Аборты ў Беларусі: за і супраць

3 кастрычніка 2016 года жанчыны ў суседняй Польшчы выйшлі на агульнанацыянальны пратэст супраць закона пра крымінальную адказнасць за аборт. Развіццё гэтага супрацьстаяння справакавала грамадскую дыскусію і ў Беларусі.

У адрозненне ад Польшчы, Беларусь не ўмешваецца ў рэпрадуктыўныя правы жанчынаў. Заканадаўства краіны гарантуе кожнай жанчыне права на самастойнае рашэнне пра мацярынства.

З канца верасня беларускія СМІ актыўна абмяркоўваюць пазіцыі за і супраць абортаў. Дэбаты паказалі, што беларускае грамадства падзеленае ў гэтым пытанні.

Беларусь схіляецца да забароны абортаў?

У 2013 годзе Беларусь перагледзела сваё заканадаўства пра аборты, але яно па-ранейшаму застаецца вельмі ліберальным у параўнанні з Польшчай. Жанчыны могуць самі вырашаць, ці жадаюць яны стаць маці. Дзейны закон дазваляе аборт да 12-га тыдня цяжарнасці. Пры пэўных умовах, напрыклад згвалтаванні, ён магчымы аж да 22-га тыдня цяжарнасці.

З 2000-х гадоў колькасць абортаў у Беларусі няўхільна зніжаецца. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у цяперашні час узровень абортаў у Беларусі складае каля 25 на 100 народжаных. Гэта значнае паляпшэнне ў параўнанні з 2000 годам, калі гэты паказчык складаў 129 абортаў на 100 народжаных. Суседзі Беларусі адлюстроўваюць аналагічную тэндэнцыю зніжэння абортаў.

Колькасць абортаў на 100 народжаных ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне, Расіі. Крыніца: ЮНІСЕФ

Пачынаючы з 2014 года кансультацыі псіхолага сталі абавязковымі для ўсіх жанчын, якія хочуць перапыніць цяжарнасць. Сёння такое кансультаванне дапамагае прадухіліць аборт у каля 20% выпадкаў. Лекары ў Беларусі таксама могуць адмовіцца ад выканання працэдуры, пакідаючы за сабой права перанакіроўваць жанчынаў да розных спецыялістаў.

Занепакоеная негатыўнымі дэмаграфічнымі тэндэнцыямі і нізкім узроўнем нараджальнасці, дзяржава падтрымлівае і іншыя ініцыятывы, скіраваныя на зніжэнне колькасці абортаў. Акрамя кансультавання, яна ўвяла льготы для сем’яў з дзецьмі і праводзіць кампаніі па павышэнні дасведчанасці ў гэтай праблеме. Напрыклад, у 2015 годзе ў межах Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Беларусі былі арганізаваныя такія мерапрыемствы, як “Тыдзень без абортаў” ў асобных бальніцах па ўсёй краіне.

Сутыкненне з выбарам

Беларускія кансерватыўныя сілы аб’ядналіся з рэлігійнымі арганізацыямі ў адзіны лагер  супраць абортаў. У прыватнасці, у апошніх дэбатах пра аборты ў медыя беларускія хрысціянскія дэмакраты пацвердзілі сваю бескампрамісную пазіцыю як асноўныя прыхільнікі забароны абортаў.

23 верасня 2016 года жонка лідара беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўла Севярынца Вольга публічна падзялілася сваёй асабістай гісторыяй пра адмову ад аборту ў сітуацыі, калі большасць людзей зрабіла б выбар на яго карысць.

На 12-м тыдні цяжарнасці дзіцяці Вольгі быў пастаўлены дыягназ сур’ёзнага генетычнага захворвання, вядомага як сіндром Патау. Лекары настойліва раілі бацькам перапыніць цяжарнасць, але яны адмовілася. Пасля нараджэння іх дзіця пражыло ўсяго восем дзён. Вольга дзейнічала ў гэтым выпрабаванні паводле сваёй веры, і публікацыя яе гісторыяй стварыла магутны імпульс супраць абортаў.

Праз некалькі дзён tut.by апублікаваў серыю інтэрв’ю з Ганнай Герынай, каардынатарам дабрачыннай арганізацыі “Геном”. Фонд быў заснаваны сем’ямі невылечна хворых дзяцей з рэдкімі генетычнымі нервова-цягліцавымі захворваннямі. Гісторыя Ганны таксама з’яўляецца трагічнай: яе жыццё перавярнулася падчас змагання за сваю дачка Яну, якой дыягнаставалі спінальную мышачную атрафію ва ўзросце васьмі месяцаў.

Па словах Ганны Герынай, няма статыстычных дадзеных пра колькасць людзей, якія пакутуюць ад гэтага захворвання ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, краіна не мае ні аднаго лекара, які спецыялізуецца ў такіх выпадках, як выпадак яе дачкі. Сярэдняя працягласць жыцця гэтых дзяцей застаецца нізкай, а дзяржава не фінансуе праграмы, якія маглі б дапамагчы ім.

Ганна таксама верыць у Бога, але яна выказваецца на карысць абортаў. На яе думку, ні адна маці, калі б яна загадзя ведала дыягназ, не будзе свядома нараджаць дзіця з такой генетычнай хваробай. “Гэта не дзеля жанчыны, а дзеля дзіцяці”, кажа яна.

Чаму аборт?

Па словах Святланы Пракапенкі, дырэктара цэнтра па цяжарнасці і родах у Полацку, дзве асноўныя прычыны абортаў у Беларусі — гэта сацыяльная і матэрыяльная незабяспечанасць. Для многіх аборт па-ранейшаму застаецца адной з асноўных формаў кантролю нараджальнасці, бо каля 50% незапланаваных цяжарнасцяў у Беларусі сканчаюцца абортам.

Мужы і партнёры часта ўхіляюцца ад адказнасці, адмаўляючыся прымаць удзел у рашэнні пра спыненне цяжарнасці. Такім чынам, жанчына ў самоце мусіць займацца планаваннем сям’і.

Аборты ў Беларусі з 2000 года. Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі

Беларускія СМІ рэгулярна паведамляюць пра жудасныя выпадкі кінутых дзяцей. Зусім нядаўна, 19 верасня 28-гадовая маці выкінула нованароджаную дачку ў смеццеправод жылога дома ў Мінскім прыгарадзе Мачулішчы. Дзіця, якому было ўсяго тры гадзіны, цудам выжыла пасля падзення з сёмага паверха.

Бальніцы да гэтага часу не стварылі дзіцячых скрынак, якія маглі б дапамагчы выратаваць жыцці непажаданых нованароджаных і даць іх мацярам выйсце. 21 верасня новы беларускі парламент заявіў пра свой намер абмеркаваць ўвядзенне такой ініцыятывы, якая ўжо існуе ў Расіі і Украіне. Грамадская актывістка Наста Дашкевіч адзначыла, што разам з дзіцячымі скрынкамі дзяржава магла б таксама гарантаваць права на ананімныя роды, спрасціць працэдуру ўсынаўлення і папулярызаваць пашану да дзяцей у грамадстве.

Аднак прыняты ў 2006 годзе указ прэзідэнта №18 перашкаджае ініцыятыве дзіцячых скрынак. Ён накладвае пэўныя абавязацельствы на жанчыну, якая разглядае магчымасць пакінуць дзіця на апеку дзяржаве: яна павінна аплаціць выдаткі, звязаныя з выхаваннем і адукацыяй дзіцяці. Таму жанчыны з нізкімі даходамі часцей выбіраюць аборт, чым нараджэнне дзіцяці.

Кансультацыі для жанчынаў, якія збіраюцца спыніць цяжарнасць – гэта толькі кароткатэрміновае рашэнне праблемы. У далёкай перспектыве дзяржава павінна ўкладаць сродкі ў прапаганду здаровага ладу жыцця і адказнага планавання сям’і. Дэмістыфікацыя сучасных гарманальных кантрацэптываў таксама можа дапамагчы жанчынам пазбегнуць цяжкага выбару. У ідэале, гэтыя тэмы павінны стаць часткай сістэмы адукацыі.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *