Перамовы Лукашэнкі і Пуціна, дыскусія ў Лондане, дасягненні супрацоўніцтва з Кітаем – дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Фота: belnovosti.by

У красавіку аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі вынікі перамоваў паміж Пуціным і Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу, спосабы рэагавання на новую хвалю палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, перспектывы беларуска-туркменскіх адносінаў і дасягненні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва на працягу 25 гадоў.

Цэнтр сумесна з  Еўразійскім таварыствам і Дыпламатычным таварыствам Каралеўскага каледжа Лондана правёў дыскусію “Паміж Усходам і Захадам: што чакае Беларусь?”.

Мы таксама дадалі новыя і абнавілі існуючыя профілі ўплывовых людзей Беларусі ў базе дадзеных BelarusProfile.com.

Аналітыка

Сяргей Богдан аналізуе, што Расія атрымала ад Беларусі ўзамен на саступкі па газе і нафце. Масква хоча наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва з Мінскам у сферах бяспекі і знешняй палітыкі. Абодва ўрады рашуча настроіліся вырашыць пытанні, важныя для кожнага з іх: пастаўкі расійскага газу і нафты для Мінска, супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы бяспекі і знешняй палітыкі для Масквы. Тым не менш, многія іншыя пытанні ў адносінах з Расіяй застаюцца праблемнымі. Сёння нават вядучыя спецыялісты ў беларускім урадзе сумняюцца ў карысці еўразійскай інтэграцыі ў яе цяперашнім выглядзе.

Алеся Руднік абмяркоўвае гульню пад назвай “Сіні кіт”, папулярную сярод падлеткаў на постсавецкай прасторы, якая складаецца з 50 небяспечных заданняў. Праваахоўныя службы Беларусаў распачалі крымінальныя справы пасля таго, як двое беларускіх падлеткаў спрабавалі здзейсніць самагубства, гуляючы ў гэту гульню. Тым не менш, прамую сувязь паміж падлеткавымі суіцыдамі і гульнёй па-ранейшаму цяжка прасачыць. Павышаная ўвага да гульні ў сродках масавай інфармацыі не з’яўляецца доказам яе існавання ў рэальным жыцці. Пры такіх абставінах важна, каб кантроль над сацыяльнымі сеткамі не ператвараўся ў цэнзуру.

Ігар Губарэвіч разглядае перспектывы беларуска-туркменскіх адносінаў пасля сканчэння рэалізацыі праекта Гарлыкскага калійнага камбіната. Завод, які каштуе больш за $1 млрд і здольны вырабляць да 1,4 млн тонаў угнаенняў у год, стаў флагманскім праектам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. Аднак працяг зніжэння таваразвароту і незадаволенасць туркменаў выкананнем Гарлыкскага праекта ставяць будучыню двухбаковых дачыненняў пад пытанне.

Паміж Усходам і Захадам: што чакае Беларусь? (Падкаст)

Дыскусія ў Каралеўскім каледжы Лондана. Фота: Яраслаў Крывой

Беларусь з’явілася ў загалоўках буйных міжнародных агенцтваў навін з-за масавых акцый пратэсту супраць кіравання прэзідэнта Лукашэнкі. Але ў адрозненне ад Украіны, пратэсты ў Беларусі пакуль не прывялі да палітычных зменаў.

Еўразійскае таварыства і Дыпламатычнае таварыства Каралеўскага каледжа Лондана пры ўдзеле Цэнтра Астрагорскага 12 красавіка правялі дыскусію “Паміж Усходам і Захадам: што чакае Беларусь?”. У дыскусіі прынялі ўдзел Яраслаў Крывой, заснавальнік Цэнтра Астрагорскага, і Аляксей Какчараў, галоўны аналітык краінавых рызык у IHS Markit. Падкаст дыскусіі і пералік абмеркаваных праблемаў можна знайсці тут.

Каментары ў медыя

Рыгор Астапеня на naviny.by разважае пра заняпад “Беларусі трэцяга гатунку” – малых гарадоў і вёсак. Яны маюць сёння найбольш праблемаў: беспрацоўе і малыя заробкі, неразвіты бізнэс, нізкая якасць медыцыны, алкагалізм і імклівае скарачэнне насельніцтва.

Сяргей Богдан каментуе дасягенні ў беларуска-кітайскіх адносінах за 25 гадоў для Польскага радыё. З пачатку 2000-х Мінск зрабіў стаўку на Кітай, які ў перспектыве мае стаць галоўнай звышдзяржавай і забяспечыць Беларусі добрыя сусветныя пазіцыі. Таксама Кітай важны ў якасці процівагі расійскаму ўплыву, і гэтая адкрыта пракітайская рыторыка Мінска не падабаецца Маскве. Аднак Беларусь стала захоўвае вялікае адмоўнае сальда ў гандлі з Кітаем.

Алеся Руднік распавядае пра небяспеку гульні Сіні Кіт, распаўсюджанай у сацыяльных сетках на постсавецкай прасторы. Гульня прывяла да шэрагу самагубстваў, але маштабы распаўсюду яе ў Беларусі застаюцца невядомымі.

Сяргей Богдан на Радыё Свабода абмяркоўвае вынікі перамоваў Лукашэнкі і Пуціна 3 красавіка. Масква бачыць манеўры “Захад 2017” як важны крок у яе спрэчцы з Захадам. Мінск жа хацеў бы мінімізаваць наступствы гэтага шоў, і гатовы зрабіць вучэнні празрыстымі для Захаду, наколькі гэта магчыма. Таксама бакі абмяркоўвалі ўзмацненне супольнай супрацьпаветранай абароны, таму што для Расіі павысілася актуальнасьць бяспекі на заходнім кірунку.

Сяргей Богдан каментуе ўдары ЗША па авіябазе ў Сірыі для партала TUT.by. Вашынгтон не вырашыў такім чынам змяніць рэжым Асада, бо спачатку трэба было б разарваць яго адносіны з Расіяй і Іранам. У сірыйскай грамадзянскай вайне задзейнічаная ў асноўным пяхота, у тым ліку войскаў Ірану і Хезбала, таму атака авіябазаў нічога не мяняе ў хадзе канфлікту. Гэтыя ўдары маюць сімвалічнае значэнне.

Лукашэнка ў Кітаі (2016). Фота: Reuters

Рыгор Астапеня на Радыё Свабода абмяркоўвае, якія саступкі з боку Беларусі цікавяць Расію і на якія з іх можа пайсці афіцыйны Мінск. Нядаўнія перамовы Лукашэнкі і Пуціна не мелі плёну, і бакі вяртаюцца да старых дамоваў напярэдадні энергетычнай спрэчкі. Набыццё беларускіх прадпрыемстваў мала цікавіць Расію. Таксама Беларусь губляе сваё значэнне для Расіі ў сферах палітыкі і бяспекі, таму яна не вельмі ахвотна падтрымлівае свайго саюзніка.

Яраслаў Крывой на Польскім радыё разважае, якой павінна быць палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі. Еўропе варта працягваць палітыку ўцягвання, але пры гэтым мець бізун у выглядзе магчымых санкцый, калі Мінск будзе сістэматычна парушаць правы чалавека. Еўразвяз таксама павінен паздяляць палітыку ў дачыненні да ўладаў і грамадзянаў, бо грамадзяне ў Беларусі не могуць свабодна абіраць урад.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё абмяркоўвае рэакцыю Захаду на разгортванне рэпрэсіяў у Беларусі. Гэтыя падзеі сталі нечаканасьцю для заходніх дыпляматаў і палітыкаў, і іх першая рэакцыя была вельмі асцярожная. На думку Ігара, Захад павінен называць рэчы сваімі імёнамі і адкрыта казаць пра парушэнні правоў чалавека. Падобныя дзеянні ўладаў недапушчальныя, калі Беларусь хоча мець добрыя стасункі з Еўропай.

Belarus profile

База дадзеных BelarusProfile.com цяпер ўключае наступных асобаў: Міраслаў Лазоўскі, Марат Маркаў, Віктар Ананіч, Алег Краўчанка, Ірына Касцевіч, Ігар Сяргеенка, Георгій Грыц, Аляксандр Ляхаў, Сяргей Шпягун  і Ігар Маршалаў.

Мы таксама абнавілі наступныя профілі: Анатоль Ісачэнка, Віктар Шчацько, Іосіф Сярэдзіч, Валер Кулакоўскі, Вадзім Закрэўскі, Леанід Мальцаў, Усевалад Янчэўскі, Аляксандр Якабсон, Валер Цапкала, Ігар Бузоўскі, Святлана Калінкіна, Валер Малашка, Сяргей Канопліч, Віктар Пракапеня, Рыгор Кісель, Яраслаў Крывой.

 

Цэнтр Астрагорскага  гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *