Фемінізм у Беларусі існуе, але ён непапулярны

Сёлета Сусветны эканамічны форум паставіў Беларусь на 30-е месца з 144 краінаў у Сусветным індэксе гендэрнага разрыву.

Па сваіх паказчыках Беларусь абышла высокаразвітыя краіны, такія як Канада (35) і ЗША (45). Тым не менш, у адрозненне ад іншых краінаў-лідараў спісу, Беларусь не мае паслядоўнай стратэгіі дасягнення гендэрнай роўнасці.

У 2016 годзе рэкордна вырасла актыўнасць ў Камітэце ААН па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жанчынаў (CEDAW), дзе Беларусь у кастрычніку 2016 года прадставіла свой восьмы перыядычны даклад. Незалежныя НДА і ініцыятывы прадставілі сем альтэрнатыўных, або “ценявых”, дакладаў, якія аспрэчваюць афіцыйную версію пра становішча жанчынаў у Беларусі.

Яны закранулі пытанні гендэрнага гвалту, працоўных правоў мужчынаў і жанчынаў, рэпрадуктыўнага здароўя, правоў жанчынаў з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама LGBTQ супольнасці. Толькі 1% ​​ беларускіх НДА абараняюць правы жанчынаў, і яшчэ меншая колькасць ідэнтыфікуе сябе як “фемінісцкія”.

Гістарычныя і сацыяльныя парадоксы

Афіцыйная стратэгія гендэрнай роўнасці ў Беларусі адрозніваецца ад заходнееўрапейскага фемісцкага падыходу, бо ў Беларусі асноўная ўвага надаецца сямейнай палітыцы. Ні адзін беларускі палітык ніколі адкрыта не называў сябе феміністам. Наадварот, у той час як Захад прасоўвае індывідуальнасць і правы жанчын у сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай сферах, Беларусь працягвае падкрэсліваць сямейныя каштоўнасці і мацярынства.

Фемінізм застаецца ў Беларусі табуяваным словам. Нешматлікія жанчыны адкрыта займаюць фемінісцкую пазіцыю, не кажучы ўжо пра мужчынаў ці ўплывовых асобаў, якія прымаюць рашэнні. Большасць дзяржаўных дзеячаў імкнуцца дыстанцыявацца ад фемінісцкіх праблемаў. Ні праўрадавыя, ні апазіцыйныя палітычныя партыі не маюць выразных стратэгій фемінізму або гендэрнай роўнасці.

Жанчыны складаюць 53% насельніцтва Беларусі. Яны займаюць каля 34% месцаў у парламенце, жывуць у сярэднім 74 гады (на 11 гадоў даўжэй, чым мужчыны), добра адукаваныя, і каля 70% з іх працуюць за межамі хатняй гаспадаркі. Ці магчыма, што беларускія жанчыны маюць роўныя правы і магчымасцямі, і таму не маюць інтарэсу да глабальнага фемісцкага руху, як гэта дэманструюць індыкатары WEF?

Некаторыя сцвярджаюць, што Савецкі Саюз вызваліў жанчынаў у Беларусі. Ён даў ім усе магчымасці і паслугі, за якія феміністкам ў астатняй частцы свету давялося змагацца. Жанчыны ў Савецкай Беларусі не толькі атрымалі доступ да адукацыі і прэстыжных прафесій, але таксама бясплатную ахову здароўя, дзіцячыя садкі і права на легальны аборт. Большасць гэтых правоў і паслугаў засталіся ў сучаснай Беларусі пасля распаду СССР. Напрыклад, беларускія жанчыны працягваюць атрымліваць шчодрую дапамогу падчас дэкрэтнага адпачынку.

Адваротны бок гэтай шчодрай палітыкі стаў бачны пазней. У 1960-я гады астатняя частка свету зведала «другую хвалю фемінізму». Жанчыны ў ЗША і Еўропе пачалі абмяркоўваць хатні гвалт, згвалтаванне ў шлюбе, эксплуатацыю і кантроль жаночай сэксуальнасці. Між тым, “жаночае пытанне” ў СССР і Савецкай Беларусі здавалася вырашаным. Жанчыны атрымалі доступ да адукацыі і новых прафесіяў, але працягвалі несці на сабе цяжар хатняй працы і догляду дзяцей.

Каму патрэбны фемінізм

Паводле сацыялагічнага апытання 2012 года, праведзенага агенцтвам NewEffector, у Беларусі фемінізм не патрэбны ані мужчынам, ані жанчынам. Беларусь мае самы нізкі ўзровень талерантнасці ў адносінах да фемінісцкіх ідэяў у параўнанні з Украінай і Расіяй.

Фемінісцкі плакат

Фемінісцкі плакат

Толькі 4% жанчынаў у Беларусі ў параўнанні з 9% ва Украіне і 7% у Расіі характарызуюць сябе як феміністкі. Акрамя таго, толькі 6% мужчынаў у Беларусі заяўляюць аб падтрымцы фемінісцкіх ідэй у параўнанні з 11% ва Украіне і 16% у Расіі.

Таму фемінісцкія ідэі застаюцца маргінальнымі і ў дзяржаўнай, і ў апазіцыйнай палітыцы. З пачатку 2000 года Беларусь рэалізавала чатыры праграмы гендэрнай роўнасці, але ні адна з іх не мела індыкатараў і бюджэтаў. Іх вынікі засталіся невядомымі і грамадства мусіла верыць таму, што пісала ў сваіх справаздачах міністэрства.

Няўрадавыя арганізацыі сутыкаюцца з негатыўнай рэакцыяй, калі спрабуюць выкарыстоўваць слова “фемінісцкі” ў сваёй дзейнасці. Беларуская феміністка і актывістка Ірына Саламаціна ўспамінае гісторыі, калі некаторыя выдавецтвы адмаўляліся друкаваць матэрыялы, што ўтрымлівалі слова “феміністка”. “Некалькі гадоў таму я наведала выставу ў Маскве пад назвай  “Фемінісцкі аловак”. Тады я зразумела, з якім велізарным ціскам сутыкнуліся куратары і арганізатары выставы за выкарыстанне гэтага слова. Я вырашыла змагацца са сваімі ўнутранымі стэрэатыпамі і выкарыстоўваць слова “фемінізм” часцей”.

Адзіны міжнародны орган, які можа патрабаваць выканання правоў жанчынаў і гендэрнай роўнасці ў Беларусі — гэта Камітэт ААН па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жанчынаў (CEDAW). Гэта форум, на якім краіны рэгулярна паведамляць аб сваіх дасягненнях ў гэтай сферы. На падставе афіцыйных дакументаў Беларусі, а таксама ценявых дакладаў, прадстаўленых грамадзянскай супольнасцю, сёлета Камітэт выступіў з некалькімі рэкамендацыямі.

Ён рэкамендаваў Беларусі прыняць усёабдымнае заканадаўства па барацьбе з дыскрымінацыяй, законы супраць гвалту ў сям’і і гвалту па прыкмеце полу, а таксама зрабіць комплексныя захады па ліквідацыі дыскрымінацыйных гендэрных стэрэатыпаў. Як паказаў досвед папярэдніх гадоў і справаздачаў, Беларусь прытрымліваецца гэтых рэкамендацый у мінімальнай ступені, і тым не менш трапляе ў топ рэйтынгу гендэрнай роўнасці.

Хто такія феміністы

Нядобрая рэпутацыяй словы “фемінізм”, падобна, адпалохвае многіх людзей. Але на самой справе ўсе, хто выступае за аднолькавую адукацыя для хлопчыкаў і дзяўчынак, роўнае права голасу для жанчынаў і мужчынаў, а таксама роўную аплату за роўную працу, павінен называць сябе феміністам незалежна ад полу або ўласнай інтэрпрэтацыі гэтага тэрміну. Тым не менш, толькі нешматлікія жанчыны ідэнтыфікуюць сябе як феміністкі, а мужчынаў-феміністаў практычна не існуе.

Беларускія жанчыны не адчуваюць сябе прыгнечанымі, а мужчыны не лічаць, што яны распаўсюджваюць патрыярхат. Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што кожная трэцяя жанчына і кожны чацвёрты мужчына ў Беларусі зведалі ў сваім жыцці гвалт, але ніхто не звязвае гэта з гендэрнай няроўнасцю і дыскрымінацыйнымі стэрэатыпамі. Мала хто пачаў супраціўляцца прыгнёту, асабіста або палітычна. Гвалт па-ранейшаму шырока распаўсюджаны і ўспрымаецца як нармальная з’ява.

У той жа час, эксперты звяртаюць увагу на з’яўленне ў Беларусі новых анлайнавых ініцыятыў без статуса афіцыйных НДА, якія выступаюць за гендэрную роўнасц. Яны прасоўваюць феміністычны і гендэрны парадак дня праз інтэрнэт-рэсурсы. Сярод прыкладаў можна згадаць Makeout.by і gender-route.org. Важна і тое, што яны таксама закранаюць праблемы ЛГБТ супольнасці, якая застаецца у Беларусі вельмі маргіналізаванай.

WEF падлічыў, што пры цяперашніх тэмпах прагрэсу спатрэбіцца каля 170 гадоў, каб ліквідаваць эканамічны гендэрны разрыў па ўсім свеце. У Беларусі гэты разрыў усё яшчэ вялікі. Дзяржава імкнецца ўзмацняць ролю традыцыйнай сям’і, а беларускае грамадства не патрабуе больш раўнамернага размеркавання ўлады паміж асобнымі грамадзянамі.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *