Асвятленне выбараў, ваенныя закупкі, стасункі з дыяспарай – дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Цягам апошняга месяца Цэнтр Астрагорскага прымаў актыўны ўдзел у асвятленні і аналізе парламенцкіх выбараў у Беларусі. Аналітыкі цэнтра арганізавалі анлайн трансляцыю, публікавалі аналітычныя і маніторынгавыя матэрыялы, прымалі ўдзел у назіранні і каментавалі хаду выбараў для беларускіх і замежных медыя.

Акрамя выбараў, аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі палітыку ваенных закупак, магчымасці прыцягнення замежных студэнтаў у беларускія ВНУ і тэндэнцыі ўзаемадзеяння ўрада з беларускай дыяспарай.

Аналітыка

Сяргей Богдан аналізуе нядаўнія крокі ў галіне закупак ваеннай тэхнікі і спрабуе зразумець, ці сапраўды Мінск абнаўляе сваё войска ў адпаведнасці з новымі выклікамі, ці гэта проста хітры прыём, які хавае заняпад беларускага войска з-за фінансавых цяжкасцяў.

Эксперт прыходзіць да высновы, што было б няправільна лічыць цяперашнюю трансфармацыю беларускіх узброеных сілаў заняпадам. Мінск папросту мяняе сваё войска ў адпаведнасці з фінансавымі рэсурсамі, напрыклад, скарачаючы ваенна-паветраныя сілы.

Рыгор Астапеня разважае пра перспектывы прыцягнення замежных студэнтаў у беларускія ВНУ. Беларускія ўлады спадзяюцца на адносна нізкі кошт жыцця і навучання ў пагоні за прыбыткамі у адукацыйным сектары, але для гэтага існуюць сур’ёзныя перашкоды, асабліва што тычыцца заходніх студэнтаў.

Беларусь павінна імкнуцца да міжнароднага прызнання сваёй адукацыі, распрацаваць праграмы на ангельскай мове і прыцягваць выкладчыкаў з міжнародным досведам выкладання. Неабходна таксама ліквідаваць непатрэбную бюракратыю і рыхтаваць адукацыйныя ўстановы для працы з замежнікамі. Беларускім ВНУ не хапае ўплывовых асацыяцый выпускнікоў, якія могуць дапамагчы прыцягнуць новых студэнтаў, і на гэта таксама варта звярнуць увагу.

Ігар Губарэвіч

Ігар Губарэвіч аналізуе нядаўнюю і характэрную тэндэнцыю ва ўзаемадзеянні ўрада з беларусамі, якія жывуць за мяжой. Раней іх ўзаемадзеянне абмяжоўвалася культурнымі падзеямі ці выкарыстаннем замежных беларусаў у якасці абаронцаў палітычнага рэжыму ў Беларусі.

З нядаўняга часу беларускія ўлады асэнсавалі ролю, якую дыяспара можа граць у прасоўванні палітычных і эканамічных інтарэсаў краіны за мяжой. Тым не менш, палітызацыя ў вызначэнні партнёраў і адсутнасць грошай для падтрымкі іх сувязяў з Беларуссю ставяць пад пагрозу гэтае супрацоўніцтва.

Парламенцкія выбары — 2016

11 верасня Belarus Digest ў простым эфіры асвятляў парламенцкія выбары ў Беларусі: самыя важныя падзеі, а таксама рэакцыю грамадскасці на хаду выбараў і іх вынікі. На сайце прадстаўленая падборка паведамленняў з міжнародных і беларускіх СМІ, відэа, фота і каментарамі экспертаў.

Дырэктар па развіцці Цэнтра Астрагорскага Рыгор Астапеня прыняў удзел у назіранні за выбарамі на адным з выбарчых участкаў у Мінску. Рыгор паведаміў аб завышанай ў паўтары разы яўцы і непразрыстасці падліку галасоў. Чальцы выбарчай камісіі паводзілі сябе груба і адмаўляліся даваць інфармацыю беларускім назіральнікам, але з прыходам місіі АБСЕ іх паводзіны хутка станавіліся ветлівымі.

Рыгор Астапеня назірае за падлікам галасоў у Мінску. Фота: Рыгор Астапеня.

Рыгор паспрабаваў арганізаваць жывую трансляцыю працэсу падліку галасоў, якую камісія цярпела некалькі хвілін, пасля чаго Рыгора пазбавілі акрэдытацыі назіральніка і выгналі з выбарчага ўчастку.

Belarus Digest апублікаваў рэдактарскі артыкул  пра пасланні, якія ўлады спрабуюць данесці да Захаду праз дазвол дзвюм прадстаўніцам апазіцыі і грамадзянскай супольнасці трапіць у новы парламент. Гэтыя паведамленні наступныя:

  1. Улады не будуць карэнным чынам змяняць выбарчы працэс — ён будзе заставацца пад поўным кантролем.
  2. Яны робяць павольны прагрэс у напрамку лібералізацыі і большай празрыстасці выбараў, у  той час як падтрымка апазіцыі застаецца нізкай.
  3. Надышоў час прызнаць Парламент Беларусі і прыняць кіраўніцтва Беларусі на больш высокім узроўні.

Belarus  Digest ў супрацоўніцтве з Нацыянальным дэмакратычным інстытутам апублікаваў серыю аналітычных матэрыялаў з розных этапаў выбарчай кампаніі: агітацыйны перыяд, перыяд датэрміновага галасавання, а таксама правядзенне выбараў і вынікі.

Аналітыкі Цэнтра Астрагорскага каментавалі працэс выбараў і іх вынікі для беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі:

Часопіс Foreign Policy цытуе дырэктара Цэнтра Астрагорскага Яраслава Крывога па пытанні бягучай трансфармацыі беларускай эканамічнай і палітычнай мадэлі. Яраслаў мяркуе, што заходнія чыноўнікі павінны больш настойліва развіваць адносіны з новым пакаленнем беларускіх кіраўнікоў, каб забяспечыць доўгатэрміновыя змены ў краіне.

Рыгор Астапеня разважае пра наступствы з’яўлення апазіцыі ў беларускім парламенце. Па словах Рыгора, новая сітуацыя дазволіць апазіцыі змяніць імідж дэструктыўных рэвалюцыянераў на рэспектабельных чальцоў парламента.

Рыгор Астапеня каментуе пазіцыю Захаду наконт парламенцкіх выбараў у Беларусі для thinktanks.by. Рыгор лічыць, што Захад гатовы “купіць” любыя вынікі выбараў. Візіты еўрапейскіх чыноўнікаў, дэпутатаў Еўрапарламента і польскіх дэпутатаў напярэдадні выбараў паказваюць, што Захад гатовы да працы з новым беларускім парламентам.

Bloomberg цытуе меркаванне старшага аналітыка Цэнтра Астрагорскага Ігара Губарэвіча пра прадстаўнікоў апазіцыі ў новым беларускага парламенце як частку гульні Лукашэнкі з Захадам.

Aljazeera цытуе Сяргея Богдана ў артыкуле, прысвечаным парламенцкім выбарам у Беларусі.

Сяргей Богдан на Радыё Рацыя каментуе новыя закупкі беларускіх узброеных сілаў і нядаўнія дзеянні ў галіне абароны. Беларусь не лічыць вялікі ваенны канфлікт магчымым, але баіцца лакальнага канфлікту накшталт данбаскага. Менавіта супраць такога сцэнару робяцца захады: закупаецца адпаведнае ўзбраенне, рыхтуюцца адпаведныя войскі, пераглядаецца структура, робяцца замовы на распрацоўкі.

Belaruspolicy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Рэкамендацыі па стварэнні праграмы перападрыхтоўкі дзяржаўных службоўцаў за мяжой. BIPART, 2015.

Уладзімір Акуліч, Уладзімір Валетка, Юлія Яфіменка, Вікторыя Смаленская, Уладзіслаў Раманюк. Пяты выпуск макраэканамічнага агляду Беларусі у графіках (студзень-сакавік 2016). CASE Belarus, 2016.

Рыгор Астапеня. Беларуска-расійскія дачыненні на фоне канфлікту ва Украіне. Цэнтр Астрагорскага, 2016.

Аляксандр Вашчылка. Наступствы гандлёвых войнаў для Беларусі. BEROC, 2016.

Марыя Акулава. Замежныя інвестыцыі: застаюцца толькі пазыкі. BEROC, 2016.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага ‒ гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў, BelarusPolicy.com, BelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *