Ці дасягнуць пратэсты раззлаваных беларусаў поспеху?

Фота: TUT.by

Фота: TUT.by

17 лютага ў Мінску адбыўся найбольш масавы грамадзянскі пратэст з 2010 года Дэманстранты сабраліся ў сталіцы, каб выказаць пратэст супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэтая дэманстрацыя «раззлаваных беларусаў» істотна адрознівалася ад большасці папярэдніх масавых акцыяў.

Гэтым разам замест звычайнага задушэння пратэсту беларускі ўрад вырашыў застацца назіральнікам. Цалкам магчыма, што ўлады дазволілі марш, таму што прызналі “падатак на дармаедаў” памылковым  і цяпер шукаюць элегантны спосаб адмяніць яго.

Якімі былі традыцыйныя беларускія пратэсты

Большасць беларускіх пратэстаў традыцыйна выступалі пад палітычнымі лозунгамі супраць уладаў. Аднак дэманстрацыі сацыяльна-эканамічнага характару звычайна прыцягвалі больш людзей. Самы вялікі пратэст у гісторыі незалежнай Беларусі адбыўся ў 1991 годзе, калі больш за 100,000 чалавек сабралася ў Мінску, каб выказаць незадаволенасць эканамічным заняпадам. Пазней у 1990-х, а таксама у 2006 і 2010 гадах, беларусы пратэставалі супраць вынікаў выбараў і палітыкі ўладаў, аднак колькасць дэманстрантаў ніколі не перавышала 50,000 чалавек і паступова змяншалася.

Пратэст у 1991 годзе. Крыніца: journalby.com

Апошняя дэманстрацыя супраць “дэкрэта пра дармаедаў” адбылася 17-19 лютага і сабрала ў агульнай складанасці каля 5,000 чалавек. Паводле гэтага дэкрэта,  грамадзяне, якія не працавалі прынамсі 183 дні на год, мусяць плаціць падатак у памеры каля $230.

Падчас масавых акцыяў прадстаўнікі апазіцыі звычайна імкнуцца паказаць сябе і ўзяць лідарства. Але ў адрозненне ад палітычных акцыяў, дзе дамінуюць уласна палітычныя лозунгі, падчас сацыяльных пратэстаў апазіцыя спрабуе ўключыць свае палітычныя патрабаванні ў агульны парадак дня.

Новае пакаленне пратэстоўцаў

Адразу ж пасля яго ўвядзення, “дэкрэт супраць дармаедаў” выклікаў гарачыя дэбаты сярод беларусаў. Выказванне гневу пачалося з  сацыяльных сетак, дзе грамадзяне абураліся парушэннем іх правоў, стваралі шматлікія петыцыі і звароты ў Міністэрства па падатках і зборах. Абсалютная большасць “дармаедаў” адмовілася плаціць падатак. Па апошніх дадзеных, толькі 54,000 з 470,000 чалавек яго заплацілі.

Жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў стаў першым чалавекам, які падаў пазоў у суд на парушэнне сваіх канстытуцыйных правоў дадзеным дэкрэтам. Але за дзень да пачатку слуханняў Сямёнаў атрымаў прапанову працы і паведамленне пра тое, што ён больш не абавязаны плаціць падатак, а 21 лютага суд зачыніў справу. Падчас слуханняў больш за 200 чалавек падтрымлівалі Сямёнава перад будынкам суда.

Дэманстрацыя перад будынкам суда ў Гомелі . Крыніца: svaboda.org

Вулічныя пратэсты сталі кульмінацыяй барацьбы супраць дэкрэту. Нягледзячы на ​​першапачатковыя забароны мясцовых уладаў, пратэсты адбыліся ў шасці абласных цэнтрах Беларусі.

Дзяржаўныя СМІ малююць пратэсты як спробу апазіцыі выкарыстоўваць акно магчымасцяў для павялічэння сваёй падтрымкі сярод насельніцтва. Як піша Беларусь Сегодня, “..Государство просто не имеет права поддаться на «протесты» шумных групп, которые выходят на площади под призывы оппозиционных политиков, которые увидели в этой коллизии возможность попытать свой шанс и половить рыбку в мутной воде.”

Аднак лідары апазіцыі не здолелі аб’яднацца ў адзіную сілу, якая б узначаліла пратэсты. Лідары Руху за свабоду, БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі нават не прысутнічалі на маршы. Яны меркавалі, што акцыя наўрад ці будзе паспяховай і пашкодзіць іх іміджу. Тым не менш, Някляеў і Статкевіч рызыкнулі ачоліць марш і паказалі сябе моцнымі вулічнымі лідарамі.

У той час як большасць папярэдніх дэманстрацый выкарыстоўвала толькі палітычныя лозунгі, такія як “Сыходзь”, пратэсты 17-19 лютага адрозніваліся эканамічнымі патрабаваннямі і змаглі мабілізаваць больш шырокія сацыяльныя групы. Упершыню за доўгі час буйныя групы грамадзянаў без партыйнай прыналежнасці далучыліся да пратэстаў. Нацыянальныя тэмы і заклікі да змены рэжыму былі другаснымі.

Пратэсты таксама выклікалі дэбаты пра тое, ці могуць яны стаць падставай для ўмяшання Расіі і накіравання войскаў для “абароны” людзей, як гэта адбылося ва Украіне. Аднак большасць экспертаў лічаць такі сцэнар вельмі малаверагодным. Як сказаў Валер Карбалевіч на Радыё Свабода, “з улікам цяперашняй сітуацыі ў Беларусі … праеўрапейскія сілы мацнейшыя, больш арганізаваныя і больш палітычна спелыя, чым прарасійскія … Прарасійскі Майдан у Беларусі ўявіць сабе цяжка.”

Як рэагуюць улады?

Сілавы разгон быў найбольш распаўсюджаным спосабам стрымлівання пратэстаў у перыяд кіравання Лукашэнкі. Пасля акцыяў 19-25 сакавіка 2006 года міліцыя затрымала сотні дэманстрантаў, што пратэставалі супраць вынікаў выбараў. Выбары 2010 года скончыліся рэпрэсіямі супраць амаль 1000 беларусаў. Жорсткасць паліцыі і рэпрэсіі сталі прадказальнай часткай любога вулічнага пратэсту ў Беларусі.

Пратэсты ў 2010 годзе. Крыніца: by24.org

Але гэтым разам улады палічылі прымяненне гвалту непатрэбным. Паводле звычайнага сцэнару яны павінны былі б зняволіць не толькі прадстаўнікоў апазіцыі, але і простых гарамадзянаў, што давяраюць ураду. Такім чынам улады, імаверна, імкнуцца захаваць лаяльнасць грамадзянаў і не даваць Расіі нагоды ўмешвацца. Разгон акцыі апазіцыі наўрад ці кагосці здзівіў бы, але задушнне сацыяльных пратэстаў выклікала б масавае абурэнне.

Ігнараванне пратэстаў можа сведыць і пра тое, што ўлады шукаюць зручны спосаб адмяніць дэкрэт. Яны зразумелі, што дэманстрацыі могуць прыцягнуць вялікую колькасць людзей, і за некалькі дзён да пратэстаў арганізавалі сустрэчы грамадзянаў з чыноўнікамі, каб “растлумачыць” сэнс дэкрэта і прадухіліць пратэсты. Улады, хутчэй за ўсё, гатовыя адмяніць дэкрэт, але асцерагаюцца, што гэта можа быць успрынята як прыкмета слабасці.

Як пратэсты могуць дасягнуць выніку?

17-19 лютага палітычная апазіцыя атрымала шанец стаць бліжэй да звычайных беларусаў, дапамагаючы ім абараняць свае правы. Таму акцыя 25 сакавіка павінна засяродзіць увагу на эканамічных патрабаваннях, якія з’яўляюцца галоўным клопатам народа.

Калі ўлады адмяніць дэкрэт, лідары апазіцыі будуць успрымацца як паспяховыя абаронцы правоў грамадзянаў і атрымаюць падтрымку насельніцтва. Калі закон застанецца, пратэстная дзейнасць беларусаў будзе толькі расці, і разам з ёй падтрымка апазіцыі. Такім чынам, незалежна ад дзеянняў уладаў беларуская апазіцыя выйграе ад “дармаедскага дэкрэта”.

Складаныя эканамічныя ўмовы на фоне пратэсту павялічваюць недавер ураду сярод шырокіх масаў насельніцтва. Сацыяльны характар ​​пратэстаў таксама зніжае верагоднасць яго сілавога задушэння, і адкрывае больш прасторы для дзеяння. Выглядае, што беларусы ўсё менш баяцца пратэставаць. Для выказвання свайго гневу ім проста патрэбен правільны імпульс.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *