Чаму Віцебшчына перажывае наймацнейшы заняпад?

0_1d6cfc_d01154af_orig

Жыхар Віцебска пагражае скокнуць з крана, калі яму не выплацяць запазычанасць. Фота: belsat.eu

Па дадзеных афіцыйнай статыстыкі за красавік, Віцебская вобласць вінная працаўнікам дзяржаўнага сектара больш грошай, чым рэшта Беларусі разам узятая. 133 прадпрыемствы рэгіёну запазычылі сваім працаўнікам $3млн. Адзін з іх нават залез на будаўнічы кран, каб запатрабаваць выплату запазычанасці.

У цяперашні час чвэрць прадпрыемстваў рэгіёну з’яўляюцца стратнымі, а некаторыя ўжо збанкрутавалі. Нават нафтаперапрацоўчы завод Нафтан, вялізнае прадпрыемства, якое карміла ўвесь рэгіён, у 2015 годзе зарабіў ў 30 разоў менш грошай, чым ў 2014-м.

Віцебшчына перажывае дэпапуляцыю, а цэны на нерухомасць у Віцебску знізіліся больш, чым у іншых беларускіх гарадах. Выглядае, што пры далейшым адтоку чалавечага капіталу і адсутнасці рэформы дзяржаўнага кіравання і эканамічнай сістэмы рэгіён чакае толькі далейшая дэградацыя.

Рэгіён нараджэння Лукашэнкі і Нафтана

Размешчаная на паўночным захадзе краіны Віцебская вобласць з’яўляецца адзіным беларускім рэгіёнам, які мяжуе з трыма іншымі краінамі: Латвіяй, Літвой і Расіяй. З Віцебшчыны паходзіць шэраг вядомых людзей, такіх як мастак Марк Шагал, пісьменнік Васіль Быкаваў, і беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Гэты рэгіён мае даволі бедныя глебы і халодны клімат, таму сельская гаспадарка не з’яўляецца яго яго моцным бокам. Тым не менш, Віцебская вобласць мае развіты прамысловы сектар, асабліва нафтавую і хімічную прамысловасць. Наваполацкі НПЗ Нафтан ёсць адным з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, што жылі за кошт таннай расійскай нафты і рабілі значны ўнёсак у дзяржаўны бюджэт.

Як і ўсе іншыя рэгіёны Беларусі, акрамя горада Мінска, Віцебская вобласць перажывае дэпапуляцыю на працягу ўжо доўгага часу. Па афіцыйных дадзеных, у перыяд з 1996 па 2016 гады насельніцтва рэгіёну скарацілася з 1,4 млн да 1,2 млн чалавек.

Як пагоршылася жыццё ў Віцебскай вобласці

Усе беларускія рэгіёны пакутуюць ад эканамічнага крызісу больш, чым Мінск. Паводле афіцыйнай статыстыкі, заробкі ў рэгіёнах знізіліся на некалькі працэнтаў больш, чым у сталіцы, а міграцыя вымывае чалавечы капітал, неабходны для рэгіянальнага развіцця. Але паводле шэрагу паказчыкаў Віцебскі рэгіён адчувае гэты ціск больш, чым іншыя.

Паводле дадзеных Белстата, у красавіку 2016 года 167 беларускіх прадпрыемстваў мелі запазычанасць перад сваімі працаўнікамі, і 133 з іх знаходзіліся на Віцебшчыне.

Шэраг работнікаў не атрымлівалі заробак на працягу некалькіх месяцаў і знаходзяцца ў роспачы. 28 красавіка жыхар Віцебска залез на будаўнічы кран у Мінску з патрабаваннем выплаты $4000, якія яму вінны працадаўца.

Прадпрыемствы не плацяць заробак, таму што многія з іх знаходзяцца ў даўгах. НПЗ Нафтан традыцыйна забяспечваў заробкі і кантракты для ўсяго рэгіёну. Але ў 2015 годзе прадпрыемства зарабіла толькі $4 млн, у 30 разоў менш, чым ў 2014 годзе.  У апошнія гады прадпрыемства таксама была прадметам некалькіх карупцыйных расследаванняў.

У выніку значнага зніжэння прыбыткаў Нафтана многія іншыя прадпрыемствы сталі стратнымі. Паводле Мікалая Снапкова, намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у 2015 годзе больш за чвэрць прадпрыемстваў рэгіёну працавалі са стратамі. Шэраг прадпрыемстваў праходзяць працэдуру банкруцтва або санацыі.

У агульнай карціне вылучаецца адна гісторыя. 10 чэрвеня беларускі суд вызваліў з-пад арышту Ганну Шарэйку, былую сенатарку верхняй палаты беларускага парламента. Раней яна ўзначальвала Віцебскую бройлерную птушкафабрыку, якая была адным з самых прыбытковых прадпрыемстваў у рэгіёне. Але пасля арышту Шарэйкі ў 2014 годзе кампанія стала стратнай.

Паводле яе словаў, за паўтары гады кампанія страціла каля $12 млн. У выніку суд зняў большасць абвінавачванняў супраць Шарэйкі, а ўвесь судовы працэс паказаў, што праваахоўныя органы сваімі дзеяннямі перашкаджаюць эканамічнаму развіццю.

Ганна Шарэйка ў судзе. Фота: tut.by

Ўвесь рэгіён губляе надзею на будучыню, так што нават цэны на кватэры ўпалі тут больш, чым у іншых гарадах. Паводле Realt.by, галоўнага сайта нерухомасці ў Беларусі, цэны на кватэры ў Віцебску знізіліся на 50% на працягу апошніх двух гадоў. У той жа час, ў 2015 годзе ў Віцебску было пабудавана на 1,100 кватэраў менш ў параўнанні з 2014-м.

Як спыніць заняпад

Стратэгія развіцця Віцебшчыны можа выглядаць падобнай на іншыя рэгіёны. Асноўнае адрозненне заключаецца ў тым, што нізкія цэны на нафту зрабілі праблему відавочнай. А дзяржаўная адміністрацыя не можа аднавіць эканамічны рост, бо беларуская эканоміка празмерна залежыць ад некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў, такіх як Нафтан. Такім чынам, не застаецца ніякага выйсця апроч лібералізацыі эканомікі і яе дыверсіфікацыі.

Акрамя зменаў палітычнай эканоміі, Віцебскі рэгіён мае патрэбу ў кіраўніках з новымі ідэямі. У цяперашні час кіраўнікі рэгіёну і цэнтральнага ўрада не маюць дзейсных прапановаў для вырашэння праблемы вобласці.

Афіцыйныя асобы ў сваіх заявах толькі ставяць мэтавыя паказчыкі. Па словах старшыні выканаўчага камітэта вобласці Мікалая Шарстнёва, «У 2016 годзе на Віцебшчыне павінны быць створаны 200 прадпрыемстваў». А паводлех намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалая Снапкова, «інвестыцыі ў рэгіён не павінна быць меншымі за $ 2,5 млрд у 2016-2020 гадах».

Не выпадкова, што гэтыя службовыя асобы выкарыстоўваюць у сваіх заявах залежны стан. Ніхто не бярэ на сябе адказнасць за стварэнне гэтых прадпрыемстваў або прыцягнення інвестыцый. Свабодныя выбары, ці, прынамсі, кааптацыя кампетэнтных прадстаўнікоў апазіцыйнай эліты, магло б павялічыць падсправаздачнасць і празрыстасці дзяржаўнага кіравання.

Але такія змены застаюцца нерэальнымі, таму звычайныя людзі не маюць іншага выйсця, акрамя як пакінуць рэгіён. Усяго за 15 гадоў колькасць дзяцей школьнага ўзросту тут скарацілася з 204,000 да 111,000. Ёсць некалькі фактараў такой імклівай дэпапуляцыі, але адно здаецца відавочным — з адтокам чалавечага капіталу і без рэальных зменаў сітуацыя на Віцебшчыне будзе пагаршацца надалей.

Адзін Каментар

  1. Уладзімер Русаковіч says:

    Вялікі дзякуй за ўвагу да пакуль сапраўды занядбанай Віцебскай вобласьці, што мае ўмовы да разьвіцьця ветракоў, дрэваапрацоўкі і воднай гаспадаркі, у тым ліку малай гідраэнэргетыкі.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *