Аналітычны дакумент: Дыстанцыйная адукацыя ў Беларусі: стан, праблемы і перспектывы

CoverУ савецкія часы ў Беларусі вялікую папулярнасць мела завочнае навучанне – Савецкі Саюз ганарыўся тым, што першым у свеце стварыў магчымасць атрымання ўсіх адукацыйных ступеняў завочна. Ён стаў першай у свеце краінай, якая гэтага дасягнула.

Сістэма завочнага навучання застаецца папулярнай, аднак выкарыстанне дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі мала пашыранае ў параўнанні з суседнімі краінамі.Укараненне дыстанцыйнага навучання ў Беларусі дазволіла б атрымліваць адукацыю больш шырокім колам грамадства, у тым ліку тым, хто з-за абмежаваных фізічных ці эканамічных магчымасцяў не можа вучыцца на стацыянарнай аснове.

Глыбока ўкаранёная сістэма завочнага навучання, добрае тэхнічнае абсталяванне ўніверсітэтаў і шырокі доступ насельніцтва да хуткага інтэрнэта ствараюць добры падмурак для развіцця якаснай сістэмы дыстанцыйнай адукацыі.

На шляху да якаснай сістэмы дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі неабходна стварыць адпаведную заканадаўчую базу, арганізаваць дадатковую адукацыю спецыялістаў у сферы адукацыі і пашыраць супрацу ўніверсітэтаў з кампаніямі, якія працуюць у сектары высокіх тэхналогіяў.

Развіццё дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі

Пасля перамогі рэвалюцыі 1917 года савецкія ўлады радыкальна павялічылі ўзровень пісьменнасці ў СССР. Пісменнасць узрасла з 56% у 1916 годзе да 99% на пачатку 1970-х. У дадатак да абавязковай васьмігадовай адукацыі, шырокае развіццё атрымала завочная адукацыя, якая дазваляла спалучаць працу з адукацыяй для шырокіх масаў працоўных.

graph_bel

Беларусь захавала высокі працэнт атрымання вышэйшай адукацыі і займае высокую у параўнанні з іншымі краінамі СНД пазіцыю ў індэксе чалавечага развіцця. Паводле дадзеных 2014 года каля 90% насельніцтва мелі сярэднюю ці вышэйшую адукацыю.

Згодна з Legatum Prosperity Index 2016, Беларусь апераджае Расію, Украіну, Літву і некаторыя іншыя краіны Еўразвязу па доступе да адукацыі, якасці адукацыі і чалавечым патэнцыяле. Аднак адукацыя ў Беларусі мае шэраг сур’ёзных праблемаў, бо ўніверсітэты жорстка рэгулююцца дзяржавай, недастаткова інтэграваныя ў агульнаеўрапейскую адукацыйную прастору, а сама адукацыя, асабліва па гуманітарных дысцыплінах, часта не адпавядае патрабаванням рынка працы.

У Беларусі захаваная сістэма завочнага навучання, пры якой студэнты наведваюць заняткі раз на некалькі месяцаў, каб здаць іспыты. На сённяшні момант 61% беларускіх студэнтаў атрымліваюць дзённую адукацыю, у той час як завочна навучаюцца 39,1%. Аднак класічнае разуменне дыстанцыйнай адукацыі цесна звязанае з актыўным выкарыстаннем тэхналогій.

Студэнты завочнага аддзялення ў Беларусі пераважна не карыстаюцца інтэрактыўнымі сродкамі навучання, не маюць гнуткага графіку і магчымасці стварэння індывідуальнай праграмы навучання. Па гэтай прычыне завочнае навучанне ў Беларусі нельга класіфікаваць як дыстанцыйную адукацыю.

Згодна з дадзенымі Міжнароднай рады па дыстанцыйнай адукацыі, 14% студэнтаў у свеце атрымліваюць адукацыю дыстанцыйна. Большасць універсітэтаў і іншых установаў адукацыі па ўсім свеце, у тым ліку ў суседніх з Беларуссю краінах, прапануюць дыстанцыйнае навучанне, якое часам не патрабуе папярэдняй адукацыі.

Панэль па дыстанцыйнай адукацыі ў Беларусі на канферэнцыі  13 снежня 2016 года, па ангельску

Рэкамендацыі па развіцці дыстанцыйнай адукацыі

Аналітычны дакумент прапануе зрабіць наступныя крокі на шляху да якаснай сістэмы адукацыі ў Беларусі:

  • Распрацоўка нарматыўнай базы

Нягледзечы на фармальную ўзгадку ў Кодэксе аб адукацыі, сістэма дыстанцыйнага навучання ў Беларусі патрабуе асобнага рэгулявання і стумуляцыі. Заканадаўства аб адукацыі павінна ўключаць рэкамендацыі па арганізацыі дыстанцыйнага навучання ва ўніверсітэтах, а таксама апісанне сістэмы маніторынгу. Важна, каб заканадаўства закранала пытанне фінансавання дыстанцыйнай адукацыі. Акрамя таго, павінна быць апісаная сістэма дыстанцыйнай адукацыі (ад прафесійна-тэхнічнай да вышэйшай), якая будзе ўключаць цэнтры адукацыі і падрыхтоўку спецыялістаў.

  • Экспертная дапамога

Нядаўняе далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу дазваляе пашыраць кантакты і абменьвацца вопытам у адукацыйнай сферы. Для паўнавартаснага развіцця сістэмы дыстанцыйнай адукацыі Беларусі неабходна падрыхтаваць спецыялістаў у сферы распрацоўкі стратэгіі дыстанцыйнай адукацыі для ўніверсітэтаў з улікам асаблівасцяў кожнай навучальнай установы і рэгіёну. Гэта магчыма рэалізаваць пры  наяўнасці экспертнай дапамогі ў форме навучальных візітаў, абменаў і рэкамендацый.

  • Укараненне дыстанцыйнай адукацыі

Неабходна забяспечыць стымуляванне інвестыцый у сферу адукацыі і шырэйшы ўдзел прыватнага сектара. Для эфектыўнага функцыянавання сістэмы дыстанцыйнай адукацыі патрабуецца гатоўнасць і падтрымка кіраўніцтва ВНУ да рэфармавання і ўвядзення новых форм навучання, а таксама падрыхтоўка выкладчыкаў і другіх супрацоўнікоў ВНУ да сродкаў камунікацыі і адукацыі з дапамогай тэхналогій.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *