Наперакор складанасцям: стварэнне шматдзетнай сям’і ў Беларусі

Равенка і Алексіевіч

27 кастрычніка  першая беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч зрабіла ахвяраванне для сям’і Равенка са Слоніма, якая гадуе шасцярых дзяцей.

Яна свядома зрабіла свой учынак публічным, бо абмеркавання гэтага канкрэтнага выпадку ў медыя паказала шматлікія праблемы, з якімі сутыкаюцца шматдзетныя сем’і ў Беларусі.

Нягледзячы на ​​некаторую дзяржаўную падтрымку, шматдзетныя сем’і ў Беларусі не маюць дастаткова сродкаў для існавання. Многія з іх таксама адчуваюць на сабе грамадскія стэрэатыпы і забабоны: сем’і з больш чым двума дзецьмі разглядаюцца як нагрузка на сацыяльную сістэму або, яшчэ горш, як свядомыя паразіты.

Акрамя таго, эканамічная незабяспечанасць у спалучэнні з дрэннай жыллёвай сітуацыяй з’яўляюцца сур’ёзнымі перашкодамі для беларусаў, якія мяркуюць мець болей дзяцей. Гэта можа прывесці да знікнення вялікіх сем’яў. Хоць ўзровень нараджальнасці у апошнія гады вырас, эксперты чакаюць скарачэння насельніцтва Беларусі ў будучыні.

Змрочныя дэмаграфічныя сцэнары

У кастрычніку 2016 года насельніцтва Беларусі склала 9,505,200 чалавек. 17 лістапада ЮНФПА ў Беларусі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны прадставіў даследаванне пра магчымыя дэмаграфічныя сцэнары для краіны.

Большасць з іх прадказваюць, што эканоміка працягне стагнаваць, таму захаваецца нізкі ўзровень нараджальнасці. Паводле горшага сцэнару, насельніцтва Беларусі да 2030 года можа скараціцца на паўмільёна чалавек.

Сярод асноўных фактараў, якія спрыяюць негатыўнай тэндэнцыі, эксперты вызначылі дэпапуляцыю, хуткае старэнне, нізкія паказчыкі нараджальнасці (якія не гарантуюць замяшчэнне насельніцтва), а таксама нераўнамернае размеркаванне насельніцтва па ўсёй краіне. Да прыкладу, за апошнія 17 гадоў беларускія рэгіёны страцілі каля 10% свайго насельніцтва. У цяперашні час прыкладна 20% насельніцтва жыве ў Мінску. Гэта крыху больш за 1,900,000 чалавек, не прымаючы да ўвагі тых, хто застаецца ў сталіцы часова.

У дадатак да гэтых негатыўных дэмаграфічных тэндэнцый, ХХІ стагоддзе змяняе грамадскае ўспрыманне сям’і. Людзі больш не разглядаюць дзяцей як прыярытэт. Нядаўняе павышэнне ўзроўню нараджальнасці, верагодна, ёсць кароткатэрміновай з’явай, бо дзяржава не зможа фінансава падтрымліваць гэту тэндэнцыю.

Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ў доўгатэрміновай перспектыве негатыўныя дэмаграфічныя тэндэнцыі могуць узмацніць ціск на сацыяльную сістэму і выклікаць зніжэнне ВУП. Такім чынам, Беларусі неабходна распрацаваць эфектыўную сістэму падтрымкі нараджальнасці.

Ільготы і стымулы супраць суровай рэальнасці

Беларусь актыўна прасоўвае вобраз вялікай сям’і з пачатку 2000-х гадоў. Сям’я мае права на статус “вялікай”, калі ў ёй ёсць трое ці больш дзяцей. Цяпер існуе больш за 62,000 такіх сем’яў. Дзяржава прапануе ім шэраг ільгот і фінансавых стымулаў. У 2015 годзе яна прадставіла праграму сямейнага капіталу. Праграма прапаноўвае разавую дапамогу ў памеры $10,000 сем’ям, якія прымаюць рашэнне мець ці ўсынавіць трэцяе дзіця.

Іншыя выгоды для шматдзетных сем’яў ўключаюць падатковыя льготы і нізкія працэнты па жыллёвых крэдытах. Акрамя таго, дзяржава кампенсуе выплаты жыллёвага крэдыту ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. Напрыклад, калі сям’я мае чатырох і больш непаўналетніх дзяцей, дзяржава пакрывае 100% ад плацяжу па крэдытах.

Сёння ў Мінску жывуць больш за 4,800 вялікія сям’і. Калі яны вырашаць пабудаваць свой уласны дом, то маюць права на прыярытэтнасць у размеркаванні зямельных участкаў у межах горада. Тым не менш, у адказ на апошнія пытанні гарачай лініі кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што індывідуальнае будаўніцтва для шматдзетных сем’яў у Мінску больш не будзе магчымым.

Ён абгрунтаваў гэта адсутнасцю свабодных участкаў. Як ні дзіўна, месяц таму мясцовыя ўлады Мінска не мелі такой праблемы, калі намесніца прэм’ер-міністра Наталля Качанава вырашыла пабудаваць дом у элітным прыгарадзе Дразды.

Лукашэнка многа разоў заяўляў, што Беларусь мае патрэбу ў прынамсі 25-30 мільёнах чалавек, каб забяспечыць поўную эканамічную незалежнасць. Тым не менш, вялікія сем’і, хутчэй за ўсё, не стануць частай з’явай у Беларусі. Барацьба з грамадскімі забабонамі і бюракратычная крывадушнасць — гэта толькі частка праблемы.

Палітолаг Валер Карбалевіч адзначыў, што ўзровень нараджальнасці зніжаецца ва ўсёй Еўропе, і Беларусь з’яўляецца ахвярай той жа тэндэнцыі. Акрамя таго, Беларусь сутыкаецца з цэлым шэрагам сацыяльных фактараў: нестабільная эканамічная сітуацыя, беспрацоўе, нізкія заробкі, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, міграцыя. У далёкай перспектыве гэтыя фактары могуць толькі пагоршыць дэмаграфічны спад у Беларусі.

Чэрствае грамадства і надакучлівая дзяржава

Падобна да сям’і Равенка са Слоніма, якая спрабавала знайсці грошы, каб зрабіць першапачатковую жыллёвую выплату, сем’і з дзецьмі часта сутыкаюцца з фінансавымі цяжкасцямі. 16 лістапада 2016 года Беларусь Сегодня распавяла гісторыю Аляксандра Пастолава, бацькі чацвярых дзяцей. Пасля страты працы ў Мінску ён вырашыў пераехаць у вёску ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці.

У жніўні 2016 года Пастолаў знайшоў дом у арэнду і пачаў планаваць невялікую сямейную ферму. Але ўжо праз месяц сацыяльныя службы і мясцовыя школьныя чыноўнікі пачалі часта наведваць яго дом. Яны сцвярджалі, што дзеці Пастолава не атрымліваюць належнага догляду. Пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў вымусілі сям’ю вярнуцца ў Мінск.

У выпадку з Пастолавым праблемы бяспекі, якія тычацца ацяплення ў доме, далі мясцовым ўладам падставу выбраць пагрозлівы тон зносінаў з прыбыльцамі. У рэшце рэшт, гэта выклікала канфлікт. Гэты выпадак паказвае, што дзяржаўныя ўстановы могуць ставіцца да шматдзетных сем’яў з фармальнага пункту гледжання і пры патрэбе знойдуць зачэпку. Часта яны выкарыстоўваюць дабрабыт дзяцей у якасці апраўдання для ўмяшання ў сямейныя справы.

Звычайныя беларусы таксама часам з падазрэннем ставіцца да шматдзетных сем’яў. Наяўнасць больш за двух дзяцей можа прывесці да пытанняў аб тым, што сям’я свядома шукае сацыяльныя выгоды ад дзяржавы ці з’яўляецца празмерна рэлігійнай. Нават ідэальная вялікая сям’я вядомага беларускага акцёра Паўла Харланчука, які гадуе пецярых дзяцей, выклікала такія каментары з боку грамадскасці.

Вялікая сям’я павінна стаць больш прывабнай перспектывай для шырокіх слаёў насельніцтва. У ідэале Беларусі неабходна распрацаваць больш даступныя жыллёвыя праграмы, палепшыць сістэму дашкольных установаў, а таксама забяспечыць эканамічную стабільнасць для сем’яў.

Нарэшце, дзяржава павінна таксама звярнуць увагу на адносіны да шматдзетных сем’яў у грамадстве. Швецыя з’яўляецца для гэтага добрай мадэллю: яна  вядомая сваёй палітыкай па стварэнні зручных для дзяцей грамадскіх месцаў і рэінтэграцыі маладых маці ў грамадскае жыццё.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *