Міліцыя ў Беларусі: ахова ці небяспека для грамадзянаў?

30 студзеня дзясяткі беларусаў прынялі ўдзел у пратэсце супраць жорсткасці міліцыі перад Вярхоўным Судом. Ён стаў рэакцыяй на  збіццё двух грамадскіх актывістаў і журналіста партала tut.by Паўла Дабравольскага ў Мінскім судзе за пяць дзён да гэтага.

Нядаўні скандал са збіццём — гэта толькі адзін са шматлікіх выпадкаў перавышэння міліцыяй паўнамоцтваў Беларусі. Ён прыцягнуў ўвагу грамадскасці і заахвоціў іншых ахвяр міліцэйскага свавольства распавесці пра свае выпадкі.

Беларуская міліцыя часта стварае пагрозу замест таго, каб абараняць насельніцтва, і гэты факт стаў асабліва відавочным у апошні час. У той час як неправамерныя дзеянні міліцыі адбываюцца і ў дэмакратычных, і ў недэмакратычных дзяржавах, адсутнасць павагі да чалавечых і грамадзянскіх правоў у Беларусі ёсць адной з галоўных прычынаў празмернага ўжывання сілы. Нягледзячы на ​​намаганні па рэфармаванні міліцыі, яе штат застаецца надзвычай вялікім, міліцыя часта дзейнічае беспакарана і мае нізкі давер насельніцтва.

Жорсткасць міліцыі ёсць распаўсюджанай з’явай

Найбольш зацятымі крытыкамі жорсткасці міліцыі з’яўляюцца незалежныя журналісты і актывісты апазіцыі, якія рэгулярна адчуваюць яе на сабе. Але праваахоўныя органы Беларусі дзейнічаюць такім чынам незалежна ад палітычных поглядаў, ўзросту ці нават інваліднасці. Напрыклад, у верасні 2015 года мінакі запісалі відэа, на якім міліцыя перацягвае сляпога чалавека праз платформу станцыі метро ў Мінску.

Паводле даследавання Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) ад сакавіка 2012 года, 19,5% рэспандэнтаў адзначылі выкарыстанне празмернай сілы і гвалту як найбольш сур’ёзную сучасную праблему беларускай міліцыі. 15% рэспандэнтаў паведамілі, што яны, іх сябры ці сям’я адчулі на сабе гвалт з боку міліцыі. Гэтыя адказы маюць важнае значэнне, бо парушэнні з боку міліцыі рэдка адлюстроўваюцца ў афіцыйных СМІ.

Ёсць шматлікія выпадкі збіцця падазраваных з мэтай дамагчыся прызнанняў, і нават смерці ў міліцэйскім пастарунку. Магчыма, самы вядомы інцыдэнт — гэта смерць Ігара Пцічкіна ў 2013 годзе. Ён быў асуджаны да трох месяцаў адміністрацыйнага арышту за кіраванне машынай без правоў.

Сям’я Пцічкіна і праваабаронцы сцвярджаюць, што 21-гадовы хлопец памёр ад катаванняў і фізічнага гвалту, знаходзячыся ў зняволенні. У тым жа годзе, палітвязень Мікалай Аўтуховіч парэзаў сабе жывот на знак пратэсту супраць злоўжыванняў адміністрацыі турмы.

Колькі ў Беларусі міліцыі?

У лютым 2015 года ў інтэрв’ю газеце СБ. Беларусь сегодня, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч запярэчыў сцвярджэннню некаторых медыяў пра непрапарцыйна вялікія суадносіны штату міліцыі да колькасці насельніцтва ў краіне. Шуневіч не агучыў фактычную колькасць міліцыі, аднак адзначыў, што памер міліцыі «адпавядае аператыўнай абстаноўцы і задачам, якія выконваюцца» і «характэрны практычна для ўсіх еўрапейскіх краінаў.»

Паводле ацэнак, апублікаваных ў дакладзе Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) ў 2010 годзе, колькасць міліцыі ў Беларусі сапраўды недалёкая ад сярэднееўрапейскага паказчыка. У 2004 годзе ў Беларусі было 326 супрацоўнікаў міліцыі на 100,000 чалавек. Гэты паказчык блізкі да сярэдняга па Усходняй Еўропе, але па-ранейшаму нашмат большы, чым у Польшчы, дзе ў 2006 годзе было 260 паліцыянтаў на 100,000 чалавек.

Колькасць паліцыянтаў на 100,000 грамадзянаў (2010).

00,000 people in 2006.Source: International Statistics for Crime and Justice (2010)

Shunevich’s hard-line predecessor Uladzimir Naumau claimed that the Ministry of Internal Affairs

Жорсткі папярэднік Шуневіча Уладзімір Навумаў заяўляў, што ў Міністэрстве ўнутраных справаў у 2006 працавала 50,000 чалавек. Гэтая лічба нязначна, але перавышае 48,000 службоўцаў беларускіх узброеных сілаў (апошніх, як ні дзіўна, лягчэй адсачыць).

Аднак павелічэнне памеру праваахоўных органаў Беларусі наўрад ці палепшыла ўзровень грамадскай бяспекі. Паводле справаздачы УНЗ ААН, узровень забойстваў у Беларусі ёсць ніжэйшым, чым у суседняй Расіі, аднак па-ранейшаму перавышае паказчыкі Заходняй Еўропы.

Нізкі ўзровень даверу да праваахоўных органаў

Значная частка рэсурсаў праваахоўных органаў скіроўваецца не на барацьбу з сур’ёзнымі злачынствамі, але на абарону аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Давер да паліцыі. Сіні колер — нізкі ўзровень даверу, чырвоны колер — высокі. Крыніца: Сусветнае даследаванне каштоўнасцяў 2011.

Карупцыя, слабы прафесіяналізм і празмернае ўжыванне сілы зменшылі грамадскі давер да праваахоўных органаў. Згодна з праведзеным МУС апытаннем 2015 года, толькі траціна рэспандэнтаў выказала поўны давер да міліцыі. Вынікі незалежнага апытання яшчэ больш трывожныя: паводле апытання, праведзенага ў 2015 годзе Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS), толькі 40% звярнуліся б у праваахоўныя органы па падтрымку і абарону, у выпадку калі б іх грамадзянскія і палітычныя правы былі парушаныя.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў суседніх Расіі і Украіне карупцыя і гвалт яшчэ больш распаўсюджаныя. Дадзеныя World Values ​​Survey (сусветнага апытання пра каштоўнасці) ад 2011 года сведчаць, што беларуская міліцыя выглядае не так дрэнна ў параўнанні з суседзямі.

Рэфармаванне міліцыі

У чэрвені 1994 года Аляксандр Лукашэнка, у той час кандыдат у прэзідэнты на першых прэзідэнцкіх выбарах у незалежнай Беларусі, перажыў на сабе міліцэйскі гвалт ў Доме ўрада. Паводле легенды, супрацоўнікі міліцыі пашкодзілі яго адзіны касцюм, хоць сам ён атрымаў толькі нязначныя траўмы. «Я даўно не бачыў такога хамскага абыходжвання «, казаў будучы прэзідэнт у інтэрв’ю газеце Советская Белоруссия.

Аднак пасля атрымання прэзідэнцкай пасады Лукашэнка мала што зрабіў, каб павялічыць прафесіяналізм праваахоўных органаў Беларусі, атрыманых у спадчыну ад Савецкага Саюза. І толькі ў 2002 годзе неабходнасць барацьбы з ростам злачыннасці прывяла да некаторых структурных зменаў у МУС. У міністэрстве з’явіліся чатыры новыя аддзелы: Дэпартамент аховы, Дэпартамэнт выканання пакаранняў, Дэпартамент фінансаў і лагістыкі, і Дэпартамент грамадзянства і міграцыі.

У 2012 годзе Лукашэнка абвясціў яшчэ адзін раунд рэформы міліцыі. Яе мэтай было скарачэнне персаналу і павелічэння ўзроўню заработнай платы. Паводле міністра Шуневіча, у красавіку 2015 года капітан міліцыі са стажам 10 гадоў мог зарабляць 7 мільёнаў рублёў (500$) у месяц, гэта крыху вышэй за сярэднебеларускі заробак таго часу (6,5 млн рублёў, ці 450$).

Але лепшая аплата і змены ў арганізацыйнай структуры мала паўплывалі на прафесіяналізм беларускай міліцыі. Яна мае істотную патрэбу ў лепшым навучанні і павышэнні празрыстасці. Ва ўмовах непразрыстай дзейнасці большасць парушэнняў міліцыі застаюцца незаўважанымі і беспакаранымі.

Да гэтага часу рэакцыя ўладаў на жорсткасць міліцыі палягала  у тым, каб прымусіць замаўчаць яе крытыкаў. У 2011 годзе, напрыклад, выдавецтва Логвінаў страціла сваю ліцэнзію на бізнэс за парушэнні, якія ўключалі публікацыі фатаграфій міліцыі, што збівалі акрываўленых дэманстрантаў.

Без належнага навучання прымяненне сілы можа стаць для міліцыі правілам, а не выключэннем. Але прывучыць міліцыю паважаць правы чалавека можа быць наогул немагчыма у краіне, дзе парушэнне гэтых правоў ёсць нормай.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Ўцекачы ў Беларусі з 2004 года. Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі

У той час як беларускія ўлады працягваюць надаваць прыярытэт ўкраінскім мігрантам, яны не адмаўляюць у прытулку і прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў. Тым не менш, паводле інафрмацыі БЕЛТА, толькі 20 сірыйцаў атрымалі статус бежанца ў Беларусі ў перыяд 2013 — 2015 гадоў. Да верасня 2015 года гэта лічба крыху вырасла ‒ каля 40 сірыйцаў атрымалі статус дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь.

Прадстаўнік УВКБ ААН у Беларусі Жан-Ів Бушардзі не чакае істотнага наплыву сірыйцаў у Беларусь. Ён мяркуе, што іх колькасць будзе няўхільна расці, але ў межах бягучай тэндэнцыі.

У 2016 годзе ўлады плануюць надаць статус бежанца ў Беларусі 1200 заяўнікам, якіх плануецца рассяліць ў розных рэгіёнах краіны. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, «нашы кампетэнтныя органы правяраюць кожнага чалавека, які прыехаў у Беларусь. Сем’і з’яўляюцца нашым прыярытэтам «.

Міністэрства ўнутраных спраў і ААН прафінансавалі прыбыццё і размяшчэнне трох сірыйскіх сем’яў у Беларусі. Справаздачы ў СМІ, як правіла, сканцэнтраваныя на некалькіх сірыйцах, што цяпер жывуць ў Беларусі. З аднаго боку, афіцыйныя медыя імкнуцца стварыць пазітыўны і кампетэнтны вобраз дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі, а з другога боку, яны падкрэсліваюць, што Беларусь чакае ад мігрантаў інтэграцыі ў тутэйшае грамадства.

«Рэгуляванне адмоўных момантаў«

Падобна да еўрапейскіх грамадстваў, Беларусь сутыкаецца з праблемай старэння насельніцтва. І беларускі прэзідэнт прызнаў, што міграцыя ўяўляецца натуральным рашэннем дэмаграфічнай праблемы. У той жа час ён адзначыў, што раптоўны нерэгуляваны прыток мігрантаў можа прывесці да росту небяспекі і незадаволенасць сярод мясцовага насельніцтва. «Мы не збіраемся гуляць ў дэмакратычныя гульні ў гэтых пытаннях», рашуча заявіў Лукашэнка.

Фота: sb.by

Нядаўняя міграцыйная напружанасць у Нямеччыне прадэманстравала беларускім ўладам рызыкоўнасць недастатковага кантролю над тымі, каго дзяржава пускае ў краіну. «Мы павінны прыняць да ўвагі праблемы, з якімі сёння сутыкаюцца краіны ЕС,» адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.

Мельчанка папярэдзіў пра магчымыя праблемы на вялікай неахоўнай частцы мяжы з Расіяй. Тым не менш, паводле Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, штогадовая колькасць нелегальных мігрантаў, затрыманых у Беларусі, захоўваецца на ўзроўні паміж 500 і 1000 чалавек.

Змена заканадаўства па размяшчэнні бежанцаў

Беларускі парламент нядаўна абмяркаваў шэраг паправак да закона аб вымушанай міграцыі, каб аблегчыць працэс звароту па статус бежанца, прытулак, і дадатковую абарону. Новыя правілы змяншаюць час апрацоўкі заяваў з 18 да 6 месяцаў і накіраваныя на абмежаванне часу, які замежныя грамадзяне праводзяць у Беларусі, карыстаючыся яе сацыяльнай сістэмай.

Акрамя таго, змены прадугледжваюць сітуацыю масавага прыбыцця ў бежанцаў у Беларусі з улікам еўрапейскага вопыту. Яны вызначаюць, якія дзяржаўныя ўстановы мусяць адказваць за абавязковую рэгістрацыю адбіткаў пальцаў, медыцынскі агляд, і ідэнтыфікацыю асобаў.

Вельмі верагодна, што глабальныя праблемы бяспекі будуць вызначаць міграцыйны парадак дня ў Беларусі ў 2016 годзе. Нядаўнія папраўкі ў заканадаўства запэўніваюць беларусаў, што ўлады трымаюць міграцыйныя плыні пад кантролем.

З іншага боку, строгія квоты для бежанцаў, візавы рэжым, і геаграфічнае размяшчэнне Беларусі на перыферыі асноўных маршрутаў у заможны ЕС паказваюць на тое, што краіне не варта баяцца масавага наплыву шукальнікаў прытулку.

 

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *