Прыватны сектар і экспартны прыбытак даюць штуршок беларускай абароннай прамысловасці

11 жніўня Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі праінфармаваў, што за першую палову 2016 года прыбытак прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці Беларусі склаў 80 мільёнаў даляраў ЗША, такім чынам, перавысіўшы заяўлены план на чвэрць.

У замежных СМІ паведамляецца, што беларуская ваенная тэхніка або ваенная прадукцыя, мадэрнізаваная ў Беларусі, выкарыстоўваецца туркменскімі і казахскімі войскамі, сірыйскімі ўрадавымі сіламі і бірманскімі ВПС. Акрамя таго, Беларусь, нарэшце, пачала пастаўляць зброю нацыянальным узброеным сілам.

Нацыянальная абаронная прамысловасць, якая ў 90-х гадах нагадвала кволы фрагмент  савецкай абароннай прамысловасці, здолела з часам стаць істотнай часткай беларускай эканомікі. Тое адбылося дзякуючы развіццю прыватнага сектара і дыверсіфікацыі рынкаў збыту і камерцыйных партнёраў.

Прыбыткі ад продажу зброі

Беларуская ваенная прамысловасць пачала набіраць абароты ўжо ў пачатку 2010-х. Напрыклад, з 2011 па 2015 гады баранавіцкі 558-мы авіяцыйны рамонтны завод павялічыў аб’ёмы  прадукцыі ў 5,5 разоў, у той час як колькасць работнікаў павялічылася на чвэрць.

Колькі ж на самой справе Мінск экспартуе зброі, застаецца таямніцай. Аднак, паводле інфармацыі, прадстаўленай інсайдэрамі Цэнтру аналізу сусветнага гандлю зброяй (Масква), з 2004 па 2011 гады Беларусь экспартавала зброі на суму 550 мільёнаў даляраў ЗША, г.зн. на 69 мільёнаў даляраў ЗША ў год.

Аднак гэта былі цяжкія часы для беларускіх экспарцёраў зброі, бо старая савецкая ваенная прадукцыя была ўжо распрададзеная, а новая яшчэ не з’явілася. На дадзены момант паказчыкі продажаў значна ўзраслі, бо ваенная індустрыя ўжо вырабляе зброю новага ўзору, а распаўсюд лакальных канфліктаў патрабуе ўсё большай колькасці ваеннай тэхнікі.

На сёння за беларускімі прадпрыемствамі, якія экспартуюць ўзбраенне, не было заўважана якіх-небудзь парушэнняў міжнародных нормаў, нягледзячы на ​​заключэнне вельмі рызыкоўных здзелак. 27 ліпеня Балканская сетка журналісцкіх расследаванняў і Праект па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці заявілі, што Беларусь у шэрагу іншых краінаў пастаўляла зброю у Сірыю і Емен паўстанцам, якіх падтрымлівае Захад. Дадзенае ўзбраенне было дастаўлена паўстанцам беларускімі транспартнымі кампаніямі.

Паступіўшы такім чынам, Беларусь, аднак, не кінула выклік сусветным дзяржавам і не здзейсніла парушэння міжнароднага права. Эксперты лічаць, што ўсё адбылося з ведама Цэнтральнага выведнага ўпраўлення ЗША.

Новыя гульцы

Прычынай прыкметнага росту экспарту з’яўляецца істотная эвалюцыя нацыянальнай абароннай індустрыі. Перш за ўсё, вырас прыватны сектар. У студзені Аляксандр Лукашэнка адзначыў поспехі прыватнага абароннага прадпрыемства “Мінатор-Сэрвіс”, прыводзячы яго ў прыклад для ўсёй індустрыі.

Пасля беларускім інтэрнэт-парталам TUT.by быў апублікаваны аналіз работы абароннай прамысловасці ў Беларусі, у якім сцвярджалася, што прыклад “Мінатор-Сэрвісу” не з’яўляецца выключэннем. Так, інтэрнэт-парталам было названа яшчэ 10 прыватных абаронных прадпрыемстваў, якія таксама паспяхова знайшлі прыбытковыя нішы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь наведвае абароннае прадпрыемства “Мінатор-Сэрвіс”. Фота: president.gov.by

Іншы прыклад  — гэта мінскае прадпрыемства “Тэтраэдр”. Яго вытворчая пляцоўка ў Мінску складае 130 тысяч м². Аднак, паводле заснавальніка і дырэктара «Тэтраэдра», дзейнасць прадпрыемства не абмяжоўваецца тэрыторыяй Беларусі, бо асноўныя яго заводы размешчаны за межамі краіны.

7 жніўня «Тэтраэдр» паведаміў грамадскасці, што падпісаў пагадненне з Electronics Corporation of India Limited. Дзве кампаніі заявілі, што маюць намер пачаць кааперацыю ў галіне вытворчасці і дастаўкі «высокатэхналагічнага ваеннага ўзбраення». Зыходзячы з іх профілю, можна зрабіць выснову, што гаворка ідзе пра падтрыманне, мадэрнізацыю або распрацоўку абаронных сістэм, а таксама сістэм, звязаных з электроннымі войнамі, якімі валодаюць індыйскія вайскоўцы.

Наступствы росту прыватнага сектара ў абароннай галіне цяжка пераацаніць. Па-першае, абаронная прамысловасць можа паслужыць прыкладам для наступнага развіцця іншых сектараў беларускай эканомікі. Па-другое, ва ўсім свеце абаронная прамысловасць з’яўляецца рухавіком тэхналагічных інавацый у іншых сферах, уключаючы вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі для грамадзянскіх мэтаў.

Новыя партнёры

Па-трэцяе, нягледзячы на ​​цесныя сувязі з расійскай ваеннай індустрыяй, беларускія прыватныя прадпрыемствы ўсё ж шукаюць іншых партнёраў за мяжой. Напрыклад, на працягу многіх гадоў асноўным кліентам “Тэтраэдра” быў Азейбарджан; прадпрыемства таксама актыўна працавала і з Казахстанам. Трэба дадаць, што калі раней беларускія абаронныя прадпрыемствы больш супрацоўнічалі з краінамі былога СССР, то цяпер сітуацыя ўжо іншая. Так, за мінулыя тры гады Беларусь, не без дапамогі Кітая і арабскіх рэжымаў, пачала развіваць адносіны і з Пакістанам ў абароннай сферы.

У мінулым снежні французскі Le Monde паведаміў аб іншым выпадкусупрацоўніцтва беларускіх абаронных прадпрыемстваўз міжнароднымі гандлярамі зброяй па-за тэрыторыяй былых краін СССР. Паводле французскіх журналістваў, прадпрымальнік французска-ізраільскага паходжання Стыў Бохобза з’яўляўся агентам беларускага абароннага прадпрыемства “Белтэхэкспарт” на працягу як мінімум трох гадоў.

Па наяўных звестках Стыў Бокобза мае добрыя сувязі з французскімі і афрыканскімі палітыкамі і прадстаўнікамі бізнес супольнасці, а таксама ізраільскімі абароннымі ўстановамі. Паводле Le Monde, Бохобза спрыяў заключэнню здзелак паміж беларускім прадпрыемствам і яго партнёрамі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Экватарыяльнай Гвінеі, і верагодна ў іншых краінах.

Не толькі экспарт

Упершыню Ваенная дактрына Беларусі, якая ўступіла ў сілу 20 ліпеня, змяшчае асобны раздзел, прысвечаны нацыянальнай абароннай прамысловасці. У дактрыне падкрэсліваецца неабходнасць далейшага развіцця абароннай прамысловасці як “высокатэхналагічнага сектара, здольнага задавальняць патрэбы Узброеных Сіл у сучаснам узбраенні, ваеннай тэхніцы і тэхніцы спецыяльнага прызначэння”.

Дадзены тэзіс  з’яўляецца новаўвядзеннем, нягледзячы на ​​тое, што абаронная прамысловасць Беларусі была арыентавана на экспарт ўжо ў 1991 годзе. Першапачаткова беларусы экспартавалі ўзбраенне, успадкаванае ад СССР, а таксама мадэрнізаваную савецкую тэхніку. Аднак з часам магчымасці абароннай індустрыі ўзраслі. Да 2010 года, як паведаміў беларускі Урад, 90% экспартаванай зброі складала зброя, вырабленая беларускімі прадпрыемствамі.

Беларускя ваенныя, аднак, мала яе выкарыстоўвалі. У студзені 2013 года Прэзідэнт Беларусі прызнаў, што больш за 70% ваеннай прадукцыі, вырабленай беларускімі прадпрыемствамі, ідзе на экспарт, і такія буйныя фірмы як Пеленг, МЗКЦ і Тэтраэдр адпраўлялі фактычна ўсю сваю прадукцыю за мяжу.

У 2013 годзе Лукашэнка аддаў распараджэнне чыноўнікам і далей вырабляць зброю на экспарт, згадаўшы забеспячэнне тэхнікай нацыянальных Узброеных Сіл толькі ў апошнюю чаргу. Цяпер жа прэзідэнт настойвае на першачарговым забеспячэнні беларускай арміі.

Танкавыя транспарцёр у ААЭ, выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Фота: military-today.com

У сваім звароце да выпускнікоў ваенных вучэльняў ад 5 ліпеня 2016 года Лукашэнка абвясціў: “Кожная краіна, якая сур’ёзна ставіцца да пытанняў бяспекі, павінна вырабляць асноўнае зброю сваімі рукамі”. Беларускі лідэр прывёў у прыклад гэтай ідэі адладжаную вытворчасць машын з лёгкай бранёй, а таксама ракет.

У выніку, нягледзячы на ​​шматлікія супярэчнасці, беларуская абаронная прамысловасць, відавочна, далёкая ад стагнацыі, чаго нельга сказаць пра іншыя галіны беларускай эканомікі (такія як машынабудаванне). Яна прыносіць у бюджэт стабільны даход і вырабляе гатовую прадукцыю.

Дадзеная прадукцыя, у прыватнасці , оптыка, электроніка і ракеты, не толькі знайшла свой рынак збыту за межамі Беларусі, але і зрабіла ўнёсак у павелічэнне ваеннага патэнцыялу нашай краіны.

Больш за тое, развіццё ваеннай індустрыі можа паслужыць прыкладам для іншых сектараў беларускай эканомікі, асабліва што датычыцца пакрокавага развіцця прыватнага сектара і дыверсіфікацыі камерцыйных адносін з замежнымі партнёрамі.

 

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *