Чаму Freedom House недаацаніў свабоду медыя ў Беларусі

Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House ў сваім апошнім сусветным дакладзе паставіла Беларусь у лік дзесяці найгошых краінаў свету паводле свабоды СМІ. Рэйтынг Беларусі атрымаўся ніжэйшым за рэйтынгі шэрагу найгоршых дыктатураў свету, што выглядае несправядліва ды робіць шкоду і так сапасаванаму іміджу краіны.

Сапраўды, ўмовы для працы журналістаў у Беларусі застаюцца складанымі, але журналістыка ў Беларусі ёсць значна менш небяспечнай працай, чым у многіх краінах з больш высокім рэйтынгам Freedom House.

У адрозненне ад шэрагу азіяцкіх і афрыканскіх дыктатураў, беларускія ўлады ўстрымліваюцца ад фізічнага або крымінальнага пераследу журналістаў, прамой цэнзуры, пакарання за крытыку ці палітычнае іншадумства. Нягледзячы на ​​некаторыя юрыдычныя і палітычныя абмежаванні, многія незалежныя друкаваныя і інтэрнэт СМІ працягваюць сваю працу ў Беларусі.

Беларускія эксперты разыходзяцца ў меркаваннях

У дакладзе Freedom House за 2016 год рэйтынг Беларусі павысіўся з 194 да 192 месца ў параўнанні з 2015 годам, але застаўся ў катэгорыі «найгоршыя з найгоршых». Толькі пяць краінаў маюць ніжэйшую пазіцыю: Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан, Крым і Эрытрэя. Аўтары дакладу надалі Беларусі аднолькавы рэйтынг з Кубай і Экватарыяльнай Гвінеяй.

Па дадзеных Freedom House, беларускія журналісты карыстаюцца меншай свабодай, чым іх калегі ў такіх краінах як Кітай, Сірыя, Зімбабвэ, Іран, Бангладэш, Саудаўская Аравія і Азербайджан.

Але той жа даклад паказаў шматлікія выпадкі, калі рэпарцёраў і блогераў ў гэтых краінах арыштоўвалі, пераследавалі, прымушалі прасіць прабачэння ў эфіры, каралі бізуном за крытыку рэлігіі, расстрэльвалі, рэзалі і збівалі да смерці. Урады гэтых і іншых дзяржаваў жостка цэнзуруюць Інтэрнэт і іншыя сродкі масавай інфармацыі.

Наданне Беларусі ніжэйшага рэйтынгу, чым гэтым аўтакратыям, беларускія незалежныя эксперты ў галіне СМІ лічаць сумніўным.

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец зазначыў, што ў краіне існуе шмат праблемаў са свабодай прэсы, але ён не згодны з такім нізкім рэйтынгам Freedom House для Беларусі.

Аляксандр Класкоўскі, вядомы журналіст інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і заўзяты крытык уладаў, выказаў тыя ж сумневы. Ён супаставіў свабоду прэсы ў Беларусі і Казахстане: “Там нават у незалежных СМІ вы наўрад ці зможаце крытыкаваць лідара краіны так рэзка, як гэта робім мы ў Беларусі”.

Уладальнік самага папулярнага беларускага незалежнага вэб-партала TUT.BY Юрый Зісер заявіў, што Беларусь не можа мець ніжэйшы рэйтынг, чым іншыя постсавецкія аўтакратыі — Расія ці Азербайджан. «Нам няма чым ганарыцца, але такія даклады ствараюць краіне імідж Паўночнай Карэі для іншаземцаў», пракаментаваў ён у сваім Facebook.

Наколькі свабодныя беларускія СМІ?

Сітуацыя са свабодай СМІ ў Беларусі застаецца складанай, але яе наўрад ці можна кваліфікаваць як «найгоршую з найгоршых» ў свеце.

Незалежная тэлевізія ці FM-радыёстанцыі ў краіне адсутнічаюць. Урад адмаўляе ў рэгістрацыі Белсату — незалежнаму тэлеканалу, што створаны ў Польшчы і вымушаны працаваць адтуль. Яго журналісты ў Беларусі разам са сваімі калегамі з іншых “замежных” сродкаў масавай інфармацыі маюць праблемы з атрыманнем акрэдытацыі. За працу без яе ўлады часам даюць журналістам штрафы. Тым не менш, большасць з іх працуюць у краіне і не адчуваюць пераследу.

Некалькі апазіцыйных і незалежных друкаваных газет, напрыклад Наша Ніва і Народная Воля, публікуюцца рэгулярна. Людзі легальна атрымліваюць гэтыя выданні па ўсёй краіне, хоць яны часам і сутыкаюцца з абмежаваннямі накладу і адміністрацыйнымі перашкодамі для распаўсюду. Закрыццё газеты і тым больш блакаванне вэб-сайта застаецца для ўладаў лёгкай задачай.

Чыноўнікі даюць журналістам інфармацыю вельмі неахвотна. Вывучэнне некаторых тэмаў, такіх як карупцыі сярод вышэйшых службовых асобаў, гандаль зброяй ці асабістае жыццё Лукашэнкі і яго сям’і, можа ўяўляць рызыку.

Тым не менш, нікому не забараняюць і не караюць за крытыку ўрада ці самога Лукашэнкі практычна па любым пытанні: памылкі ў кіраванні эканомікай, знешняя і ўнутраная палітыка, фальсіфікацыя выбараў і г.д. Сродкі масавай інфармацыі свабодна распавядаюць пра дзейнасць апазіцыі і палітычных зняволеных, калі яны з’яўляюцца.

Карэспандэнт Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены ў 2000 годзе, і ўрад дагэтуль належным чынам не расследаваў яго справу. Нічога падобнага з тых часоў не адбылося. У сучаснай гісторыі Беларусі журналісты траплялі ў турму толькі ў выключных выпадках.

У студзені 2016 года міліцыянты збілі журналіста TUT.BY Паўла Дабравольскага пасля таго, як ён выкарыстаў свой смартфон, каб сфатаграфаваць затрыманні пратэстоўцаў у будынку суда. Але дзеля справядлівасці варта адзначыць, што такія выпадкі здараюцца рэдка. Улады імкнуцца не ўцягвацца ў скандалы з журналістамі, каб пазбегнуць непатрэбнага шуму.

Час ад часу ўлады блакуюць незалежныя вэб-сайты. Гэта адбываецца раз на некалькі гадоў, і ў апошні раз здарылася ў снежні 2014 года падчас панікі на валютным рынку. Звычайна блакаванне доўжыцца ад некалькіх гадзінаў да некалькіх дзён. За выключэннем гэтых выпадкаў, Інтэрнэт застаецца адносна вольным. Шэсць з 9,5 мільёнаў беларусаў у краіне карыстаюцца Інтэрнетам, дзе яны могуць атрымаць доступ да разнастайных меркаванняў і навінаў без цэнзуры.

Наогул, у пераважнай большасці выпадкаў урад устрымліваецца ад умяшальніцтва ў працу незалежных СМІ. Свабода прэсы ў Беларусі застаецца абмежаванай, але не адсутнічае. Журналістыка тут з’яўляецца складанай, але не жыццёва небяспечнай працай.

Неабходная змена метадалогіі

Падрыхтоўка даклада Freedom House пачынаецца з распрацоўкі першай яго версіі журналістам, які з’яўляецца рэзідэнтам дадзенай краіны. Затым даклад праходзіць ацэнку ўнутраных і знешніх экспертаў Freedom House. Але гэты падыход патрабуе паляпшэння.

Відавочна, што журналіст, які пацярпеў ад аўтарытарнага рэжыму, не можа ацаніць агульную сітуацыю ў краіне аб’ектыўна і дакладна. Freedom House мог бы дадаць другога нацыянальнага эксперта ў якасці рэцэнзента. Гэта дапамагло б пазбегнуць суб’ектыўнасці аўтара першапачатковай версіі і ўраўнаважыць яго ці яе патэнцыйную перадузятасць.

Іншая праблема тычыцца працэсу падліку пунктаў. Чым больш пунктаў краіна атрымлівае ў трох сферах свабоды прэсы (палітычная, прававая і эканамічная), тым горш. Беларусь, напрыклад, набрала 91 пункт са 100. Кожная з трох сфераў складаецца з дзясяткаў дэталёвых пытанняў для аўтара даклада.

Большасць з іх гучыць наступным чынам: «Ці існуе ў краіне праблема А?», «Ці пакутуюць журналісты ад праблемы B?». Аднак многія аспекты свабоды сродкаў масавай інфармацыі — наяўнасць самацэнзуры сярод журналістаў ці плюралізм меркаванняў у дзяржаўных медыя — не могуць быць належным чынам ацэненыя праз дваісты адказ так/не. Ступень кожнай праблемы адрозніваецца ў кожнай асобнай краіне. У многіх пытаннях метадалогія Freedom House, падобна, не ўлічвае гэтага.

Прыцягненне большай колькасці беларускіх экспертаў і перагляд спісу пытанняў дапамаглі б Freedom House паспяхова змагацца са стэрэатыпамі, а не распаўсюджваць іх.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *