Акадэмія Астрагорскага, Ostrogorski Forum 2017, уцечка мазгоў, рэлігійнасць у Беларусі – дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Ostrogorski Forum 2017

У чэрвені Цэнтр Астрагорскага запусціў Акадэмію Астрагорскага — першы цалкам анлайнавы ўніверсітэт у Беларусі, у аснове якога цыклы лекцый з графічнымі ілюстрацыямі, транскрыптамі лекцый, электроннымі кнігамі ды падкастамі.

Аналітыкі Цэнтра абмяркоўвалі сумневы суседзяў Беларусі ў яе суверэнітэце, ўцечку мазгоў і рэлігійнасць у краіне.

Цэнтр таксама правёў у Мінску канферэнцыю Ostrogorski Forum 2017, якая была прысвечаная пытанням знешняй палітыкі, бяспекі і ідэнтычнасці.

Акадэмія Астрагорскага

19 чэрвеня Цэнтр Астрагорскага афіцыйна запусціў Акадэмію Астрагорскага – некамерцыйны асветніцкі праект, прысвечаны распаўсюду гуманітарных ведаў. Акадэмія – гэта своеасаблівы беларускі анлайн-універсітэт, у аснове якога цыклы лекцый на важныя і цікавыя тэмы. Кожны цыкл лекцый чытаецца вядомымі беларускімі экспертамі з Беларусі і замежжа, а таксама ўключае графічныя ілюстрацыі, транскрыпты лекцый, электронную кнігу, падкасты і спасылкі на дадатковыя крыніцы інфармацыі.

Ostrogorski Forum 2017

19 чэрвеня Цэнтр Астрагорскага правёў II Ostrogorski Forum назвай “Беларусь у новых умовах: выклікі знешняй палітыкі, бяспекі і ідэнтычнасці пасля 2014 года”. Падзея і, у прыватнасці, заўвагі, зробленыя амбасадарам Украіны ў Беларусі, былі шырока асветленыя ў беларускіх СМІ, у тым ліку TUT.by, zautra.by, thinktanks.by, Польскім радыё і Радыё Свабода. Відэа з канферэнцыі можна паглядзець ніжэй.

Аналітыка

Сяргей Богдан паказвае, што нягледзечы на ​​ўсе намаганні Мінска прадставіць сябе ў якасці нейтральнай краіны, некаторыя з суседзяў сумняюцца не толькі у яе нейтралітэце, але нават суверэнітэце і мірных намерах. Намаганні Мінска не змаглі парадаваць сваіх суседзяў, якія хацелі б бачыць Беларусь на большай адлегласці ад Масквы. Беларускі ўрад, аднак, можа праводзіць толькі палітыку, скіраваную на вельмі асцярожную і паступовую выбудову нейтральнасці, калі краіна хоча захаваць незалежнасць.

Алеся Руднік абмяркоўвае тэндэнцыі уцечкі мазгоў у Беларусі. Паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, Беларусь з’яўляецца адной з нямногіх краін у постсавецкім рэгіёне, дзе іміграцыя перавышае эміграцыю. Аднак сацыёлагі лічаць, што афіцыйная статыстыка не адпавядае рэальнасці. Эканамічны крызіс, палітычны ціск і застой у сістэме адукацыі з’яўляюцца толькі некалькімі прычынамі, па якіх беларусы пакідаюць краіну, а ўлады не робяць нічога, каб пераканаць беларусаў застацца ў сваёй краіне.

Паўла Бароўска разглядае нядаўняе даследаванне Цэнтра Pew, прысвечанае рэлігійнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еропе. Паводле даследавання, пераважная большасць беларусаў вераць у Бога і належаць да рэлігійных арганізацыяў. Тым не менш, колькасць рэгулярна практыкуючых вернікаў нашмат меншая. Больш за тое, беларускія пратэстанты, не ахопленыя дадзеным даследаваннем, маглі б стаць лідарамі па некаторых паказчыках.

Каментары аналітыкаў у медыя

Сяргей Богдан на Польскім радыё сцвярджае, што Беларусь адыходзіць ад ранейшай дактрыны бяспекі, завязанай выключна на хаўрусе з Расіяй. Беларускі ўрад будуе больш збалансаваную знешнюю палітыку шляхам стварэння больш разнастайных партнёрстваў у сферы бяспекі. Гэта робіцца праз ушанаванне інтарэсаў Расіі ды спробы ўзмацніць супрацоўніцтва з Захадам.

Яраслаў Крывой на Радыё Свабода абмяркоўвае, ці стане старшынства Беларусі ў Цэнтральнаеўрапейскай Ініцыятыве крокам па выхаду з еўрапейскай ізаляцыі. Старшынства Беларусі ў гэтай арганізацыі прыцягне ўвагу еўрапейскай супольнасьці да краіны, дапаможа збалансаваць замежную палітыку Беларусі і развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Яраслаў Крывой на Радыё Свабода абмяркоўвае вынікі датэрміновых выбараў у Брытаніі і як яны паўплываюць на перамовы Лондана з Еўразвязам пра выхад з саюза.

Сяргей Богдан каментуе для thinktanks.by блакаду Катара арабскімі краінамі. Канчатковай мэтай блакады ёсць ціск на Іран, які ў выніку можа аднавіць вайсковую частку сваёй ядзернай праграмы. Катар наўрад ці выстаіць пад ціскам саўдзітаў, і сітуацыя ў рэгіёне можа надалей дэстабілізавацца. Беларусь, якая актыўна развівала супрацоўніцтва з Катарам, у выніку канфлікту губляе магчымасці ў рэгіёне.

 Рыгор Астапеня на старонках польскага часопіса Kontakt разважае пра падзенне папулярнасці Лукашэнкі ў беларускім грамадстве.

Вадзім Смок распавядае Польскаму радыё пра серыю зняволенняў буйных бізнэсоўцаў у Беларусі. Буйны бізнэс тут не можа дзейнічаць без нефармальных дамоўленасцяў з найвышэйшым кіраўніцтвам. Паводле афіцыйных версіяў бізнэсоўцы часта трапляюць за краты за утойванне прыбыткаў, але прычынай могуць быць і канфлікты ў сістэме нефармальных стасункаў з уладамі. Таму частка буйных бізнэсоўцаў стараецца весці бізнэс з-за мяжы. Апроч таго, турэмныя тэрміны псуюць рэпутацыю як зняволеных бізнэсоўцаў, так і бізнэс-клімат у краіне агулам.

Сяргей Богдан каментуе для Deutsche Welle нафтавыя пагадненні Беларусі і Украіны ў абыход Расіі. Сур’ёзнай перашкодай становіцца тое, што ўсе спробы дыверсіфікацыі крыніц нафты разглядаюцца Крамлём ў неэканамічныя катэгорыях канфрантацыі — ты з Расіяй ці супраць яе. У той жа час пераход да новай структуры паставак нафты з Ірана і Азербайджана па нафтаправодах ад Адэсы да Бродаў і Мазыра, а адтуль далей у краіны Усходняй Еўропы, уключаючы Беларусь, зменіць геапалітычную карту ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёну.

Belarus profile

База дадзеных BelarusProfile.com цяпер ўключае наступных асобаў: Юрый Караеў, Алег Хусаенаў, Ірына Абельская, Мікалай Лукашэнка, Міхаіл Захараў, Павел Ціханаў, Алег Руммо, Юрый Гурскі, Пётр Краўчанка, Аляксандр Дзямідаў.

Мы таксама абнавілі наступныя профілі: Сяргей Пісарык, Аляксандр Косінец, Наталля Нікандрава, Сяргей Цяцерын, Сямён Шапіра, Фёдар Поўны, Анатоль Купрыянаў, Віктар Марціновіч, Аляксандр Мяжуеў, Людміла Міхалькова, Анатоль Русецкі, Мар’яна Шчоткіна, Мікалай Самасейка, Сяргей Міхалок, Георгі Панамароў.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Андрэй Ягораў, Андрэй Шутаў, Мікалай Кацук. Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця. ЦЕТ, 2017.

Андрэй Ягораў, Алёна Зуйкова, Вольга Лашкевіч, Ігар Расолька.  Патэнцыял і магчымасці ўкаранення механізмаў лакальнага планавання ў беларускіх рэгіёнах для забеспячэння правоў людзей з інваліднасцю. ЦЕТ, 2017.

Серж Наўродскі. Насельніцтва 50+ ў Беларусі: досвед выкарыстання інструментаў сацыяльнай гарманізацыі ЕС. CASE Belarus, 2017.

Маніторынг імплементацыі Дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі Беларусі (чэрвень-снежань 2015). Грамадскі балонскі камітэт, 2016.

Маніторынг імплементацыі Дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі Беларусі (студзень-май 2016). Грамадскі балонскі камітэт, 2016.

Цэнтр Астрагорскага  гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *