Беларуска-расійская дэзынтэграцыя, умацаванне ваенна-паветраных сілаў, кангрэс даследчыкаў Беларусі – дайджэст Цэнтра Астрагорскага

У кастрычніку Цэнтр Астрагорскага прыняў удзел у Шостым Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, найбуйнейшай штогадовай канферэнцыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.

Аналітыкі цэнтра прадставілі аналітычныя паперы па беларуска-расійскай дэзынтэграцыі і нефармальнай адукацыі ў Беларусі. Апроч таго, яны прэзентавалі ўдзельнікам Кангрэса свае папярэднія друкаваныя публікацыі.

Цягам апошняга месяца аналітыкі цэнтра таксама абмяркоўвалі рыторыку беларускай дыпламатыі ў ААН, спрэчку паміж Расіяй і Беларуссю пра сістэму адзінай супрацьпаветранай абароны, змены ў моўнай палітыцы дзяржавы, а таксама іншыя пытанні.

Аналітыка

Ігар Губарэвіч аналізуе рыторыку беларускіх дыпламатаў у ААН. Большасць праблемаў, з якімі сёння сутыкаецца Беларусь, створаныя састарэлай эканамічнай палітыкай рэжыму, яго непрадуманым і безумоўным саюзам з Расіяй, і ігнараваннем пытання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Тым не менш, беларускія дыпламаты аддаюць перавагу гульням у глабальную палітыку і выкарыстоўваюць трыбуну ААН для абвінавачвання Захаду ў сваіх няўдачах у сацыяльна-эканамічнай сферы і бяспецы. Такая стратэгія можа спадабацца Расіі і дапамагчы забяспечыць сімпатыю некаторых краінаў трэцяга свету, але наўрад ці ўмацуе пазіцыі Беларусі ў ААН.

Сяргей Богдан сцвярджае, што Мінск перамог у даўняй спрэчцы з Крамлём пра тое, як найлепшым чынам наладзіць беларускі сегмент сістэмы Адзінай сістэмы супрацьпаветранай абароны ў сітуацыі, калі беларускаму войску не хапае ўласных самалётаў. Выглядае, што Беларусь атрымае новыя самалёты для беларускага войска, а не расійскую авіябазу.

Гэтая інфармацыя заснавана на дакладзе Bellingcat, які сцвярджае, што Расія адклікала свае знішчальнікі з Беларусі, а таксама інфармацыі з беларускага парламента пра тое, што Мінск уключыў кошт самых сучасных расійскіх знішчальнікаў у дзяржаўны бюджэт на наступны год.

Рыгор Астапеня мяркуе, што ўлады мяняюць палітыку ў дачыненні да беларускай мовы. Прызначэнне актывісткі ТБМ Алены Анісім у новы парламент паказвае, што беларускія ўлады выступаюць за паступовае пашырэнне ўжытку беларускай мовы. Аднак гэтыя меры наўрадці прывядуць да яе адраджэння: яны здольныя толькі прадухіліць знікненне мовы з сістэмы адукацыі.

Цэнтр Астрагорскага на VI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Рыгор Астапеня выступае на секцыі па рэгіянальным супрацоўніцтве і нацыянальнай бяспецы

7-9 кастрычніка Цэнтр Астрагорскага прыняў удзел у VI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (Коўна, Літва), найбуйнейшай штогадовай канферэнцыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. 7 кастрычніка Рыгор Астапеня выступіў у секцыі “Рэгіянальнае супрацоўніцтва і нацыянальная бяспека” з дакладам “Беларуска-расійскія дачыненні пасля канфлікту ва Украіне”. 8 кастрычніка Яраслаў Крывой і Вадзім Смок прэзентавалі аналітычную паперу “Нефармальная адукацыя ў Беларусі: пашырэнне прасторы навучання”.

Каментары ў СМІ

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё распавядае пра змену стратэгіі Беларусі ў ААН. Раней Беларусь выпрацоўвала сваю пазіцыю адпаведна парадку дня, цяпер жа спрабуе прасоўваць свае ініцыятывы і бачанне пэўных праблем. Беларускія дыпламаты імкнуцца палепшыць двухбаковыя адносіны з дэмакратычным светам, але ў той жа час працягваюць празмерна выкарыстоўваць антызаходнюю рыторыку ў сваіх публічных заявах у ААН.

Пол Гобл у Eurasia Review прапануе кароткі агляд даследавання аналітыка Цэнтра Астрагорскага Рыгора Астапені «Беларуска-расійскія дачыненні пасля канфлікту ва Украіне», якое было прадстаўленае на 6-м Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. У артыкуле згадваюцца асноўныя вынікі даследавання, якія паказваюць працэс паступовай дэзынтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй.

Рыгор Астапеня у перадачы “Палітычнае люстэрка” на Польскім радыё разважае, хто стаў трыюмфатарам у чарговай нафтагазавай вайне, што атрымае Мінск ад супрацоўніцтва з Варшавай і навошта Лукашэнка захацеў змяніць канстытуцыю.

Thinktanks.by цытуе выступ Рыгора Астапені на Шостым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Паводле Рыгора, назіраецца працэс дэзінтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй у эканамічнай, вайсковай і знешнепалітычнай сферах. Такім чынам адбываецца станаўленне беларусскай дзяржаўнасці, але гэта не прывядзе да гучнага разрыву адносін з Масквой, бо Беларусь па-ранейшаму залежыць ад расійскага рынку. Добрыя адносіны з Расіяй заўсёды будуць у інтарэсах Беларусі.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё распавядае пра кантакты беларускіх уладаў з дыяспарай. Пасля перадачы кантактнай ролі зь беларусамі замежжа ў Міністэрства замежных спраў кантакты сталі больш інтэнсіўнымі. Некалькі гадоў таму была створаная Кансультацыйная рада для беларусаў замежжа. Аднак праблема ў тым, што ў раду запрошваюцца як правіла беларусы, якія прыхільна ставяцца да сённяшніх беларускіх уладаў, і ў ёй няма прадстаўніцтва, напрыклад, беларусаў Вялікабрытаніі ці моцнай амэрыканскай суполкі.

Цэнтр Астрагорскага на 6-м Кангрэсе

Рыгор Астапеня у праграме “Палітычнае люстэрка” на Польскім радыё абмяркоўвае актыўнасць беларускіх дыпламатаў на “амерыканскім фронце”, сітуацыю ў беларускіх турмах, стан беларускіх банкаў і змену іміджу Аляксандра Лукашэнкі.

Belarus profile

База дадзеных BelarusProfile.com цяпер ўключае наступных асобаў: Алена Анісім, Ганна Канапацкая,  Пётра Пятроўскі, Мікалай Улаховіч, Ігар Марзалюк, Уладзімір Япрынцаў, Міхаіл Дземчанка, Аляксей Алексін, Віктар Пятровіч.

Мы таксама абнавілі наступныя профілі: Мікалай Аўтуховіч, Рыгор Астапеня, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Алесін, Алена Танкачова, Валянцін Акудовіч, Дзмітрый Голухаў, Аляксандр Цацоха, Юрась Губарэвіч, Аркадзь Добкін, Станіслаў Багданкевіч, Валер Булгакаў, Генадзь Бураўкін, Алесь Бяляцкі, Валер Вакульчык.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Алег Мазоль. Няроўнасць у аплаце працы ў Беларусі: рэгіянальны аспект. BEROC, 2016.

Кірыл Шахноў. Падатковая сістэма Беларусі. BEROC, 2016.

Уладзімір Акуліч, Юлія Яфіменка, Кацярына Алексятовіч, Вікторыя Смаленская, Уладзіслаў Раманюк, Алесь Аляхновіч, Серж Наўродскі. Шосты выпуск макраэканамічнага агляду Рэспублікі Беларусь у графіках (студзень-чэрвень 2016). CASE Беларусь, 2016.

Уладзімір Акуліч, Юлія Яфіменка, Кацярына Алексятовіч, Вікторыя Смаленская, Уладзіслаў Раманюк, Алесь Аляхновіч, Серж Наўродск, Яраслаў Мяльгуй. Эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі (выпуск 2, верасень 2016). CASE Беларусь, 2016.

Іна Рамашэўская, Наталля Рабава. Новы падыход да прафесійнага развіцця дзяржаўных службоўцаў у Беларусі. BIPART, 2016.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага ‒ гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў, BelarusPolicy.com, BelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *