Адукацыйная канферэнцыя ў Мінску, збор заявак на лонданскую канферэнцыю, Белсат, Астравецкая АЭС — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Адукацыя як права чалавека

Фатаграфіі з канферэнцыі "Адукацыя як права чалавека"

У снежні аналітыкі Цэнтра Астрагорскага аналізавалі галасаванне Беларусі на Генеральнай Асамблеі ААН, развіццё беларуска-літоўскай напружанасці па пытанні Астравецкай АЭС і сітуацыю вакол Белсата.

13 снежня 2016 года ў Мінску Цэнтр Астрагорскага пры падтрымцы абмасадаў Нідэрландаў і Польшчы правёў канферэнцыю “Адукацыя як права чалавека”.

Цэнтр Астрагорскага, Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана (UCL SSEES) і Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны абвесцілі збор заявак на канферэнцыю “Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзі”.

Аналітыка

У сваім рэдакцыйным артыкуле ostro.by выказвае думку, што падтрымка Белсата адпавядае сапраўдным інтарэсам Варшавы і Мінска. Міністэрства замежнах спраў Польшчы паведаміла, што яно разглядае пытанне пра закрыццё Белсата, адзінага беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканала. Без актыўнай прадэмакратычнай меншасці ў Беларусі, што стварае і спажывае прадукцыю Белсата, перспектыва паглынання Беларусі рускім светам можа стаць яшчэ больш імавернай.

Рыгор Астапеня абмяркоўвае, ці можа Беларусь пакараць Літву за пазіцыю па Астравецкай АЭС. Беларускія чыноўнікі ўжо не раз намякалі на тое, што ўрад Літвы павінен змякчыць сваю пазіцыю па Астравецкай АЭС, бо Літва атрымлівае выгоду ад транзіту беларускіх тавараў. Але выглядае, што Беларусь будзе працягваць выкарыстоўваць Літву ў якасці транзітнай краіны, бо гэта самы эканамічна мэтазгодны варыянт, і ў той жа час будзе спрабаваць дыверсіфікаваць пастаўкі.

Ігар Губарэвіч аналізуе галасаванне Беларусі на Генеральнай Асамблеі ААН. Ён паказвае, што Мінск праводзіць больш незалежную палітыку, чым лічыць большасць экспертаў. Пазіцыі Мінска і Масквы разыходзяцца амаль па чвэрці пытанняў на парадку дня галасавання.  У той жа час Беларусь ўсведамляе тыя межы знешняй палітыкі, якія не можа перакрочыць . Гэта відавочна ўключае ў сябе падтрымку прамога міжнароднага асуджэння Расіі ці нават устрыманне па гэтым пытанні.

4-я штогадовая галандска-беларуска-польская канферэнцыя “Адукацыя як права чалавека

13 снежня 2016 года ў Мінску прайшла 4-я штогадовая галандска-беларуска-польская канферэнцыя пад назвай “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”. Канферэнцыя была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага пры падтрымцы абмасадаў Нідэрландаў і Польшчы.

Як і на іншых канферэнцыях, арганізаваных з удзелам Цэнтра Астрагорскага, падзея сабрала людзей з рознымі поглядамі і досведам для ўдзелу ў паважлівым дыялогу. Сярод дакладчыкаў былі прадстаўнікі навучальных установаў з Нідэрландаў, Польшчы і Беларусі, а таксама беларускіх урадавых установаў і НДА.

Канферэнцыя была прысвечана тром асноўным тэмам: выклікі для Беларусі ў працэсе далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, паляпшэнне бізнес-адукацыі, і шляхі павелічэння даступнасці адукацыі з дапамогай дыстанцыйнай адукацыі.

Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзізбор заявак

Цэнтр Астрагорскага, Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана (UCL SSEES) і Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны запрашаюць дзеючых навукоўцаў і дактарантаў падаваць прапановы артыкулаў і панэльных дыскусій па розных аспектах сучасных беларускіх даследаванняў.

Belarusian Studies in the 21st CenturyКанферэнцыя адбудзецца 25 лютага 2017 года ў Школе славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана. 27 лютага ў Брытанскай бібліятэцы будзе арганізавана спецыяльнае мерапрыемства ў гадавіну Бібліі Скарыны, што рыхтуецца ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і беларускай амбасадай ў Лондане.

Канферэнцыя супадзе з 500-й гадавінай першай Бібліі, напісанай на старажытнабеларускай мове. Пераклад Бібліі Францыска Скарыны, выдадзены у Празе ў 1517-1519 гадах, стаў першай друкаванай кнігай ва Усходняй і Паўднёвай Еўропе і мае вялікае значэнне для разумення беларускай ідэнтычнасці. Матэрыялы, прысвечаныя спадчыне Скарыны, будуць асабліва вітацца.

Матэрыялы прымаюцца да 10 студзеня 2017 года, больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Каментары ў медыя

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё разважае пра тры асноўныя перашкоды для беларуска-польскіх адносінаў: замкнутасць памежнага руху, падзеленасць польскай меншасці ў Беларусі і карту паляка.

Сяргей Богдан у артыкуле для Azeri.Today сцвярджае, што ў Масквы няма матыву для інтэрвенцыі ў Беларусь. Мінск усведамляе ўсе чырвоныя лініі ў дачыненнях з Расіяй, такія як выхад з сумеснай сістэмы СПА ці ўступленне ў НАТА, і не будзе іх перакрочваць. Таксама ўлады Беларусі эфектыўна прадухіляюць развіццё ў Беларусі прарасійскіх рухаў.

Рыгор Астапеня на Польскім радыё каментуе ажыўленне польска-беларускіх стасункаў. Паводле Рыгора, у Беларусі, Расіі і Польшчы пануе перакананне, што праз збліжэнне з Польшчай Мінск спрабуе ўмацаваць свой заходні фланг ў знешняй палітыцы. Беларусь хоча гэтым паказаць, што з’яўляецца незалежнай у прыняцці рашэнняў.

Адукацыя як права чалавека

Канферэнцыя “Адукацыя як права чалавека” у Мінску, 13 снежня 2016 года

Ігар Губарэвіч каментуе для Польскага радыё візіт высокапастаўленай дэлегацыі Еўрасаюза ў Мінск. На думку Ігара, цяпер паміж бакамі адбываецца грунтоўны інстытуцыйны дылог, але нармалізацыі дачыненняў яшчэ не адбылося, пра што сведчыць адсутнасць візітаў на найвышэйшым узроўні. Пакуль што бакі шукаюць кропкі сутыкнення, а пытанні правоў чалавека і дэмакратыі адсунутыя на другі план.

Сяргей Богдан на Польскім радыё распавядае пра памежную палітыку Беларусі. Сітуацыя на паўднёвай мяжы Беларусі пагражае перацяканнем зброі і крымінальнымі здарэннямі, але ў двух-трохгадовай перспектыве ўся паўднёвая мяжа будзе закрытая за сродкі Еўрапейскага саюза. Што тычыцца цяперашняй сітуацыі на ўсходняй мяжы, то Расія зачыніла сваю мяжу з Беларуссю для грамадзянаў трэціх краін выключна па палітычных меркаваннях, у якасці пакарання для Беларусі, мяркуе Сяргей.

Belarus profile

База дадзеных BelarusProfile.com цяпер ўключае наступных асобаў: Валер Малашка, Наталля Нікандрава, Дзмітрый Крупскі, Аляксандр Макаеў, Уладзімір Карагін, Васіль Герасімаў, Анатоль Ісачэнка, Андрэй Жышкевіч, Андрэй Дзерах, Вольга Шчэрбіна.

Мы таксама абнавілі наступныя профілі: Ігар Карпенка, Алена Купчына, Аляксандр Косінец, Вадзім Гігін, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Лагвінец, Анатоль Гусараў, Леанід Шэнец, Эдуард Пальчыс, Іван Лемяшэўскі, Віктар Шчацько, Наталля Качанава, Максім Рыжанкоў, Канстанцін Мартынецкі, Юрый Чыж.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Андрэй Ягораў, Алёна Зуйкова. Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў сістэме донарскай дапамогі для Беларусі (2006-2014). ЦЭТ, 2016.

Аляксандр Чубрык. KEF-2016 «Рэформы для росту, які ўцягвае»: асноўныя высновы і рэкамендацыі. Даследчы цэнтр ІПМ, 2016.

Дзмітры Крук, Кацярына Барнукова. Анатомія рэцэсіі ў Беларусі. BEROC, 2016.

Алена Арцёменка.  Фактары рэпрадуктыўнага выбару беларусаў. BISS, 2016.

Уладзімір Акуліч, Юлія Яфіменка, Кацярына Алексятовіч, Вікторыя Смаленская, Уладзіслаў Раманюк, Алесь Аляхновіч, Серж Наўродскі. Сёмы выпуск макраэканамічнага агляду Рэспублікі Беларусь у графіках (студзень-верасень 2016). CASE Беларусь, 2016.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў, BelarusPolicy.com, BelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *