Афіцыйная палітыка ідэнтычнасці пасля 2014 года: ці адбылася “мяккая беларусізацыя”? (+відэа)

Падчас экспертнай дыскусіі на панэлі «Афіцыйная палітыка ідэнтычнасці пасля 2014 года: ці адбылася “мяккая беларусізацыя”?» меркаванні экспертаў часта былі супрацьлеглыя, але па шэрагу пытанняў назіралася паразуменне.

Дыскусія, поўны запіс якой даступны ніжэй, адбылася на канферэнцыі Ostrogorski Forum 2017  ў Мінску 19 чэрвеня.

Ostrogorski Forum імкнецца наладзіць дыскусію сярод экспертаў, якія ўплываюць на меркаванне грамадскасці, з мэтай наладзіць адкрыты дыялог людзей з рознымі поглядамі.

Удзельнікі

Вадзім Мажэйка, эксперт Ліберальнага клуба

Андрэй Дынько, шэф-рэдактар партала NN.BY

Пётра Пятроўскі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі

Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса ARCHE

Згода: “мяккая беларусізацыя” ня ёсць паслядоўнай дзяржаўнай палітыкай

“Мяккая беларусізацыя” — гэта трэнд, які быў запачаткаваны грамадзянскай супольнасцю, потым падхоплены бізнэсам, а пасля ўкраінскага крызісу здабыў падтрымку дзяржавы. Геапалітычны дрэйф дазволіў вялікую нізавую актыўнасць у культурнай сферы. Але гэта палітыка не была інспіраваная зверху: яна не прапісаная ў нарматыўных актах і не прасочваецца ў якасці паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі.

Беларусізацыя працуе як пошук межаў, калі няма інстытуцый і дакументаў, а ёсць толькі дзеянні гульцоў.  Пакуль нехта не паспрабуе намацаць мяжу, ніхто не ведае што можна, а чаго нельга рабіць у культурнай сферы.

Само паняцце “мяккай беларусізацыі” было створанае з мэтай паказаць антырускі характар дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі аўтарамі “Рэгнума”, але надалей пачало выкарыстоўвацца беларускімі аўтарамі ў пазітыўным сэнсе і набыло новы змест.

Пасля анэксіі Крыму ў Беларусі не з’явілася магутных лакальных аб’яднанняў, якія прадстаўляюць інтарэсы рускага свету, бо ўлады гэтага не дазваляюць.

Насуперак некаторым трэндам беларусізацыі, лічбы паказваюць адваротную тэндэнцыю зніжэння ролі беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Востра стаіць праблема з кваліфікаванымі педагагічнымі кадрамі, якія могуць выкладаць па-беларуску.

Супярэчнасці: каго баяцца ўлады – русіфікаванай нацыі ці Крамля?

Андрэй Дынько зазначае, што беларусізацыю падтрымлівае далёка не ўвесь дзяржаўны апарат. Ён не маналітны, і калі для некаторых чыноўнікаў беларуская культура нешта значыць, то гэта не азначае, што вядзецца паслядоўная дзяржаўная палітыка.

Дынько сцвяджае, што ўлады ўвесь час вымушаныя дзейнічаць з аглядкай на Крэмль і баяцца яго раззлаваць, таму рэальнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі не праводзіцца. Арцём Шрайбман пярэчыць, што ўлады больш баяцца свайго народу, чым рэакцыі Расіі, бо грамадства русіфкаванае і можа негатыўна паставіцца да беларусізацыі. Улады баяцца паўтарыць памылку Украіны і палярызаваць грамадства ў пытанні ідэнтычнасці.

Пётр Пятроўскі часткова падтрымлівае тэзу Шрайбмана і гаворыць, што мова як сімвал ёсць часткай ідэнтычнасці і суверэнітэту для беларусаў, а мова як сродак камунікацыі выклікае пэўныя страхі перад “гвалтоўным пераводам на мову”. Дынько на гэта адказвае, што паводле наяўных сацыялагічныях апытанняў большасць рэспандэнтаў выступае за пашырэнне беларускай мовы ў публічнай сферы.

Нягледзячы на наяўнасць пэўнага трэнду, Пётр Пятроўскі зазначае, што чыноўнікі на месцах часта ўкладаюць у праявы беларусізацыі (напрыклад, вышыванкі) антызаходнюю, антыліберальную ідэю насуперак таму, як беларусізацыю успрымае грамадзянская супольнасць.

Паводле Пятроўскага, канцэпт “мяккай беларусізацыі” – гэта маніапуляцыйны фэйк, створаны ў інтэрнэце. Гэты канцэпт падае беларусізацыю як лінгвакратычную антырасійскую мадэль, якая адмаўляе еўразіскую інтэграцыі, супрацьпастаўляе беларусаў расійцам, беларускую мову робіць антырасійскай. Прычым гэта нацыянальная форма з ліберальным капіталістычным зместам. Беларусь зрабіла свой геапалітычны выбар, і пастаноўка пад сумнеў гэтага выбару пры дапамозе маніпуляцый у культурнай сферы будзе знішчацца дзяржавай. Але ў той жа час дзяржавы будзе развіваць мову і культуру у кантэксце еўразійскага выбару.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *