Ostrogorski Forum — Мінск, 29 чэрвеня 2016 года

logo1

29 чэрвеня ў Drazdy Club Цэнтр Астрагорскага ладзіць першы Ostrogorski Forum — канферэнцыю па праблемах знешняй палітыкі і бяспекі Беларусі: «Інерцыя, умацаванне нейтралітэту ці змена вонкавапалітычнай арыентацыі? Вонкавая палітыка Беларусі на сучасным этапе«. Канферэнцыя мае стаць штогадовай падзеяй.

На канферэнцыі будуць прэзентаваныя пяць даследаванняў, зробленых ўвесну 2016 года у межах грантавай падтрымкі Фондаў Mott i Pontis у супрацоўніцтве з цэнтрам Астрагорскага. Даследаванні былі праведзеныя Цэнтрам Астрагорскага, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў, Інстытутам «Палітычная сфера», Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў і Беларускай аналітычнай майcтроўняй.

Дакладчыкі абмяркуюць такія праблемы, як мяккая сіла Беларусі ў рэгіёне, беларуска-расійскія адносіны пасля канфлікту ва Украіне, знешняя палітыка Беларусі ў кантэксце СНД, патэнцыял беларускага нейтралітэту ды геапалітычныя арыентацыі беларусаў.

На кожны даклад прадугледжаны выступ апанентаў як з праўладнай, так і з апазіцыйнай экспертнай супольнасці. У якасці мадэратараў выступяць журналісты вядучых беларускіх сродкаў масавай інфармацыі.

Мэты канферэнцыі

  • Прэзентаваць новыя даследванніі па знешняй палітыцы, прапанаваць іх для экспертнага абмеркавання, а таксама уключыць у дыскусію тых, хто уплывае на палітыку і шырокую грамадскасць.
  • Спрыяць развіццю культуры прафесійнага і паважлівага дыялогу паміж экспертамі з рознымі палітычнымі поглядамі (праўладнымі, апазіцыйнымі, прарасійскімі, празаходнімі і г.д.), прыцягваць да дыскусіі чыноўнікаў, журналістаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў і дзяржаўных універсітэтаў. Канферэнцыя мяркуецца як штогадовая падзея.

Па выніках канферэнцыі мяркуецца

  • Публікацыя аналітычных дакументаў і рэзюмэ абмеркаванняў (а таксама анатацыяў на ангельскай мове) у спецыяльным выданні (магчыма, спецыяльны нумары Журнала беларускіх даследаванняў (The Journal of Belarusian Studies))
  • Рассылка апублікаванага выдання, а таксама спасылак на відэа з дыскусіямі ў адпаведныя дзяржаўныя органы (аддзелы, міністэрствы, асобным чыноўнікам)

Мовы канферэнцыі: беларуская і руская.

Удзел у канферэнцыі магчымы толькі па запрашэннях.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Вадзіма Смока v.smok@ostrogorski.org.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *