Даследаванне бізнэс-адукацыі, Журнал беларускіх даследаванняў 2016, беларуска-літоўскія стасункі — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня на Белсаце

У студзені аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі новую нафтавую вайну Беларусі і Расіі, дынаміку літоўскіх інвестыцый у Беларусь, а таксама першыя вынікі ўвядзення бязвізавага рэжыму ў Гродзенскай вобласці.

Цэнтр Астрагорскага апублікаваў аналітычны дакумент «Беларуская бізнес-адукацыя: ад каманднай эканомікі да рынку», які быў напісаны па выніках 4-й штогадовай галандска-беларуска-польскай канферэнцыі “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”.

Цэнтр таксама апублікаваў новы нумар Журнала беларускіх даследаванняў за 2016 год.

Аналітыка

Вадзім Смок аналізуе, ці мае Беларусь шанец у новай нафтавай вайне з Расіяй. Нафтапрадукты прыносяць траціну экспартных прыбыткаў у бюджэт Беларусі і застаюцца экспартным артыкулам № 1. Тымчасам, Расіі ўсё менш і менш патрэбныя палітычныя саюзнікі  — яна спадзяецца толькі на сябе і прадпрымае крокі ў ваеннай сферы, каб забяспечыць незалежнасць ад беларускай арміі на заходнім фронце. Пры адсутнасці альтэрнатыўных варыянтаў паставак энерганосьбітаў і значнай эканамічнай залежнасці ад расійскіх рэсурсаў Беларусі рана ці позна давядзецца гуляць па расійскіх правілах.

Рыгор Астапеня абмяркоўвае тэндэнцыі літоўскіх інвестыцыяў у Беларусі. Літоўскія бізнесмены сталі найбуйнейшымі заходнімі інвестарамі ў Беларусі, уклаўшы больш за €80 млн у эканоміку краіны ў 2015 годзе. Літоўскія інвестыцыі застаюцца на высокім узроўні, хоць некаторыя кампаніі і адмовіліся ад сваіх праектаў з-за беларускага эканамічнага крызісу. Да таго ж, кепская палітычная рэпутацыя беларускіх уладаў да гэтага часу адпалохвае заходніх інвестараў.

Алеся Руднік піша пра першыя вынікі ўвядзення бязвізавага рэжыму ў Гродзенскай вобласці. У адказ на павелічэнне колькасці замежных турыстаў Гродзеншчына пачала працаваць над дзвюма важнымі ініцыятывамі: бязвізавымі чыгуначнымі рэйсамі і запускам недарагіх рэйсаў у аэрапорт Гродна. Але бязвізавы праезд на чыгунцы і ў аэрапорце Гродна не прыцягнуць турыстаў, калі не з’явіцца развітай сферы турыстычных паслуг. Пашырэнне бязвізавай тэрыторыі на ўсю Беларусь і інвестыцыі ў развіццё паслуг дазволілі б значна павысіць папулярнасць Беларусі для турыстаў.

Аналітычны дакумент “Беларуская бізнес-адукацыя: ад каманднай эканомікі да рынку»

Цэнтр Астрагорскага апублікаваў аналітычны дакумент “Беларуская бізнес-адукацыя: ад каманднай эканомікі да рынку», якая была напісаная па выніках 4-й штогадовай галандска-беларуска-польскай канферэнцыі “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”.

Сфера беларускай бізнес-адукацыі праходзіць праз вялікія выпрабаванні ў сувязі з крызісам айчыннай эканомікі. Цягам трох апошніх гадоў, памер абароту рынку ў далярах, па розных ацэнках, зменшыўся амаль на палову.

Сёння існуюць тры асноўныя праблемы, на якіх маглі б сфакусавацца прадстаўнікі ўраду, міжнароднай супольнасці і бізнес-адукатараў: дзяржаўнае рэгуляванне, слабая інтэграванасць у міжнародную адукацыйную прастору і адсутнасць даступнай бізнес-адукацыі ў рэгіёнах Беларусі.

Новы нумар Журнала беларускіх даследаванняў за 2016 год

Новы нумар Журнала ў асноўным сфармаваны па выніках канферэнцыі, арганізаванай Цэнтрам Астрагорскага і Школай славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана, што адбылася ў Лондане ў сакавіку 2016 года. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 20 даследчыкаў Беларусі са Злучанага Каралеўства, ЗША, Германіі, Канады, Польшчы і Францыі. Тры тэксты былі адабраныя для публікацыі разам са штогадовай лекцыяй па беларускіх даследаваннях, якую прачытаў прафесар Эндру Уілсан.

  • Электронная версія часопіса даступная тут.
  • Папяровая версія часопіса даступная для пакупкі тут.

Каментары ў медыя

Рыгор Астапеня на Польскім радыё аналізуе літоўскія інвестыцыі ў Беларусь. Літва з’яўляецца найбуйнейшым заходнім інвестарам у Беларусі. Літоўцы разумеюць беларускую культуру і менталітэт, і бачаць у беларускай эканоміцы шмат вольных нішаў. З-за рэцэсіі Беларусь становіцца для інвестараў менш цікавай, а палітычная напружанасць паміж краінамі з-за Астравецкай АЭС не ўплывае на бізнэс-інтарэсы, мяркуе эксперт.

Рыгор Астапеня ў перадачы ПраСвет на Белсаце разважае пра ролю Беларусі ў расійскай сістэме абароны. Расія больш не лічыць Лукашэнку блізкім саюзнікам, а замест гэтага мілітарызуе свае заходнія рэгіёны. На думку Рыгора, Расія не будзе ў бліжэйшы час вяртацца да пытання пра размяшчэнне сваёй вайсковай базы ў Беларусі. Але магчыма, што яна вернеца да яго тады, калі Беларусь будзе мець слабыя перамоўныя пазіцыі.

Al Jazeera цытуе Ігара Губарэвіча у артыкуле пра Астравецкую АЭС. На думку Ігара, Літва супраціўляецца пабудове АЭС часткова з-за таго, што станцыю будуе Расія, чыім тэхналогіям і ўплыву мала давяраюць ў гэтай краіне. Серыя інцыдэнтаў на будаўнічай пляцоўцы ўзмацніла становішча Літвы. Цяпер Беларусь павінна прыкласці дадатковыя намаганні, каб даказаць бяспечнасць станцыі.

Рыгор Астапеня на Польскім радыё аналізуе ўзаемазвязанасць беларуска-літоўскага канфлікта вакол АЭС і магчымую пераарыентацыю беларускіх тавараў. Да гэтага часу Беларусь у асноўным выкарыстоўвала літоўскія парты, але Расія і Латвія могуць скарыстацца напружанасцю паміж Мінскам і Вільняй па пытаньні беларускай АЭС для прасоўвання сваіх інтарэсаў.

Ігар Губарэвіч на Польскім радыё аналізуе галасаванне Беларусі на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Яно паказвае, што Мінск праводзіць нашмат больш самастойную знешнюю палітыку, чым прынята думаць. Амаль па чвэрці пытанняў пазіцыі Мінска і Масквы разыходзяцца. Пры гэтым беларускае кіраўніцтва не пераходзіць пэўных «чырвоных ліній», вызначаных Крамлём. Беларуская дэлегацыя ніколі не прагаласуе за рэзалюцыю, якая асуджае расійскі ўрад.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Дзмітры Крук. Прычыны і характарыстыкі эканамічнага спаду ў Беларусі: роля структурных фактараў. BEROC, 2016.

Марыя Акулава. Сучасныя гендэрныя тэндэнцыі на беларускім рынку працы: разрыў у аплаце працы, «штраф за бацькоўства» і «шлюбная прэмія». BEROC, 2016.

Ігар Пеліпась, Ірына Тачыцкая. Праблемы карупцыі ў ацэнках беларускіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Даследчы цэнтр ІПМ, 2016.

Глеб Шымановіч. Рэалізацыя дзяржаўных праграм у Беларусі: асобныя рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці. Даследчы цэнтр ІПМ, 2016.

Рыгор Астапеня. Беларуская бізнес-адукацыя: ад каманднай эканомікі да рынку. Цэнтр Астрагорскага, 2017.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў, BelarusPolicy.com, BelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *