Нармалізацыя стасункаў паміж Беларуссю і ЕС пасля 2014 года: вынікі і праблемы (+відэа)

Падчас экспертнай дыскусіі на секцыі «Нармалізацыя стасункаў паміж Беларуссю і ЕС пасля 2014 года: вынікі і праблемы» меркаванні праўрадавых і апазіцыйных экспертаў падзяліліся, але па шэрагу пытанняў была згода.

Дыскусія, поўны запіс якой даступны ніжэй, адбылася на канферэнцыі Ostrogorski Forum 2017  ў Мінску 19 чэрвеня.

Ostrogorski Forum імкнецца наладзіць дыскусію сярод экспертаў, якія ўплываюць на меркаванне грамадскасці, з мэтай наладзіць адкрыты дыялог людзей з рознымі поглядамі.

Удзельнікі

  • Валер Карбалевіч,  эксперт Аналітычнага цэнтра “Стратэгія”
  • Андрэй Ляховіч, кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі
  • Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Згода: Беларусь задавальняе “геапалітычны кантракт” з ЕС

На працягу гісторыя незалежнай Беларусі яе адносіны з ЕС з’яўляліся вытворнымі ад адносінаў ЕС з Расіяй. Беларусь не разглядался як самастойны суб’ект міжнароднай палітыкі. Пагаршэнне стасункаў ЕС з Расіяй вяло да паляпшэння адносінаў з Беларуссю, гэта прадэманстравалі вайна Расіі з Грузіяй у 2008 годзе і ўкраінскі крызіс у 2014 годзе.

Сёння Еўразвяз мае шмат унутраных праблемаў, а таксама засяроджаны на больш істотных праблемах бяспекі у іншых краінах (Украіна, Сірыя, Емен), таму не мае часу займацца дэмакратызацыяй Беларусі. Еўразвяз пераходзіць ад каштоўнаснай палітыкі да прыярытэтаў бяспекі, што адпавядае інтарэсам беларускага кіраўніцітва.

Беларусь задавальняе “геапалітычны кантракт” з ЕС, паводле якога Беларусь не прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны, удзельнічае ва Усходнім Партнёрстве, не размяшчае расійскія вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі.

Беларусь і ЕС маюць шэраг інтарэсаў, якія прызнаныя абодвума бакамі – незалежнасць Беларусі, рэгіянальная бяспека, развіццё транспартнай інфраструктуры, паляпшэнне экалогіі, барацьба з нелегальнай міграцыяй  і міжнароднай злачыннасцю.

Хоць Беларусь паляпшае палітычныя адносіны з ЕС, практычныя вынікі нармалізацыі стасункаў Беларусі і ЕС невялікія, бо інстытуты ЕС не маюць вяліакіх рэсурсаў і жадання інвеставаць у краіна па-за ЕС і не могуць прымусіць бізнес інвеставаць туды, куды ён не хоча.

Супярэчнасці: донар стабільнасці ці дыктатарскі рэжым?

Андрэй Ляховіч мяркуе, што праблемы неразвітасці стасункаў Беларусі і ЕС вынікаюць з недэмакратычнасці палітычнага рэжыму.  Сяргей Кізіма сцвярджае, што ў дачыненні да Беларусі маюць месца двайныя стандарты, бо Беларусь як малая дзяржава мае менш магчымасцяў для незалежнай палітыкі і адчувае большы ціск, чым вялікія недэмакратычныя краіны (Кітай, Расія), або краіны, якія ганлююць нафтай ці знаходзяцца далей ад Еўропы (Азербайджан, Казахстан).

Паводле Адрэя Ляховіча, рэжым Лукашэнкі да 2008 года вёў дыпламатычную вайну з ЕС, але Сяргей Кізіма мяркуе, што вайна была ёй навязаная, а Беларусь проста чакала ўмоваў для нармальных працоўных адносінаў, што і адбывалася  пасля 2008 і 2014 года. Аднак гэтае паляпшэнне адбывалася ў кантэксце пагаршэння стасункаў ЕС і Расіі, што паказвае непавагу буйных гульцоў да беларускага суверэнітэту.

Беларусь, на думку Кізімы, засталася адной з некалькіх стабільных краінаў-суседзяў ЕС, і выконвае ролю спонсара бяспекі. Яна праводзіць мірную палітыку, спрабуе граць актыўную ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і шукае роўнага стаўлення да ўсіх краінаў.

Валер Карбалевіч пярэчыць, што гэтай стратэгіі Беларусі замінаюць сумесныя з Расіяй вучэнні “Захад 2017” ўвосень. Хоць яны ў рэальнасці і не нясуць вялікай пагрозы для суседзяў, але суседзі ўспрымаюць іх як пагрозу, і гэта разбурае канцэпт Беларусі як донара бяспекі.

Энергетычныя субсідыі з Расіі Валер Карбалевіч лічыць важным фактарам беларуска-еўрапейскіх стасункаў – чым менш субсідый Масква дае Мінску, тым большы інтарэс у яго да супрацы з ЕС. Сяргей Кізіма ялічыць, што Беларусь купляе газ даражэй, чым расійскія вытворцы і гэта цяжка назваць субсідыямі.

Удзельнікі дыскусіі таксама не пагадзіліся наконт эканамічных наступстваў больш шчыльнай супрацы Беларусі і ЕС. З аднаго боку быў адзначны пазітыўны прыклад Польшчы, якая атрымала значныя выгоды ад сяброўства ў ЕС. У той жа час, Сяргей Кізіма адзначыў, што еўрааптымісты маюць шмат ілюзіяў: Малдова і Украіна застаюцца беднымі, без значных інвестыцыяў з ЕС.

Дзяніс Мельянцоў з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў прапанаваў экспертам не выказваць уласныя меркаванні, а ўвесці параметры вымярэння нармалізацыі: з аднаго боку глядець дактрынальныя дакументы, з другога — ўнутраныя дакументы, напрыклад “29 пунктаў ЕС”. За два з паловай гады рэалізавана 15 пунктаў. Таксама эксперт прывёў дадзеныя, што фінансаванне ЕС у мінулым годзе ў межах інструмента суседства падвоілася. Але інстытуцыяналізаваных адносін з ЕС пакуль не паўстала.

Алег Гайдукевіч, першы намеснік старшыні ЛДПБ, не пагадзіўся  з Карбалевічам наконт таго, што нельга будаваць адносіны з ЕС і Расіяй адначасова. Расіі выгадна, каб Беларусь займала нейтральную пазіцыю – бо ў выніку ёсць перамоўная пляцоўка Мінска, альтэрнатывы якой няма.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *