Ці можа Беларусь захаваць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку ўзбраення?

Спікер ніжняй палаты малазійскі парламента Пандзікар Амін Муліа наведвае авіярамонтны завод у Баранавічах. Фота: belta.by

У 2012 годзе Беларусь стала 18-й з 20-ці вядучых сусветных экспарцёраў зброі паводле справаздачы Міжнароднага інстытута даследавання міру ў Стакгольме (SIPRI), што быў апублікаваны ў мінулым месяцы.

Нягледзячы на ​​гэта дасягненне, становішча ў галіне збройнай прамысловасці застаецца вельмі хісткай. Вытворцы беларускай зброі ўсё часцей губляюць пазіцыі на постсавецкім рынку, а Крэмль з 2007 года праводзіць палітыку замены беларускай прадукцыі расійскімі аналагамі.

У гэтых умовах Мінск засяродзіўся на традыцыйных рынках савецкай эпохі (такіх як Кітай і В’етнам), а таксама супрацоўніцтве з кансерватыўнымі рэжымамі на Блізкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Да прыкладу, беларускія кампаніі цяпер жадаюць атрымаць кантракт на мадэрнізацыю малайзійскіх МіГ-29. Таксама ў канцы лютага беларускія чыноўнікі падпісалі новыя пагадненні з буйной абароннай кампаніяй з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Топ-20 у апошні раз?

У 2012-2016 гадах Беларусь прадала зброі на суму $625 млн. Для параўнання, суседняя Украіна прадала на $3,7 млрд за той жа перыяд часу і здолела захаваць сваё месца сярод топ-10 сусветных экспарцёраў зброі.

Крыніца: SIPRI

Крыніца: SIPRI

Па дадзеных SIPRI, найбольшы даход Мінск атрымаў ад продажу самалётаў — $312 млн, а таксама сістэм супрацьпаветранай абароны — $195 млн. Экспарт баявых браніраваных машынаў прынёс яшчэ $96 млн. Большасць з гэтых узбраенняў былі рэшткамі савецкай арміі, хоць яны, як правіла, перад продажам былі мадэрнізаваныя. У той жа час расце доля прадукцыі ўласных кампаній  Беларусі — напрыклад, радары, оптыка, і электроніка. Беларусь апошнім часам сканцэнтравалася на распрацоўцы завершаных сістэмаў узбраенняў, такіх як рэактыўная сістэма залпавага агню “Паланэз”. Тым не менш, краіна да гэтага часу не экспартавала іх.

Нават беглы аналіз дадзеных SIPRI паказвае, што гэта можа быць апошні раз, калі Мінск здолеў трапіць у топ-20 глабальных пастаўшчыкоў зброі. Улічваючы долю самалётаў у экспарце і той факт, што Беларусь больш іх не мае, можна прагназаваць, што краіна сутыкнецца са значным зніжэннем даходаў ад экспарту ўзбраенняў.

Гэтага можна пазбегнуць, калі Беларусь спіша штурмавікі паветранай падтрымкі Су-25, і прадасць іх. Такія планы былі неаднаразова сфармуляваныя ў апошнія гады. Іншы магчымы варыянт — продаж некаторых МіГ-29 беларускай арміі. Але ён малаверагодны, бо гэта можа падарваць абавязацельствы Мінска перад сістэмай адзінай супацьпаветранай абароны з Масквой.

Тры найбуйнейшыя імпарцёры беларускай зброі ў 2012-2016 гадах — гэта Кітай ($170 млн), В’етнам ($150 млн) і Судан ($113 млн). Кітай і В’етнам былі традыцыйнымі беларускімі партнёрамі ў абароннай сферы з савецкіх часоў. Экспарт у Судан стаў магчымым, калі рэжымы Сірыі і ААЭ прафінансавалі суданцаў.

Беларуская зброя на Блізкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Супрацоўніцтва з празаходнімі арабскімі рэжымамі працягваецца. 21 лютага Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі і Эканамічны савет ААЭ Tawazun — Нацыянальнае агенцтва па закупках ваеннай тэхнікі — падпісалі сакрэтнае пагадненне.

У той час як сродкі масавай інфармацыі Расіі ахарактарызавалі дакумент толькі як “мемарандум пра ўзаемаразуменне,” IHS Jane’s Defence Industry настойвае на тым, што Беларусь і ААЭ падпісалі “пагадненне аб перадачы абаронных тэхналогій.”

Пагадненне рушыла ўслед за яшчэ адной угодай на суму $14,37млн, заключанай паміж Беларуссю і ААЭ ўсяго за некалькі дзён да гэтага. Паводле яе, эмірацкія ваенныя падпісалі кантракт з беларускай абароннай кампаніяй Белтэхэкспарт на пастаўку запасных частак і аказанне паслугаў па рамонце і тэхнічнай падтрымцы для БМП-3 узброеных сілаў ААЭ.

Асноўныя напрамкі экспарту беларускай зброі ў 2012-2016 гадах

Асноўныя напрамкі экспарту беларускай зброі ў 2012-2016 гадах

Тым часам, беларуская абаронная прамысловасць таксама актыўна працуе ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2016 годзе беларускія фірмы заключылі дзве буйныя ўгоды па продажы зенітна-ракетных комплексаў і радараў коштам $51 і $30 млн у М’янму і В’етнам адпаведна.

На дадзены момант беларускі 558-ы авіяцыйны рамонтны завод імкнецца атрымаць кантракт на мадэрнізацыю малайзійскіх МіГ-29. Шанец на гэта ёсць, бо спікер ніжняй палаты малазійскі парламента Пандзікар Амін Муліа наведаў завод у снежні.

Крэмль траціць дзясяткі мільёнаў даляраў, каб пазбавіцца беларускіх партнёраў?

Беларуская абаронная прамысловасць па-ранейшаму ў асноўным арыентаваная на постсавецкія краіны. Тым не менш, фундаментальныя змены ўжо адбываюцца. Без шырокай агалоскі расійская абаронная прамысловасць паслядоўна выціскае беларускіх пастаўшчыкоў. Расія плануе замяніць беларускія дэталі, як і ўкраінскія і заходнія, праз дзяржаўныя праграмы.

Расійскія афіцыйныя асобы адкрыта выхваляюцца сваімі поспехамі ў замене беларускага імпарту расійскай прадукцыяй і паслугамі. Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе пра кампанію Ремдизель, падраздзяленне карпарацыі КамАЗ, якое аддзялілася ад яго і забрала сабе ваенныя праекты КамАЗа.

Напачатку Ремдизель рамантаваў і рабіў капітальны рамонт шасі і грузавых аўтамабіляў КамАЗ. Тым не менш, у інтэрв’ю, нядаўна апублікаваным расійскім выданнем “Экспорт вооружений”, генеральны дырэктар Ремдизеля Фаіз Хафізаў, абвясціў пра пашырэнне дзейнасці кампаніі. Яго прадпрыемства цяпер будзе забяспечваць тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт для беларускага МАЗ-543 і рыхтуецца рабіць тое ж самае для беларускага МЗКЦ-7930. Расійская армія шырока выкарыстоўвае яго для перавозкі ракетаў.

Гэта выцісканне МАЗа і МЗКЦ з расійскага рынка не з’яўляецца прыватнай ініцыятывай Ремдизеля, што відаць з адпаведных пагадненняў, якія ён заключыў з Міністэрствам абароны Расіі і яго структурнымі падраздзяленнямі. Дырэктар Ремдизеля чакае, што ў 2017 годзе даходы яго фірмы ад тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў МАЗ і МЗКЦ толькі ваенных тыпаў можа павялічыцца прынамсі на 8-9%. Гэта азначае адпаведнае зніжэнне даходаў беларускіх фірмаў.

Ці можа Расія жыць без МЗКЦ?

Шосты выпуск агляду “Расія ў глабальнай палітыцы” ў мінулым годзе апублікаваў артыкул з кароткім выкладам дасягненняў расійскай абароннай прамысловасці ў імпартазамяшчэнні. Беларуская прадукцыя была згаданая ў спісе імпарту, які плануецца замяніць расійскімі аналагамі. Акрамя таго, аўтар артыкула, ваенны аналітык Андрэй Фралоў прызнаў, што хоць Крэмль пачаў рэалізацыю праграм абароннага імпартазамяшчэння ў 2013-2014 гадах, ўрад пачаў пазбаўляцца ад прадукцыі постсавецкіх партнёраў на некалькі гадоў раней.

Напрыклад, расійскі “Завод спецыяльных аўтамабіляў” у г. Набярэжныя Чалны з 2010 года распрацоўвае серыю шасі для замены аналагаў беларускага МЗКЦ. Болей за тое, Пуцін падпісаў распараджэнне пра адпаведныя распрацоўкі яшчэ ў 2007 годзе.

І гэта толькі пачатак. У ліпені 2016 года мясцовы штодзённік “Бізнэс онлайн” паказаў, што праект у г. Набярэжныя Чалны не ўдаўся, і цяпер Расія запускае другую маштабную праграму замены беларускіх шасі. Выдаткі на яе ўжо складаюць дзясяткі мільёнаў даляраў ЗША, але Крэмль, падобна, мае намер пазбавіцца ад беларускага МЗКЦ любой цаной.

Іншы абарончы экспарт Беларусі ў Расію таксама будзе закрануты. Да прыкладу, агляд “Расія ў глабальнай палітыцы”  аб’явіў пра “вытворчасць расійскіх прыладаў начнога бачання замест французскай і беларускай прадукцыі” у якасці яшчэ аднаго буйнога дасягнення расійскай абароннай прамысловасці. Улічваючы, што беларускія фірмы традыцыйна пастаўлялі прыцэлы і іншую оптыку для расійскай вытворчасці танкаў і бронемашынаў, здаецца, што Крэмль не робіць ніякіх выключэнняў для Беларусі ў сваім імкненні да аўтаркіі.

Беларуская абаронная прамысловасць перажывае цяжкія, але адносна паспяховыя пераўтварэнні. З аднаго боку, яна вымушаная распрацоўваць новыя прадукты, бо савецкая спадчына ўжо распрададзеная. З іншага боку, палітыка Пуціна пакінула Мінск без выбару ў доўгатэрміновай перспектыве: ён павінен выжываць з меншай падтрымкай з боку Расіі. Як адзначаецца ў дакладзе SIPRI, Мінск пакульшто выжывае. Маркетынгавыя намаганні Мінска праводзяць паслядоўную і пераборлівага стратэгію, засяродзіўшыся на плацежаздольных кліентах, у тым ліку некаторых былых савецкіх саюзніках, кансерватыўных рэжымах Блізкага Усходу, і іншых краінах.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *