Ці сапраўды Польшча радыкальна зменяе палітыку ў дачыненні да Беларусі?

Роберт Тышкевіч

20 снежня польскі дэпутат Роберт Тышкевіч публічна заявіў, што Польшча правядзе парламенцкія дэбаты пра будучыню Белсата, незалежнага беларускага тэлеканала, заснаванага ў Польшчы.

Па словах Тышкевіча, «спыненне працы Белсата будзе азначаць разварот на 180 градусаў у польскай знешняй палітыцы. Мы лічым, што гэта палітычная памылка.”

Амаль усе польскія палітыкі, журналісты і аналітыкі, якія працуюць з тэмай Беларусі, падзяляюць гэтую пазіцыю. Акрамя таго, беларуская грамадзянская супольнасць, у тым ліку вядучыя дзеячы беларуска-польскай меншасці, асудзіла прапанову польскага Міністэрства замежных спраў па скарачэнні падтрымкі Белсата.

Імаверна, што павелічэнне рэзанансу вакол магчымага закрыцця Белсата прымусіць міністра замежных спраў Вітольда Вашчыўскага адмяніць сваё рашэнне.

Палітычныя перамены ў польскім урадзе

Некалькі гадоў таму было цяжка ўявіць, што польскі ўрад будзе развіваць такія добрыя адносіны з беларускімі ўладамі. У 2016 годзе польскі міністр замежных спраў, віцэ-прэм’ер і кіраўнік верхняй палаты польскага парламента наведалі Мінск.

Як сказаў адзін польскі дыпламат у прыватнай размове з ostro.by, «Мінская амбасада недаўкамплектаваная для такіх інтэнсіўных адносінаў”. Падаецца, што нават прэзідэнт ці прэм’ер-міністр Польшчы могуць разгледзець пытанне сустрэчы з Лукашэнкам, калі будуць перакананыя ў тым, што гэта не пашкодзіць іх рэпутацыі.

Лукашэнка і Вашчыкоўскі

Аляксандр Лукашэнка і Вітольд Вашчыкоўскі. Фота: president.gov.by

Разам з пацяпленнем адносінаў паміж Мінскам і Варшавай, польскія ўлады пачалі ўспрымаць беларускую дэмакратычную апазіцыю з большым скептыцызмам. Адсутнасць перспектыў палітычных зменаў разам са змяншэннем рэпрэсій робіць Беларусь менш важнай для многіх донараў.

Але мала хто чакаў, што МЗС Польшчы будзе настолькі рэзкім у адносінах да Белсата. Міністэрства не раскрывае інфармацыі пра свае планы скараціць падтрымку для канала на дзве траціны ў 2017 годзе. Гэтая інфармацыя ўпершыню стала вядомая 15 снежня 2016 года дзякуючы Агнешцы Рамашэўскай, кіраўніцы і заснавальніцы Белсата.

Як ні дзіўна, нават беларускія ўлады не патрабуюць, каб польскі бок зачыніў Белсат; яны, на самай справе, становяцца больш памяркоўнымі да тэлеканала. У 2016 годзе нават беларускае МЗС упершыню акрэдытвала чатырох журналістаў Белсата.

Ніхто не задаволены ідэяй Вашчыкоўскага

18 снежня міністр Вашчыкоўскі патлумачыў, што праз перафарматаванне Белсата польскі ўрад імкнецца атрымаць дазвол беларускіх ўладаў далучыць TVP Polonia да беларускага кабельнага тэлебачання. TVP Polonia з’яўляецца польскамоўным каналам, разлічаным на палякаў, якія пражываюць за мяжой. Гэта магло б умацаваць пазіцыі палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Тым не менш, польская меншасць у Беларусі выказала незадаволенасць гэтай ідэяй. 19 снежня лідарка Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс заявіла, што “закрыццё Белсата — гэта ўдар па беларускай грамадзянскай супольнасці”.

У той жа дзень Анджэй Пачобут, яшчэ адзін важны прадстаўнік польскай меншасці, апублікаваў артыкул у Gazeta Wyborcza, які сцвярджае, што польская знешняя палітыка страціла давер, і што “закрыццё Белсата адбываецца ў фатальны час і ў фатальным стылі.”

Магчымае закрыццё Белсата таксама стала нечаканасцю для польскіх палітыкаў. На мінулым тыдні камісія па замежных справах Сейма Польшчы прыняла рэзалюцыю ў падтрымку беларускіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Нават Роберт Вінніцкі, вядомы польскі нацыяналіст, які раней заклікаў да закрыцця Белсата, не бачыць сэнсу ў рашэнні Міністэрства замежных спраў Польшчы, бо гэта будзе замена “глупага антылукашэнкаўскага фармату на глупы пралукашэнкаўскі фармат.”

Польскія аналітыкі таксама ўстрывожаныя. Адам Эбэрхард, дырэктар ўплывовага польскага аналітычнага Цэнтра ўсходніх даследаванняў паведаміў у твітэры, што «магчымае знікненне Белсата стане вялікім станоўчым сігналам для Лукашэнкі. Праблема заключаецца ў тым, што ён звычайна не адказвае ўзаемнасцю на сігналы і не выконвае пагадненні.» Па словах Вітольда Юраша, польскага аналітыка і былога дыпламата ў Мінску, “калі польскі ўрад плануе скараціць субсідыі Белсата, я буду думаць, што нехта з’ехаў з глузду.»

Беларуская грамадзянская супольнасць таксама выступае супраць рашэння польскага міністра. Рух за Свабоду запусціў онлайн-петыцыю на імя прэзідэнта Польшчы, якую ўжо падпісалі тысячы беларусаў. Таксама апазіцыйныя групы 20 снежня правялі дэманстрацыю ў Мінску.

Беларуская грамадзянская супольнасць не мае вялікага ўплыву, аднак кааліцыя пра-белсатаўскіх палітыкаў, журналістаў і аналітыкаў,  якая ствараецца апошнім часам, можа паказаць большую эфектыўнасць. Адмоўныя палітычныя наступствы гэтага рашэння могуць спыніць ініцыятыву Вітольда Вашчыкоўскага па закрыцці Белсата.

Дзве асноўныя прычыны не зачыняць Белсат

Прычыны, па якіх беларускі тэлеканал павінен працягваць атрымліваць падтрымку з боку польскага ўрада, зводзяцца да двух асноўных аргументаў.

belsat_full_20120430_140849Па-першае, закрыццё Белсата будзе яшчэ больш затрымліваць працэс дэмакратызацыі Беларусі і перашкаджаць яе руху ў бок Захаду. Белсат, разам з іншымі праектамі, адыгрываюе вялікую ролю ў падтрымцы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, а беларуская ідэнтычнасць застаецца асновай для існавання беларускай дзяржавы.

Белсат застаецца для беларусаў адзінай тэлевізійнай альтэрнатывай афіцыйным каналам, якія транслююцца на беларускім і расійскім тэлебачанні. Натуральна, канал не можа дэмакратызаваць краіну сваімі сіламі, але журналісты Белсата адыгрываюць важную ролю на нізавым узроўні. Напрыклад, у 2016 годзе карумпаваны чыноўнік са Слоніма трапіў пад следства дзякуючы Белсату.

Цяпер нават беларускія ўлады адчуваюць набліжэнне рускага нацыяналізму. Напрыклад, беларускі МЗС нядаўна афіцыйна апратэставаў заявы Леаніда Рашэтнікава, кіраўніка ўплывовага Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў, звязанага з Крамлём, які сцвярджаў, што Беларусь застаецца часткай вялікай Расіі.

Падаецца, што сёння рэжым Лукашэнкі мае больш праблемаў з расійскімі тэлевізійнымі перадачамі, чым з Белсатам. Улады больш баяцца не празаходняй каляровай рэвалюцыі, а пагрозы з Усходу. Дарэчы, фінансаваны Расіяй рэсурс Sputnik.by вітаў навіну пра магчымае закрыццё Белсата, назваўшы яго «перажыткам мінулага».

Па-другое, спыненне фінансавання Белсата пазбавіць Польшчу найважнейшага інструменту ўплыву на Беларусь, у які яна ўжо інвеставала каля 40 млн даляраў. Акрамя таго, Польшча страціць свой маральны аўтарытэт у многіх асяроддзях . Калі польскія палітыкі ўпершыню запусцілі Белсат, яны выступілі з прамовай пра салідарнасць і ўзгадвалі дапамогу Польшчы, атрыманую ад заходніх краін у камуністычныя часы.

Польшча, безумоўна, мае права ўсталёўваць свае ўласныя прыярытэты знешняй палітыкі, але разбураючы каштоўнасці і адмаўляючыся ад такога вялікага праекту, Варшава стане менш надзейнай і прадказальнай для многіх краін. Дыпламаты з іншых заходніх краін у прыватных размовах выказалі ostro.by сваю занепакоенасць магчымасцю такога рэзкага развароту.

Падчас кіравання Лукашэнкі ў Польшчы змяніліся 12 розных міністраў замежных спраў. Некаторыя з іх лічылі, што яны маглі б сябраваць з Лукашэнкам, іншыя хацелі ізаляваць яго. Але ніколі яшчэ польскае МЗС не было так блізка да адмовы ад маральнага абавязку падтрымліваць беларускую дзяржаўнасць, дэмакратыю і незалежнасць.

Теперь существует большое количество веб-сайтов, где можно уютно, с профитом провести свободное время. Одним из таких сайтов является казино igrovyeavtomaty-vulkan.net. На этом портале можно встретить как классические игровые автоматы, так и модерные аппараты с 3D графикой. Процент выплат свыше 98% впечатляет даже бывалых игроков. Это говорит о том, что руководство казино думает о своих игроках, старается сделать их пребывание в казино максимально удобным.

Клуб Вулкан играть бесплатно

Одним из плюсов ресурса является возможность попробовать свои силы в демо игре. Это не только безопасно, но и доходно. Ведь такой вариант игры позволит изучить правила, ознакомиться с слотами, а также выработать свою тактику ведения боя. Каждому посетителю онлайн казино Вулкан дает шанс играть в игровые автоматы бесплатно не выходя из дома. Сделать это можно как на компьютере, так и на планшете. Установка дополнительного софта для этого не потребуется.

Все для удобства гемблеров

Для того, чтобы привлечь новых игроков, не потерять доверие постоянных, казино igrovyeavtomaty-vulkan.net постоянно проводит различные акции, турниры, лотереи. Интернет клуб Вулкан соблюдает политику конфиденциальности, благодаря чему все личные данные посетителей остаются под строгим секретом. Бонусные вращения, которые есть практически во всех аппаратах, делают игру более интригующей, а открытость процесса исключает всякие виды обмана. Все игровые автоматы, в которые предлагает интернет портал Vulcan играть бесплатно, отличаются отличной графикой, занятным сюжетом и прекрасным звуковым сопровождением.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *