8 ідэяў для Міжнароднага дня жанчынаў

У савецкі час 8 сакавіка стала вельмі папулярным святам праслаўлення справы Клары Цэткін, Розы Люксембург і іншых добрасумленных працоўных жанчынаў. З тых часоў акцэнт свята зрушыўся, і сёння жаноцкасць і прыгажосць беларускіх жанчынаў апынуліся ў цэнтры ўвагі.

Апроч традыцыйных кветак і цукерак існуе прынамсі восем іншых рэчаў, якія зрабілі б любую беларускую жанчыну шчаслівай 8 сакавіка. Ніжэй прыведзены прыкладны спіс ідэяў для гэтага свята:

  1. Скасаваць розніцу ў аплаце працы

Паводле дадзеных Белстата 85,3% жанчынаў, старэйшых за 15 гадоў, у Беларусі ёсць эканамічна актыўнымі, ці папросту кажучы працуюць. Таму яны ўсе маглі б выйграць ад дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на ліквідацыю гендэрнага разрыву ў аплаце працы. Гендэрны разрыў заработнай платы ў Беларусі застаецца значным: у сярэднім жанчына зарабляе на 25% менш, чым мужчына.

Жанчыны, як правіла, працуюць у сферы паслугаў, у тым ліку адукацыі і ахове здароўя, дзе ўзровень заробку з’яўляецца найменшым ў Беларусі. Іншыя фактары ўключаюць у сябе меншую колькасць жанчынаў сярод высокапастаўленых менеджэраў, кіраўнікоў і ўладальнікаў бізнесу, а таксама адкрытую дыскрымінацыю жанчынаў на рынку інфармуюць пра гендэрны разрыў у аплаце працы і разам з экспертамі па пытаннях гендэрнай роўнасці шукаць шляхі, каб ліквідаваць яго.

  1. Распрацаваць заканадаўства пра хатні гвалт

Кожнае трэцяе цяжкае злачынства ў Беларусі ‒ а Міністэрства ўнутраных спраў вызначае як цяжкія злачынствы толькі забойства або нанясенне цялесных пашкоджанняў ‒ адбываецца ў сям’і. Гэта азначае, што беларускія жанчыны сутыкаюцца са смяротнай небяспекай з боку сваіх партнёраў. Пажылыя людзі ‒ як мужчыны, так і жанчыны ‒ церпяць ад сваіх дзяцей, якія збіваюць іх, каб забраць мізэрныя пенсіі.

Але беларускае заканадаўства не мае асобнага закона пра хатні гвалт. Значны прагрэс адбыўся ў 2014 годзе, калі змены ў дзеючы Крымінальны кодэкс ўпершыню ўвялі паняцце хатняга гвалту, ахвяры і крыўдзіцеля. Гэтыя меры ёсць станоўчымі, але недастатковымі, бо хатні гвалт працягвае быць беспакараным.

  1. Распрацаваць заканадаўства пра сэксуальнае дамаганне

Артыкул 170 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што прымус каго-небудзь да сэксуальных адносінаў ці іншых сэксуальна матываваных дзеянняў супраць іх волі з дапамогай шантажу, адкрытых пагроз або ўплыву ў межах працоўных стасункаў можа быць пакараны тэрмінам зняволення да трох гадоў. Але гэтая норма ані дае вызначэння сэксуальных дамаганняў, ані стварае магчымасць для жанчынаў даказаць што-небудзь у судах. Такім чынам, Міністэрства ўнутраных спраў у 2015 годзе зафіксавала нуль справаў, распачатых паводле гэтага артыкула.

  1. Увесці абавязковы аплочвальны бацькоўскі адпачынак для мужчынаў

Традыцыйна ў гэты дзень жанчыны чуюць шмат добрых словаў пра іх здольнасці ў гадаванні дзяцей. Сапраўды, жанчыны па-ранейшаму з’яўляюцца асноўнымі апекунамі для дзяцей і пажылых людзей ў беларускай эканоміцы. Па дадзеных Міністэрства працы мужчыны складаюць толькі 1% ад бацькоў, якія сыходзяць у дэкрэтны адпачынак, каб гадаваць нованароджаных. Жанчыны атрымліваюць дастаткова ўсхваленняў за іх матчыну працу, але пасля родаў яны часта спыняюцца ў прафесійным развіцці.

Многія працадаўцы па гэтай прычыне разглядаюць жанчынаў як ненадзейных работнікаў, таму што яны звычайна ідуць на бальнічны, калі дзеці хварэюць. Гэта прыводзіць да зніжэння заработнай платы і меншых магчымасцяў прафесійнага росту. А гэтыя фактары, у сваю чаргу, сілкуюць згаданы вышэй гендэрны разрыў у аплаце працы. Больш раўнамернае размеркаванне догляду за дзіцем урэшце прывяло б да змяншэння гендэрных стэрэатыпаў для абодвух бацькоў. Акрамя таго, мужчыны напэўна лепш зразумеюць хатнюю праца жанчынаў, калі правядуць пару тыдняў сам насам з дзецьмі.

  1. Прасоўваць нетрадыцыйныя гендэрныя ролі мужчынаў і жанчынаў

Гендэрныя ролі ў Беларусі застаюцца жорсткімі і няўмольнымі, караючы тых людзей, якія маюць мужнасць выйсці за іх межы. У выніку вельмі мала хто наважваецца зрабіць гэта. Мужчыны па-ранейшаму выконваюць функцыю здабытчыкаў, а жанчыны дбаюць пра дом і дзяцей.index_by2Нават калі абодва бацькі працуюць па-за хатняй гаспадаркай, жанчыны звычайна робяць нашмат больш хатняй працы, чым мужчыны. Паводле папярэдніх вынікаў апытання ААН і Белстату пра выкарыстанне часу, жанчыны ў Беларусі кожны будні дзень у два разы больш часу прысвячаюць хатнім справамі ‒ 15% ад іх агульнага часу ў параўнанні з 6% для мужчынаў. Такім чынам, яны маюць толькі 28 хвілін вольнага часу , у той час як мужчыны маюць 40 хвілінаў штодня.

  1. Заахвочваць жанчынаў набываць тэхнічную і інжынерную адукацыю ды «мужчынскія» прафесіі

Традыцыйна мужчыны дамінуюць у навуцы, тэхналогіі, інжынерыі і матэматыцы. Дзяўчаты звычайна абіраюць гуманітарныя дысцыпліны, і ў выніку ідуць на працоўныя месцы з ніжэйшым заробкам.  Акрамя таго, жанчыны часта ідуць у сферу паслугаў: дадзеныя Белстата кажуць пра тое, што 83% настаўнікаў і 85% лекараў у Беларусі складаюць жанчыны.

Інфарматыка мае адваротную тэндэнцыю:  колькасць хлопцаў у пяць разоў перавышае колькасць дзяўчат у школах з паглыбленым вывучэннем матэматыкі і інфарматыкі. Беларусь знайшла сваё месца на міжнародных рынках IT, таму праграмаванне стала тут высокааплатнай прафесіяй. Усе краіны свету імкнуцца прыцягнуць дзяўчат і жанчынаў у тэхнічныя і інжынерныя прафесіі шляхам стварэння спецыяльных праграмаў, дзе жанчыны паказваюць іншым жанчынам прыклад і навучаюць іх.

  1. Заахвочваць жанчынаў узыходзіць на кіраўнічыя пасады

Беларусь займае высокае месца паводле паказчыка жанчынаў у парламенце ‒ 30,1% месцаў. Аднак парламент не мае рэальных паўнамоцтваў і проста ўхваляе рашэнні выканаўчай улады.

На дзяржаўных пасадах, дзе сапраўды прымаюцца рашэнні, жанчынаў вельмі мала. З 24 міністэрскіх пасадаў у Беларусі 22 займаюць мужчыны. Дзве жанчыны-міністры ўзначальваюць міністэрствы сферы паслугаў: Мар’яна Шчоткіна з’яўляецца міністрам працы і сацыяльнай абароны, а Лілія Ананіч узначальвае Міністэрства інфармацыі. Сярод губернатараў у рэгіёнах жанчынаў няма. Яны звычайна займаюць ніжэйшы і сярэдні ўзровень кіравання, але толькі нешматлікія дасягаюць вышэйшых кіраўнічых пасадаў ў галіне адукацыі або прамысловасці.

  1. Падтрымліваць жаночыя арганізацыі, якія выступаюць за рэальныя змены

За апошнія 15 гадоў лік жаночых НДА вагаўся ад 17 да 38, і ў цяперашні час стабілізаваўся на 30. Гэта складае 1,1% ад усіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у Беларусі. Такая нізкая колькасць можа сведчыць пра дзве рэчы: нізкая дасведчанасць жанчынаў пра свае праблемы, і недахоп фінансавых рэсурсаў для працы ў гэтым накірунку.

Замест высноваў

Ні адна з гэтых рэчаў не можа быць падораны жанчынам, бо самі жанчыны павінны працаваць над іх выкананнем. Тым не менш, яны маюць патрэбу ў тым, каб і мужчыны сталі часткай гэтага працэса. Гэты спіс з’яўляецца толькі прапановай, і яго, натуральна, не варта разглядаць як поўны.

Віншуем вас і вашых блізкіх з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка!

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *