Новае расійскае ўзбраенне ў Беларусі: што Мінск аддаў узамен

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў і яго рускі калега Сяргей Шайгу. Фота: belarus.by

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў і яго рускі калега Сяргей Шайгу. Фота: belarus.by

У інтэрв’ю ад 23 лютага міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў абвясціў пра планы закупіць самае сучаснае расійскае ўзбраенне.

У прыватнасці ён адзначыў знішчальнік Су-30СМ і 120-міліметровыя цяжкія мінамёты Нона-М1. Раней, 4 лютага, начальнік узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Лацянкоў сказаў, што Мінск набудзе гэтую зброю ўжо сёлета.

Іншымі словамі, нягледзечы на ​​сваю залежнасць ад Масквы, Мінск перамог ў спрэчцы з Крамлём па пытаннях абароны. Масква першапачаткова не хацела забяспечваць Мінск зброяй, маючы намер замест гэтага замяніць беларускія войскі расійскімі. Тым не менш, яна саступае адну пазіцыю за другой. Мінск, такім чынам, выйшаў пераможцам у гэтай спрэчцы.

Мінск атрымаў зброю пасля ўзгаднення вайсковых вучэнняў

Першыя спробы Мінска закупіць расійскія Су-30 былі зробленыя ў канцы 2000-х гадоў. Тым не менш, леташні шквал афіцыйных заяў сведчыць пра тое, што здзелка можа быць на завяршальнай стадыі: Масква вырашыла прадаць самалёты Мінску па мінімальнай цане, і бакі абмяркоўваюць канкрэтныя ўмовы здзелкі.

Што да беларускага ўрада, то, хутчэй за ўсё, ён здолеў атрымаць новае абсталяванне хутчэй, чым меркавалася, паабяцаўшы правесці сумесныя вайсковыя вучэнні з Расіяй у верасні. Буйнамаштабныя вучэнні “Захад-2017” ужо выклікалі напружанасць паміж Беларуссю, яе суседзямі і Захадам. Вучэнні псуюць нядаўна наладжаныя адносіны Мінска з Захадам і  маюць сэнс толькі ў тым выпадку, калі ён атрымлівае ад Крамля нешта каштоўнае ўзамен.

Найноўшая вайсковая тэхніка, якую Расія адмовілася прадаць Мінску раней — гэта лагічны абмен. Зусім нядаўна, 23 лістапада 2016 года, камандзір беларускімі ВПС і СПА Алег Двігалёў агучыў планы купіць у Расіі прынамсі адзін эскадрон знішчальнікаў Су-30СМ да канца 2020 года. Масква, жадаючы правесці вялікае шоу сваёй вайсковай моцы ў цэнтры Еўропы, хутка пагадзілася даць Беларусі гэтыя знішчальнікі.

Трайны альянс

Тым не менш, урад Расіі хацеў бы мінімізаваць выдаткі на пераўзбраенне Беларусі. Крэмль жадаў бы зусім не несці гэтыя выдаткі, і на працягу многіх гадоў адмаўляўся даваць Мінску сучасную зброю, такую як Су-30. Па меры таго як знішчальнікі беларускіх вайскова-паветраных сіл савецкага ўзору паступова старэюць, узнікае дзірка ў адзінай сістэме СПА Беларусі і Расіі. З-за ​​гэтай небяспекі Масква спрабавала цалкам пахаваць беларускія вайскова-паветраныя сілы. На працягу трох гадоў яна аказвала ціск на Мінск, каб размясціць у Беларусі базу расійскіх вайскова-паветраных сілаў, а не пераўзбройваць беларускія ВПС.

Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Сербіі Зоранам Джорджэвічам. Фота: president.gov.by

Мінск адмовіўся павялічваць замежную вайсковую прысутнасць у краіне. Тым не менш, праблема падтрымання сумеснай сістэмы СПА засталася. Такім чынам, насуперак сваёй волі, Масква была вымушаная даць Беларусі новыя самалёты, каб падтрымліваць сістэму у належным выглядзе. Мінск, вядома, не будзе плаціць за самалёты вельмі шмат. Улічваючы яго статус як найважнейшага саюзніка Расіі, гэта лагічная пазіцыя. Такім чынам, Крэмль прыдумаў схему адначасова ўзброіць Мінск і скараціць свае выдаткі.

Найбольш імаверная схема – трохбаковая з удзелам Сербіі. Летась Расія паабяцала сяброўскаму ўраду Сербіі шэсць патрыманых знішчальнікаў МіГ-29 і некалькі ЗРК “Бук”. Здзелка па Буку не ўдалася, і ў любым выпадку шасці самалётаў з Расіі не хапіла б для аднаўлення вайскова-паветраных сілаў Сербіі, якія яна страціла у 1999 годзе. Але 27 студзеня, пасля вяртання з Мінска, міністр абароны Сербіі Зоран Джорджэвіч сказаў сербская газеце Politika, што Беларусь паставіць Сербіі яшчэ восем МіГ-29 і дзве батарэі сістэм “Бук”.

Ёсць важкія падставы меркаваць, што Масква запатрабавала ад Мінска дапамагчы сябрам у Бялградзе ў абмен на новую зброю для беларускай арміі. Гэта значыць, што Масква аддае перавагу адпраўцы ў Сербію беларускай тэхнікі, а не сваёй ўласнай.

Умовы здзелкі паміж Мінскам і Бялградам вельмі падобныя на тыя, якія абмяркоўваліся паміж Масквой і Бялградам, падкрэслівае Politika. У абодвух выпадках, Сербія павінна заплаціць мінімальную цану за машыны. Беларускі ўрад прыняў бы такую ​​здзелку толькі па загадзе Крамля ці за адпаведную кампенсацыю. У адваротным выпадку, Мінск не меў бы ніякай прычыны быць гэткім шчодрым. Ён амаль заўсёды прадаваў спісаныя самалёты таму кліенту, які прапаноўваў найлепшую цану. Самы апошні прыклад  — гэта продаж бамбавікоў Су-24 Судану.

Мінск ўсведамляе рызыкі

Па дадзеных Міжнароднага інстытута даследаванняў міру ў Стакгольме, у 2012-2016 гадах Міністэрства абароны Беларусі набыло зброі і вайсковай тэхнікі ў Расіі на суму $475 млн. Сярод іх былі шматмэтавыя верталёты Мі-8МТВ5, вучэбна-баявыя самалёты Як-130, ужываныя сістэмы С-300ПС і новыя сістэмы Тор-М2. Расія застаецца асноўнай крыніцай вайсковай тэхнікі для Беларусі. Для параўнання, за той жа перыяд Мінск набыў зброі на суму $10 млн і $2 млн у двух іншых асноўных партнёраў, Украіны і Кітая адпаведна.

Беларускі ўрад імкнецца дасягнуць максімальна магчымай незалежнасці ў абароннай сферы. Да прыкладу, пасля асабістага ўмяшання прэзідэнта Лукашэнкі, міністэрства абароны спыніла перамовы аб куплі расійскага БТР-82А. Беларускі лідэр замест гэтага настаяў на выкарыстанні альтэрнатываў, распрацаваных нацыянальнай абароннай прамысловасцю. У выніку, у студзені 2017 года пасля выпрабаванняў беларуская армія атрымала мадэрнізаваны БТР-70MB1.

Гэта быў не адзінкавы выпадак. Начальнік узбраення Узброеных Сіл Беларусі Ігар Лацянкоў заявіў у нядаўнім інтэрв’ю, што найважнейшай задачай нацыянальнай абарончай прамысловасці сёлета будзе пераўстаноўка рэактыўных сістэм залпавага агню на шасі беларускага вырабу. Да гэтага часу яны былі ўсталяваныя на шасі, вырабленыя ў асноўным у Расіі.

Агулам, беларуска- расійскае вайсковае супрацоўніцтва —  гэта штосці больш складанае, чым асноўныя паказчыкі закупкі тэхнікі або навучання персаналу. Беларусь і Расія ў значнай ступені ўзаемазвязаныя.

Беларуская авіябаза ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Фота: ctv.by

Беларусь непрапарцыйна моцна залежыць ад Расіі ў пытанні закупак вайсковай тэхнікі, бо не мае грошай, каб купляць яе з альтэрнатыўных крыніц. Расія крытычна залежыць ад Беларусі ў стратэгічным плане. Яна мае патрэбу ў Беларусі, бо тая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад цэнтральнай зоны Расіі вакол Масквы і захоўвае яе бяспеку. Акрамя таго, Беларусь як адзін з нямногіх саюзнікаў Масквы дапамагае Крамлю захаваць рэшткі свайго імперскага прэстыжу. Яна ўдзельнічае ў паказальных шоу сілы Расіі, у той жа час пазбягаючы падтрымкі авантураў Пуціна ва Украіне, на Блізкім Усходзе і Каўказе.

Абедзве дзяржавы спрабуюць зменшыць сваю ўзаемазалежнасць, але Мінск у доўгатэрміновай перспектыве мае больш шанцаў на поспех. Сітуацыя вакол планаў размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі ў 2013-2015 гадах і канчатковы поспех Мінска ў атрыманні сучасных самалётаў гэта даказвае.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *