылі, што не вымяраюць уплыў сваёй дзейнасці. Каштоўнасць, якая генеруецца сацыяльнымі прадпрыемствамі, як правіла, вымяраецца ступенню дасягнення іх сацыяльнай, культурнай або экалагічнай місіі, а таксама іх фінансавай устойлівасцю.

Напрыклад, вымяраючы колькасць маладзёнаў, якія атрымалі новыя навыкі, створаныя працоўныя месцы, змяншэнне забруджвання навакольнага асяроддзя — якая б ні была мэта дадзенага сацыяльнага прадпрыемства — вельмі важна паказаць свету, што гэта не звычайны бізнес. У дадатак, паказчыкі ўздзеяння могуць прыцягнуць інвестараў і партнёраў. Сацыяльных прадпрымальнікаў неабходна навучыць інструментам для вымярэння ўздзеяння і спосабам прасоўвання гэтай інфармацыі па розных каналах.

6. Шукайце фінансаванне праз краўдфандынг. Краўдфандынг прадугледжвае прыцягненне капіталу, як правіла, у невялікіх колькасцях ад вялікай колькасці людзей. У эпоху Інтэрнэту гэта адбываецца ў асноўным онлайн з дапамогай розных краўдфандынгавых платформаў — кожная са сваім уласным падыходам і супольнасцю. Сёння ў Беларусі існуюць толькі тры краўдфандынгавыя платформы: Ulej.by, Maesens.by і Talaka.by.

Хоць пакуль краўдфандынгавыя платформы з’яўляюцца новым і яшчэ не папулярным сродкам збору грошай, мы рэкамендуем сацыяльным прадпрымальнікам сур’ёзна разгледзець гэты варыянт. Краўдфандынг дазваляе будаваць супольнасць прыхільнікаў, а таксама атрымліваць кантакт са СМІ і распаўсюджваць інфармацыю пра свой прадукт і місію.

7. Стварэнне сацыяльна-прадпрымальніцкага сэрвіснага цэнтру або сацыяльна-прадпрымальніцкага інкубатара. У межах гэтага інкубатара сацыяльныя прадпрымальнікі змогуць ўзаемадзейнічаць з НДА для стварэння канферэнцый, форумаў і праграм для абмену ідэямі і вопытам, а таксама спрыяць стварэнню прадпрымальніцкіх сетак. Напрыклад, яны маглі б стварыць навучальную праграму, дзе сацыяльныя прадпрымальнікі вучыліся б на рэальным жыццёвым досведзе бізнесу.

Гэта магло б стаць месцам, дзе сацыяльныя прадпрымальнікі могуць сустрэцца з вопытнымі калегамі, абмеркаваць свае ідэі і атрымаць зваротную сувязь і падтрымку на развіццё сваіх бізнэс-планаў. Праграмы-інкубатары могуць дапамагчы развіццю, выяўленню і падрыхтоўцы сацыяльных прадпрымальнікаў з высокім патэнцыялам, а затым падтрымаць іх, забяспечваючы чалавечым рэсурсам, фінансаваннем і прафесійнымі паслугамі.

Адзін Каментар

  1. Уладзімер Русаковіч says:

    Першы ж пункт зьмяшчае беларусафобію: «Перашкода 1: Беларускі менталітэт ў прадпрымальніцтве». Прынамсі: «Беларусафобія (стар.-грэц. φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы, беларускага этнасу і Беларусі. Адным з асноўных спосабаў ёсьць стварэньне паданьняў для падрыву веры беларусаў ва ўласную жыцьцяздольнасьць і будучыню. Мэнтальная: беларускасьць выклікае хваравіты водгук. Выпраўленьне вымагае зьмены мэнталітэту і спыненьне адмоўнай дзейнасьці. … Да праяваў беларусафобіі адносяць: … 9) грэблівае стаўленьне да людзей беларускай народнасьці, беларускай літаратуры і творчасьці» ( https://be-tarask.m.wikipedia.org/wiki/Беларусафобія ). Хутчэй справа ў абмаскаленасьці менталітэту, бо нават прозьвішча напісалі з памылкай. Слушна Чыракова, замест расейскага Чэракова. Як той казаў, чыя карова мычэла, у дадзеным выпадку наконт менталітэту. Варта якраз вяртацца да беларускасьці і беларускага менталітэту.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *