Нядаўнія прызначэнні Лукашэнкі ўмацоўваюць беларускую незалежнасць?

Новы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч сустракаецца з Лукашэнкам. Фота: president.gov.by

За апошнія некалькі месяцаў Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэнняў на высокім узроўні, якія выглядаюць як беларусізацыя ўраду.

Шэраг новых ваенных кіраўнікоў ніколі не вучыліся ў расійскіх вайсковых навучальных установах, у адрозненні ад большасці сваіх калегаў. Людзі, што ў жыцці размаўляць па-беларуску, былі прызначаныя на пасады рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (альма матэр Лукашэнкі), міністра інфармацыі і намесніка міністра замежных спраў.

Падобна, што гэта кадравая палітыка накіраваная на ўмацаванне незалежнасці краіны і нацыянальнай ідэнтычнасці. У адрозненне ад ранейшага падыходу, Лукашэнка пачаў дадаваць у сваё бачанне дзяржавабудавання культурны элемент.

Сілавікі: ўключэнне патрыятычных тэхнакратаў, адхіленне адукаваных у Расіі

18 ліпеня Лукашэнка прызначыў Алега Двігалёва старшынём Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Да гэтага ён быў камандуючым ВПС і СПА Узброеных сілаў Беларусі. Як і яго папярэднік Сяргей Гурулёў і многія іншыя беларускія сілавікі высокага ўзроўню, ён нарадзіўся ў Расіі. Але ў адрозненні ад большасці з іх, ён атрымаў поўную ваенную адукацыю і пабудаваў кар’еру ў Беларусі.

Паводле дадзеных крыніцы Нашай Нівы ў вайсовых колах, Алег Двігалёў пакідае ўражанне інтэлектуала, патрыёта і эксперта у галіне ваеннай тэхнікі. Паводле беларускага ваеннага эксперта Аляксандра Алесіна, ён кампетэнтны менеджэр і спецыяліст. Ягоным прызначэннем кіраўніцтва дэманструе, што ваенна-прамысловы сектар мае патрэбу ў сучасных менеджэрах, а не звычайных вайскоўцах.

Алег Двігалёў. Фота: tomin.by

49-гадовы Ігар Голуб, былы намеснік Двігалёва, які замяніў яго на пасадзе камандзіра ВПС і СПА, таксама ўваходзіць у шэраг афіцэраў новай хвалі. Ён нарадзіўся ва Украіне і таксама ніколі не вучыўся ў Расіі. Гэта служыць яшчэ адным доказам таго, што Лукашэнка праводзіць палітыку адхілення звязаных з Расіяй сілавікоў з высокіх пазіцый і замяняе іх кадрамі, лаяльнымі да беларускай незалежнасці. Беларускі лідар, здаецца, вучыцца на ўроках Украіны, дзе многія афіцэры высокага ўзроўню за часам Януковіча апынуліся расійскімі агентамі.

Адначасова з гэтай тэндэнцыяй, іншыя спецыяльныя і ваенныя службы перажываюць не лепшыя часы . 13 кастрычніка Лукашэнка адхіліў ад пасадаў усё кіраўнцітва Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прызідэнце, адказнага за інфармацыйную бяспеку дзяржавы, да завяршэння праверкі фактаў парушэнняў. Іх характар да гэтага часу застаецца таямніцай.

У той жа час, шэраг ваенных афіцэраў праходзяць па крымінальнай справе датычна гібелі салдата ў вайсковай частцы ў Печах, дзе былі ўскрытыя абуральныя факты дзедаўшчыны. Новыя адхіленні і прызначэнні могуць адбыцца неўзабаве, пасля таго, як гэта і іншыя справы армейскай дзедаўшчыны будуць расследаваныя.

Рэктары ўніверсітэтаў: “здаровы нацыяналізм”

У канцы верасня, Лукашэнка змяніў шэраг рэктараў беларускіх універсітэтаў. Новым рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стаў 44-гадовы Андрэй Кароль. Да гэтага ён быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лукашэнка, прызначаючы яго, адзначыў, што “Мы павінны навесці парадак у БДУ і … падняць яго на новы ўзровень”.

Новы рэктар мае кепскую рэпутацыю сярод грамадзянскай супольнасці. Падчас яго знаходжання на пасадзе рэктара ГрДУ працягвалі адбывацца чысткі навукоўцаў, што праяўлялі хаця б мінімальную нязгоду з лініяй кіраўніцтва. Паводле былога рэктара БДУ Аляксандра Казуліна, Андрэй Кароль прыйшоў з перыферыйнага ўніверсітэта, не дэманструе якіх-небудзь высокіх выдатных дасягненняў вучонага або менеджэра. З іншага боку, ён спрытна выконвае даручэнні, дадзеныя зверху.

Дзяніс Дук ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. Фота: mogilev-region.gov.by

Яшчэ адно цікавае прызначэнне адбылося  ў альма-матэр Лукашэнкі – Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. Рэктарам ўніверсітэта быў прызначаны Дзяніс Дук, 40-гадовы гісторык і археолаг, які раней працаваў прарэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Людзі, якія ведаюць яго асабіста, называюць яго “сур’ёзным даследчыкам, “выбітным чалавекам і навукоўцам”. Цікава, што Лукашэнка высока ацаніў сумесную працу “Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях”, напісаную Дукам і Вольгай Ляўко. Ён ахарактарызаваў гэты падыход да гісторыі як “здаровы нацыяналізм”.

І што яшчэ важна, Дук размаўляе па-беларуску ў сваім штодзённым жыцці, што даволі рэдка сустракаецца сярод беларускіх чыноўнікаў. Лукашэнка, які атрымаў гістарычную адукацыю ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце і заўсёды хваліў сваіх настаўнікаў, магчыма, хоча зноў ажывіць тамтэйшую гістарычную школу, і, што важна, у стылі “здаровага нацыяналізму”.

Інфармацыя і замежныя справы – пашырэнне беларусізацыі

Прызначэнне Аляксандра Карлюкевіча новым міністрам інфармацыі 28 верасня працягнула тэндэнцыю беларусізацыі чынавенства. Карлюкевіч працаваў намеснікам міністра інфармацыі напрацягу мінулага года, а да гэтага узначальваў холдынг “Літаратура і мастацтва” (2006-2011) і выдавецтва “Звязда” (2011-2016). Нягледзячы на ​​тое, што ён заўсёды быў на афіцыйнай баку культурнай супольнасці, ён бясспрэчна прадстаўляе патрыятычную частку палітычнай эліты, што заўважна па яго выступах на тэлебачанні. Яскравы факт — у сродках масавай інфармацыі ён заўсёды размаўляе па-беларуску.

Іншае падобнае прызначэнне адбылося ў МЗС. У жніўні гэтага года Андрэй Дапкюнас быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў. Да гэтага ён займаў пасаду Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і быў заменены іншым намеснікам міністра замежных спраў – Валянцінам Рыбаковым. Дапкюнас застаецца малавядомай, але цікавай асобай у беларускім урадзе. Ён з’яўляецца сваяком Янкі Купалы, а яго бацькі былі чыноўнікамі высокага ўзроўню ў сферы культуры ў савецкай Беларусі.

У 2011 годзе Дапкюнас быў адкліканы з Нью-Ёрка па загадзе Лукашэнкі. Улады падазравалі яго ў сувязях з кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі Андрэям Саннікавым. Мяркуецца, што данос на яго зрабілі калегі з амбасады. Ён мусіў прайсці допыт у КДБ, але здолеў даказаць сваю невінаватасць і вярнуўся ў Нью-Ёрк.

Андрэй Дапкюнас. Фота: tut.by

У сваім першым выступе перад парламентам у кастрычніку гэтага года, Дапкюнас настойліва гаварыў па-беларуску, нават калі дэпутаты задавалі яму пытанні па-руску. Такую з’яву ў беларускім парламенце нават цяжка прыгадаць. Тым не менш, былы беларускі дыпламат Ігар Губарэвіч паведаміў ostro.by, што высокі прафесіяналізм Дапкюнаса мог быць вырашальным фактарам у яго прызначэнні, у той час як яго пазіцыя па выкарыстанні беларускай мовы згуляла другасную ролю.

Згаданыя вышэй прызначэнні ў ваеннай, інфармацыйнай, адукацыйнай і дыпламатычнай галінах сведчаць пра тое, што Лукашэнка праводзіць цвёрдую стратэгію па беларусізацыі ўрада, накіраваную на ўмацаванне незалежнасці краіны. Што адрознівае яе ад ранейшай кадравай палітыкі  — гэта з’яўленне акцэнту на культурным аспекце дзяржаўнага будаўніцтве. Такім чынам, гэта тэндэнцыя можа стаць істотным зрухам у развіцці беларускай дзяржаўнасці.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *