Ці можа Беларусь пакараць Літву за пазіцыю па Астравецкай АЭС?

порт Клайпеды

Порт Клайпеды (Літва). Фота: Wikimedia Commons

7 снежня кіраўнік Расійскай Чыгункі заявіў, што яго кампанія можа забяспечыць беларускім кампаніям зніжку, якая б дазволіла спыніць перавозку грузаў праз краіны Балтыі. У той жа час, латвійскія чыноўнікі працягваюць прапаноўвацць свае парты беларускаму ўраду.

Да гэтага часу Беларусь ў асноўным выкарыстоўвала літоўскія парты, але Расія і Латвія могуць скарыстацца напружанасцю паміж Мінскам і Вільняй па пытанні  беларускай АЭС для прасоўвання сваіх інтарэсаў.

Беларускія чыноўнікі ўжо не раз намякалі на тое, што ўрад Літвы павінен змякчыць сваю пазіцыю па Астравецкай АЭС, бо Літва атрымлівае выгоду ад транзіту беларускіх тавараў. Але выглядае, што Беларусь будзе працягваць выкарыстоўваць Літву ў якасці транзітнай краіны, бо гэта самы эканамічна мэтазгодны варыянт, і ў той жа час будзе спрабаваць дыверсіфікаваць пастаўкі.

Гісторыя кахання паміж Мінскам і Вільняй скончылася

Дынаміка беларуска-літоўскіх адносін часта адрознівалася ад адносінаў паміж Беларуссю і аб’яднанай Еўропай. Нават у 1996 годзе, калі рэжым Лукашэнкі яшчэ знаходзіўся ў працэсе кансалідацыі, прэзідэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас сустракаўся з беларускім кіраўніком. У 1997 годзе Літва заблакавала рэзалюцыю Балтыйскай Асамблеі, якая крытыкавала беларускія ўлады за парушэнні правоў чалавека.

Літоўскія палітыкі, такія як прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, неаднаразова спрабавалі палепшыць адносіны з беларускімі ўладамі. Так было не толькі падчас беларуска-еўрапейскага дыялогу ў 2008-2010 гадах, але і пасля жорсткага разгону дэманстрантаў у снежні 2010 года.

У 2011 годзе прэзідэнт Літвы заявіла, што, не гледзячы на тое, што беларуская апазіцыя працягвае прасіць усё больш грошай, беларуская незалежнасць не з’яўляецца для іх прыярытэтам. Пазней, у 2013 годзе, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведаў беларуска-літоўскі эканамічны форум у Клайпедзе.

Такім чынам, беларуска-літоўскія адносіны часам былі цяплейшымі, чым адносіны Беларусі і ЕС, а часам знаходзіліся на тым жа ўзроўні. Цяпер гэта не так. Рэзкая крытыка Літвы ў дачыненні да будучай беларускай АЭС, разам з выказваннямі пра тое, што будаўніцтва АЭС з’яўляецца атамнай бомбай супраць Вільні, выклікаюць сумневы адносна далейшага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы.

Сёння Літва імкнецца стварыць міжнародную кааліцыю, каб абмежаваць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўропу пасля запуску АЭС. 27 кастрычніка прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд заявіла, што “У Астраўцы з’явіцца відавочная праблема, калі ўсе выдаткі і экалагічныя рызыкі, не будуць ўключаныя ў коштавую схему. У гэтым выпадку Еўропа не павінна дапускаць такую энергію на свой рынак”.

Што можа зрабіць Беларусь

Парты каля Беларусі

Марскія парты каля Беларусі

Не выклікае здзіўлення, што такія заявы літоўскіх палітыкаў раздражняюць беларускія ўлады. Яшчэ ў траўні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў зразумець, што «супрацоўніцтва паміж краінамі застаецца ў інтарэсах Літвы, паколькі транзыт беларускіх тавараў праз літоўскія парты спрыяе развіццю эканомікі Літвы”.

Па ацэнках некаторых СМІ, беларускія кампаніі загружаюць траціну порта Клайпеды,  а транзіт беларускіх тавараў — каля 2 працэнтаў ВУП Літвы.

7 снежня кіраўнік РЖД Алег Белазёраў паведаміў, што яго кампанія гатовая прапанаваць 50-працэнтную зніжку беларускім нафтаперапрацоўчым заводам для транспартавання сваіх тавараў. Такім чынам Крэмль імкнецца пакараць краіны Балтыі за іх пазіцыю па санкцыях супраць Расіі. Расійскае кіраўніцтва таксама хоча, каб Беларусь прыняла прапанову.

Латвія адчувае негатыўны эфект расійскай знешняй палітыкі ў гэтай сферы, але, ў адрозненне ад Літвы, мае больш цёплыя адносіны з Мінскам і можа выкарыстоўваць пахаладанне адносінаў паміж Мінскам і Вільняй на сваю карысць. У верасні Уладзімір Макей сустрэўся ў Нью-Ёрку з Эдгарам Рынкевічам, міністрам замежных спраў Латвіі; у кастрычніку міністр транспарту Латвіі Улдзіс Аўгуліс наведаў Беларусь. У лістападзе прэм’ер-міністр Беларусі сустрэўся з міністрам эканомікі Латвіі ў Мінску. У межах усіх гэтых сустрэчаў так ці інакш абмяркоўвалася пытанне транзіту тавараў.

Да гэтага часу вынікі перамоваў застаюцца невядомымі, але мала хто будзе здзіўлены, калі яны прывядуць да больш маштабнага выкарыстання латвійскіх партоў беларускімі кампаніямі. Тым не менш, поўная пераарыентацыя беларускіх тавараў застаецца малаверагоднай. Беларуськалій, беларускі вытворца калійных угнаенняў, валодае 30%  Biriu kroviniu terminals (ВКТ), які з’яўляецца адным з тэрміналаў Клайпеды. Акрамя таго, ВКТ сёння інвестуе € 8 млн у развіццё тэрміналу, што сведчыць аб тым, што Беларусь не плануе згортваць сваю дзейнасць у Літве.

Літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс паведаміў Belarus Digest, што «да таго часу, пакуль транзіт праз Літву застаецца эканамічна мэтазгодным, беларускія ўлады будуць гэтым карыстацца, паколькі не могуць сабе дазволіць абраць больш дарагія транзітныя шлях”. Праблема, аднак, заключаецца ў тым, што Латвія і Расія гатовы прапанаваць Беларусі дастаткова выгодныя ўмовы, каб спыніць залежнасць краіны ад літоўскіх партоў.

Няма часу на супрацоўніцтва

Канфлікты вакол АЭС і магчымай пераарыентацыі беларускіх тавараў узаемазвязаныя. Яны адлюстроўваюць тэндэнцыю ў беларуска-літоўскім эканамічным супрацоўніцтве. Падаецца, што беларускія і літоўскія ўлады не хочуць шукаць магчымасці для новых сумесных эканамічных праектаў.

Прэм’ер-міністр Беларусі Кабякоў сустракаецца з прэм’ер-міністрам Латвіі Кучынскісам. Фота: belta.by

Гандаль таварамі паміж дзвюма краінамі памяншаецца пяты год запар, у той час як імпарт з Літвы зніжаецца на працягу апошніх чатырох гадоў. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, за першыя 9 месяцаў 2016 года таваразварот упаў амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Інвестыцыйнае супрацоўніцтва стала менш аптымістычным, чым раней, і ўлады абедзвюх краін надаюць яму менш увагі. Калі ў 2013 і 2014 гадах прэм’ер-міністры абедзвюх краінаў прынялі ўдзел у беларуска-літоўскіх эканамічных форумах, у 2015 і 2016 гадах ўзровень прадстаўніцтва знізіўся. Беларускую дэлегацыю ў 2016 годзе ўзначаліў намеснік міністра эканомікі.

Канфлікт вакол Астравецкай АЭС стаў атрутай для беларуска-літоўскіх адносін. Падаецца, што да таго часу, пакуль Мінск і Вільня будуць працягваць спрачацца наконт беларускай АЭС, эканамічнае супрацоўніцтва не будзе развівацца.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *