Як Макей зачараваў заходніх дыпламатаў

Андрэй Рыгоні ў беларускім парламенце. Фота: house.gov.by

Андрэй Рыгоні ў беларускім парламенце. Фота: house.gov.by

З часоў вызвалення  палітычных зняволеных у жніўні 2015 года, беларускі ўрад рэдка ўжываў адкрыты гвалт ў дачыненні да апазіцыйных актывістаў. Гэтая палітыка паспрыяла зняццю або прыпыненню большасці заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі. Бакі змаглі перайсці ад канфрантацыйнай рыторыкі да пазітыўнага дыялогу.

Рашучае вяртанне беларускіх уладаў да буйнамаштабных рэпрэсіяў супраць апазыцыі ў сакавіку 2017 года аказалася для Захаду нечаканасцю. Еўрапейскія і амерыканскія дыпламаты не змаглі хутка выпрацаваць паслядоўную рэакцыю на гэтыя падзеі.

Ці  ўспрымае беларускі ўрад бяззубую рэакцыю Захаду як маўклівае згоду на “часовы” адкат ад дэмакратыі?

Захад цешыўся нядоўгім перапынкам ва ўжыванні гвалту

За апошні год-паўтара беларускія палітычныя дзеячы прызвычаіліся да больш мяккага, стрыманага падыходу праваахоўных органаў да апазіцыйных вулічных мерапрыемстваў. Міліцыя ўстрымлівалася ад разгону мітынгаў апазіцыі і збіцця ці затрымання ўдзельнікаў.

У 2016 годзе праваабарончы цэнтр Вясна зафіксаваў толькі адзін адміністрацыйны арышт, звязаны са свабодай сходаў. З іншага боку, цэнтр выявіў 484 выпадкі штрафаў за меркаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні, звязаных са свабодай сходаў ці слова. Гэта было сямікротнае павелічэнне ў параўнанні з 2015 годам.

Уладам гэты новы падыход даў змяншэнне негатыўнай агалоскі, якую непазбежна выклікалі затрыманні. Да таго ж, ён  прынёс больш паступленняў у бюджэт ад штрафаў.

Змяненне ў паводзінах беларускага ўрада першапачаткова парадавала Захад. “Мірнае перавыбранне” Аляксандр Лукашэнка дало Еўропе было адзінай базавай умовай (апроч раней вызваленых палітвязняў) для адмены спісу санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў і чыноўнікаў.

Вяртанне да рэпрэсіяў

9 сакавіка Лукашэнка паказаў першыя выразныя прыкметы таго, што яго цярплівая палітыка ў дачыненні да масавых акцый сканчаецца. На пасяджэнні ўрада, прысвечаным нечаканым мітынгам ў рэгіёнах, Лукашэнка даручыў “выкалупаць правакатараў, як разынкі з булкі” і пакараць іх “у поўнай адпаведнасці з законам”.

Для таго, каб пакласці канец усё набіраючым папулярнасць пратэстам, улады вырашылі абезгаловіць іх і арыштаваць апазіцыйных лідараў. Маштабныя арышты і крымінальныя справы, заснаваныя на надуманых абвінавачваннях ў “тэрарызме” і “правакацыях”, былі накіраваныя на  запалохванне патэнцыйных удзельнікаў.

На працягу некалькіх дзён больш за 300 чалавек былі затрыманыя за мірнае пратэсты супраць “падатку на дармаедаў”. Многія затрыманні былі жорсткімі, хоць пратэстоўцы асабліва не супраціўляліся. Некаторыя з іх былі праведзеныя людзьмі ў цывільным, якія адмовіліся ідэнтыфікаваць сябе або сфармуляваць абвінавачванне.

Выдатнай ілюстрацыяй стратэгіі ўладаў было затрыманне кіраўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоля Лябедзькі, Юрася Губарэвіча і Віталя Рымашэўскага 10 сакавіка. Невядомыя людзі ў цывільным затрымалі актывістаў сілай, калі яны вярталіся з мірнага мітынгу ў Маладзечне, і кінулі іх у мікрааўтобус без нумароў. Лябедзька вёў жывую трансляцыю затрымання на Facebook.

На наступны дзень суддзя прызначыў ім па 15 сутак арышту – якраз да таго часу, калі скончацца мітынгі 15 і 25 сакавіка, у якіх яны былі суарганізатарамі.

Рэпрэсіі не шкодзяць дыялогу з Еўропай

13-16 сакавіка, калі рэпрэсіі ўжо былі ў поўным разгары, многія еўрапейскія чыноўнікі высокага ўзроўню наведалі Беларусь. Большасць з іх сустракаліся з Лукашэнкам і кішэнным парламентам Беларусі.

На сустрэчах з прэсай у Мінску некаторыя заходнія чыноўнікі выказалі толькі пару асцярожных фразаў занепакоенасці з нагоды працягу рэпрэсій. Нямецкі Міністр па справах Еўропы Майкл Рот пайшоў далей за ўсіх з заклікам “неадкладна вызваліць усіх затрыманых”.

Намеснік прэм’ер-міністра Бельгіі Дыдзье Рэйндэрс спрабаваў знізіць важнасць масавых затрыманняў, настойваючы на ​​“вельмі выразным адрозненні паміж адміністрацыйнымі арыштамі … і рэальным судовым пераследам па крымінальных фактах”. Рэйндэрс паўтарыў гэтую фразу тры разы, быццам спрабаваў пераканаць самога сябе ў праўдзівасці сваёй пазіцыі.

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен пахваліла сваіх “калегаў” у беларускім парламенце за прагрэс краіны па гендэрных пытаннях, але не заступілася за беларускіх жанчынаў, якія трапілі ў турму за мірную акцыю пратэсту.

Еўрапейская служба знешніх дзеянняў чакала цэлы тыдзень пасля буйнамаштабных рэпрэсіяў, пакуль выпусціла сваю першую афіцыйную заяву. 17 сакавіка прэс-сакратарка ЕСЗД заклікала да неадкладнага вызвалення затрыманых мірных дэманстрантаў, але ўстрымалася ад асуджэння беларускіх уладаў.

Вядома, было і некалькі выключэнняў. Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Жозэф Доль выказаўся пра жорсткія арышты ў Беларусі яшчэ 11 сакавіка. Міністр замежных спраў Нарвегіі Бёрге Брэндэ, а таксама міністры замежных спраў Польшчы і Францыі таксама апублікавалі свае заявы бліжэй да вырашальнага дня 25 сакавіка.

Наіўнасць і неабазнанасць еўрапейскага спецдакладчыка

Многія карыстальнікі сацыяльных сетак ў Беларусі былі абураныя заявай Андрэа Рыгоні, дакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі, падчас яго візіту ў Мінск 24 сакавіка.

На пытанне журналістаў, ці будзе ён згадваць шырокамаштабныя арышты ў Беларусі ў сваім дакладзе для ПАРЕ, Рыгоні сказаў: “У нас няма такой інфармацыі. Мы спадзяемся, што яны не будуць шматлікімі”. “Нам сказалі, што затрыманні былі чыста адміністратыўнымі і цалкам адпавядалі дзеючаму заканадаўству”, дадаў дакладчык.

Акрамя таго, Рыгоні прызнаўся, што ён нічога не ведаў пра правядзенне мітынгу на Дзень Волі ў Беларусі да прыезду ў Мінск. Няведанне дакладчыкам галоўных падзей палітычнага календара Беларусі прадэманстравала яго некампетэнтнасць ў беларускіх справах.

Зачараваныя Макеем

Справа Рыгоні, а таксама фармулёўкі некалькіх іншых еўрапейскіх дыпламатаў паказалі, што некаторыя заходнія чыноўнікі схільныя давяраць крывадушным або яўна хлуслівым заявам сваіх беларускіх калегаў.

Некаторыя заходнія дыпламаты, мабыць, паверылі ў афіцыйную гісторыю пра правакацыі і магчымы гвалт падчас несанкцыянаваных мітынгаў. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын падкрэсліла 14 сакавіка, што “ўсе бакі павінны ўстрымлівацца ад гвалту”, такім чынам, ускосна пацвердзіўшы легенду ўладаў пра гвалтоўныя намеры апазіцыі.

Некаторыя чыноўнікі ЕС вырашылі паверыць, што гвалт падчас арыштаў было толькі вынікам няўдалай працы некаторых заўзятых супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго, яны ніколі не аспрэчвалі сумніўнага параўнання паміж дзеяннямі беларускіх праваахоўнікаў супраць мірных дэманстрантаў і формамі працы еўрапейскай паліцыі.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей запэўніў сваіх партнёраў з ЕС, што сітуацыя вырашыцца сама сабой пасля таго, як адміністратыўныя тэрміны скончацца. Верагодна, улады спадзяваліся, што беларусы, пазбаўленыя сваіх звычайных лідэраў, не змогуць выйсці на мітынг з нагоды Дня Волі і гэтым пазбавяць улады ад неабходнасці прымяняць сілу.

І толькі пасля затрымання больш за 700 мірных дэманстрантаў і простых мінакоў 25 сакавіка большасць заходніх урадаў і ўстановаў павысілі тон сваіх заяў. Аднак Мінск працягнуў ранейшы курс, не зважаючы на іх. Усё часцейшыя арышты і прысуды на працягу апошніх двух тыдняў павінны былі атрымаць больш моцную і раннюю рэакцыю з боку Захаду.

Больш адкрытая рэакцыя Захаду з самага пачатку наўрад ці перашкодзіла б уладам ужыць правераную тактыку ўціску іншадумства з дапамогай грубай сілы,але яна магла б змякчыць рэпрэсіі. Акрамя таго, гэта забяспечыла б неабходную падтрымку пратэстоўцам, паказваючы, што ў часы неабходнага прагматызму Захад усё ж памятае пра свае каштоўнасці.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *