Адказ Захаду на рэпрэсіі, дыстанцыйная адукацыя, падкасты канферэнцыі — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Фота: revbel.org

Фота: revbel.org

У сакавіку аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі пашырэнне пратэстаў супраць “падатку на дармаедаў” і святкавання Дня Волі, што прывяло да гвалтоўнай рэакцыі з боку сілавых структураў  і арышту больш за двух дзясяткаў чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Цэнтр выпусціў аналітычны дакумент пад назвай «Стан дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі: праблемы і перспектывы”, які з’явіўся ў выніку Чацвёртай штогадовай галандска-беларуска-польскай канферэнцыі.

Мы таксама апублікавалі падкасты Другой штогадовай лонданскай канферэнцыі па беларускіх даследаваннях.

Аналітыка

Яраслаў Крывой абмяркоўвае, як Захад можа рэагаваць на гвалтоўныя дзеянні беларускіх уладаў, што адбываліся перад і падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка. Слабыя рычагі ўплыву ЕС у Беларусі абмяжоўваюць варыянты дзеянняў да вяртання санкцый і зніжэння афіцыйных кантактаў на высокім узроўні. З іншага боку, лібералізацыя візавага рэжыму, падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і прадпрымальнікаў павінны ўмацоўвацца і надалей атрымліваць падтрымку, бо прагрэс у гэтых галінах у першую чаргу стварае выгады для беларускага насельніцтва.

Сяргей Богдан разважае пра рэальныя маштабы беларуска-расійскіх вучэнняў Захад-2017. Беларускі ўрад працуе над прадухіленнем негатыўных наступстваў гэтай маштабнай дэманстрацыі ваеннай сілы ў рэгіёне, але Масква, відаць, хацела б павялічыць смугу нявызначанасці вакол сваіх ваенных дзеянняў. Расійскія вайскоўцы раней апублікавалі колькасць чыгуначных вагонаў, неабходных для перамяшчэння войскаў. Ва ўмовах адсутнасці належных тлумачэнняў гэта стварыла застрашальнае ўражанне. Але цяпер ясна, што вучэнні на тэрыторыі Беларусі будуць меншыя па маштабе, чым у 2009 годзе.

Ігар Губарэвіч абмяркоўвае праблемы спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС. Спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў было пастаўлена пад пагрозу з-за нязгоды паміж Беларуссю і Еўропай наконт таго, хто павінен несці рызыкі і кошты міграцыі. Гэты гандаль можа заняць многія гады. У той жа час краіны ЕС па-ранейшаму здольныя спрасціць працэдуру выдачы візаў для беларусаў у рамках існуючых візавых правілаў. Гэта можа азначаць скарачэнне часу чакання, спрашчэнне патрабаванняў да дакументаў для частых падарожнікаў, і далейшае павелічэнне долі шматразовых візаў і працягласці іх дзеяння.

Аналітычны дакумент: Дыстанцыйная адукацыя ў Беларусі: стан, праблемы і перспектывы

CoverСістэма завочнага навучання застаецца папулярнай, аднак выкарыстанне дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі мала пашыранае ў параўнанні з суседнімі краінамі.Укараненне дыстанцыйнага навучання ў Беларусі дазволіла б атрымліваць адукацыю больш шырокім колам грамадства, у тым ліку тым, хто з-за абмежаваных фізічных ці эканамічных магчымасцяў не можа вучыцца на стацыянарнай аснове.

Глыбока ўкаранёная сістэма завочнага навучання, добрае тэхнічнае абсталяванне ўніверсітэтаў і шырокі доступ насельніцтва да хуткага інтэрнэта ствараюць добры падмурак для развіцця якаснай сістэмы дыстанцыйнай адукацыі.

На шляху да якаснай сістэмы дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі неабходна стварыць адпаведную заканадаўчую базу, арганізаваць дадатковую адукацыю спецыялістаў у сферы адукацыі і пашыраць супрацу ўніверсітэтаў з кампаніямі, якія працуюць у сектары высокіх тэхналогіяў.

Падкасты Другой штогадовай лонданскай канферэнцыі па беларускіх даследаваннях

25 лютага Цэнтр Астрагорскага арганізаваў Другую штогадовую лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях у супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны.

Выступоўцы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Японіі, Германіі, ЗША і іншых краін прадставілі і абмеркавалі даследаванні на беларускую тэматыку. Панэлі канферэнцыі закранулі працу і спадчыну Францішка Скарыны, праблемы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, знешнюю палітыку Беларусі і параўнальную палітыку, грамадскія і палітычныя рухі, а таксама мову і літаратуру.

Цэнтр Астрагорскага апублікаваў падкасты канферэнцыі, якія даступныя тут.

Каментары ў медыя

Алеся Руднік на Польскім радыё абмяркоўвае правы жанчынаў у Беларусі. Беларускія жанчыны не ўсведамляюць наяўнасці дыскрымінацыі і гэты стэрэатып падтрымліваецца дзяржавай. Фармальна жанчыны прысутнічаюць у беларускай палітыцы, але яны падтрымліваюць гендэрны статус-кво. Жаночыя арганізацыі з’яўляюцца малаколькаснымі і слаба супрацоўнічаюць з дзяржавай, грамадствам і жанчынамі-палітыкамі.

2-я штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Фота: Яраслаў Крывой

2-я штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Фота: Яраслаў Крывой

Рыгор Астапеня каментуе для Thinktanks.by прычыны і наступствы брутальных дзеянняў праваахоўных органаў падчас акцыяў пратэсту. Дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту былі бессэнсоўным гвалтам, бо яны не неслі пагрозы для рэжыму. Беларускі МЗС выдаткаваў больш за тры гады на наладжванне стасункаў з Захадам. Зараз гэты працэс калі не разгорнецца ў адваротны бок, то, як мінімум, замарозіцца. Аднак не варта чакаць, што ў выпадку астуджэння адносінаў з Захадам, Беларусь адразу ж пачне наладжваць адносіны з Расіяй. Без выгадная для беларускага боку рашэння энергетычнага канфлікту Мінск наўрад ці пойдзе на збліжэнне з Масквой.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё абмяркоўвае праблемы спрашчэнне візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю. Напужаны вялікай хваляй міграцыі, Еўрапейскі Саюз увязвае спрашчэнне візавага рэжыму з пагадненнем пра рэадмісію, але пагроза міграцыі з беларускага накірунку значна перабольшаная. У той жа час, для грамадзянаў Беларусі пытанне візаў надзвыйчай важнае – Беларусь мае найбольшую колькасць выдадзеных візаў на душу насельніцтва ў свеце.

Сяргей Богдан на Польскім радыё разважае, што Мінск аддаў узамен за найноўшыя расійскія знішчальнікі. Мінск хацеў бы зменшыць маштаб вучэнняў “Захад 2017” і накал у рыторыцы расійскіх афіцыйных асоб. Узамен за вучэнні Масква запрапанавала штосьці вельмі важнае для Мінску. Пастаўка пэўнай колькасьці самалётаў у бліжэйшай будучыні гэта тое, што стала апошнім аргументам, які забясьпечыў згоду Мінска.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Аксана Шэлест. Сацыяльная база праграм трансфармацый у Беларусі. ЦЕТ, 2017.

Яраслаў Крывой. Дыстанцыйная адукацыя ў Беларусі: стан, праблемы і перспектывы. Цэнтр Астрагорскага, 2017.

Аляксей Пікулік. Рэфорум: вынікі. БІСС, 2017.

Аляксей Пікулік, Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, Алена Арцёменка,  Аляксандр Казлоў. Маніторынг рэформаў у Рэспубліцы Беларусь. БІСС, 2017.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага  гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *