Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню

28 снежня 2017 года ў Мінску Цэнтр Астрагорскага і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі арганізуюць канферэнцыю, прысвечаную рэформе юрыдычнай адукацыі.

Канферэнцыя адбудзецца на юрыдычным факультэце БДУ па адрасе Ленінградская, 8.

Вяршэнства права з’яўляецца неабходнай асновай для рынкавай эканомікі. Яна забяспечвае асяроддзе для стварэння і захавання багацця, эканамічнай бяспекі і дабрабыту, а таксама паляпшэння якасці жыцця.

Усталяванне вяршэнства права з’яўляецца выклікам для ўсіх постсавецкіх дзяржаваў у працэсе іх пераходу да рынкавай эканомікі. Для Беларусі, дзе роля дзяржавы ў эканоміцы застаецца істотнай, далейшае развіццё прававой сістэмы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне права павінна быць прыярытэтам.

Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням юрыдычнай адукацыі і яе патэнцыйнай ролі ў працэсе рэформаў у Беларусі. Канферэнцыя дазволіць брытанскім і беларускім навукоўцам абмеркаваць лепшыя практыкі і тэндэнцыі ў галіне юрыдычнай адукацыі. У прыватнасці, на панэлях будуць абмеркаваныя арганізацыя навучальнага працэсу, прафесійныя навыкі студэнтаў і спецыялістаў, а таксама магчымасці міжнароднага супрацоўніцта ў сферы юрыдычнай адукацыі.


Праграма

09.30-10.00  Рэгістрацыя і кава

10.00-10.15    Уступнае слова

Сяргей Ходзін, прарэктар па вучэбнай працы БДУ.

Сяргей Балашэнка, доктар юрыдычных навук, прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ.

Яраслаў Крывой, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права.


10.15-12.00    Панэль 1. Арганізацыя навучальнага працэсу.

  • Канцэпцыя развіцця юрыдычный адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь да 2025 г.
  • Праверка ведаў
  • Арганізацыя наведвальнасці
  • Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогіяў
  • Структура навучальных праграмаў

Выступоўцы:

Канстанцін Дзегцяроў, старшы выкладчык Універсітэта Ліверпуля.

Алена Грыгаровіч, дэкан юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мадэратар:

Віктар Камянкоў, доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.

12.00-12.20    Кава-паўза


12.20-14.00    Панэль 2. Юрыдычная адукацыя і прафесійныя навыкі.

  • Складанне юрыдычных дакументаў
  • Юрыдычны аналіз
  • Запатрабаванасць юрыстаў на рынку працы

Выступоўцы:

Аляксандр Храпуцкі, адвакат, партнёр адвакацкага бюро “Сысуеў, Бондар, Храпуцкі”.

Раман Мароз, даследчык, Лонданская школа эканомікі.

Ірына Эсмантовіч, дэкан юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мадэратар:

Вікторыя Шылко, загадчыца вучэбнай лабараторыяй «Юрыдычная клініка» юрыдычнага факультэта БДУ, выкладчык кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ.

14.00-14.40    Абед


14.40-16.20    Панэль 3. Міжнароднае супрацоўніцта ў сферы юрыдычнай адукацыі.

  • Мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў
  • Сумесныя навуковыя праекты і іх фінансаванне
  • Арганізацыя міжнародных канферэнцыяў і іншых падзеяў

Выступоўцы:

Дар’я Ландо, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ.

Вадзім Самарын, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ.

Андрэй Козік, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, старшыня Асацыяцыi мiжнароднага права i арбiтража (BILA Association).

Мадэратар:

Яраслаў Крывой, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права.


16.20-16.30 Заключнае слова

16.30-18.00 Фуршэт

Для таго, каб падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі, запоўніце калі ласка гэту форму.

Брашура канферэнцыі ў pdf.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *