Чаго чакаць ад новага міністра адукацыі Карпенкі?

Ігар Карпенка

Ігар Карпенка

15 снежня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў віцэ-мэра Мінска Ігара Карпенку на пасаду міністра адукацыі. Два важныя факты пра новага міністра выклікалі сур’ёзную дыскусію ў беларускай экспертнай супольнасці.

Па-першае, у момант свайго прызначэння Ігар Карпенка быў кіраўніком Камуністычнай партыі Беларусі. Па-другое, вызваленне ад пасады папярэдняга міністра Міхаіла Жураўкова утрымлівала элемент пагарды: ён быў звольнены падчас свайго адпачынку за межамі краіны. Да таго ж, пасля звальнення Жураўкоў быў паніжаны ў пасадзе і стаў усяго толькі загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гэтыя абставіны выклікаюць пытанні пра лёс спадчыны Жураўкова, самай важнай часткай якой стаў удзел Беларусі ў Балонскім працэсе.

Беларуская Via Dolorosa і Балонскі працэс

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу ў траўні 2015 года падчас перыяду мяккай палітычнай лібералізацыі і збліжэння з Захадам. Але паколькі адукацыйная сістэма краіны застаецца далёкай ад  Балонскія стандартаў, Беларусь узяла на сябе абавязацельствы па рэалізацыі дарожнай мапы рэформаў да 2018 года.

Тым не менш, многія эксперты адзначаюць, што рэальныя намеры беларускіх уладаў выходзяць далёка за рамкі мэтаў і прынцыпаў Балонскага працэсу. Напрыклад, Вадзім Мажэйка выказаў меркаванне, што прымаючы абавязкі па дарожнай мапе, Беларусь імкнецца скараціць працягласць навучання і, адпаведна, выдаткі на адукацыю.

Прадстаўленне дыпломаў беларускіх універсітэтаў сярод замежных студэнтаў як “міжнародна прызнаных” таксама дапаможа павялічыць прыбыткі: платнае навучанне замежных студэнтаў складае значную долю даходаў беларускіх ВНУ і часам перавышае 50% іх бюджэтаў.

Патрэба ў імітацыі рэфармісцкага дыялогу з Захадам таксама паспраяла абавязацельствам па дарожнай мапе.

Прадказальныя  цяжкасці

13 снежня 2016 года Цэнтр Астрагорскага правёў 4-ю штогадовую галандска-беларуска-польскую канферэнцыю “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшая адукацыі ў адказ на выклікі 21-га стагоддзя”. Падчас канферэнцыі два вядомых выступоўцы, якія прадстаўлялі дзяржаўны і недзяржаўны погляд на адукацыю — Ігар Цітовіч (прарэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай адукацыі) і Уладзімір Дунаеў (сябар Беларускага незалежнага Балонскага камітэта) — абмеркавалі дасягненні і цяжкасці ў рэалізацыі дарожнай мапы.

Эксперты выявілі падставовыя супярэчнасці паміж беларускімі ўладамі і незалежнымі аналітыкамі ў разуменні Балонскага працэсу. Улады падкрэсліваюць, перш за ўсё, тэхнічныя меры, такія як увядзенне дадатку да дыплома, распрацоўка модуляў і сістэму крэдытаў, а таксама ўнясенне зменаў у навучальныя праграмы.

Незалежныя эксперты звяртаюць увагу на больш фундаментальныя прынцыпы, такія як акадэмічная свабода, мабільнасць, цеснае супрацоўніцтва паміж дзелавым і адукацыйным сектарамі, міжнароднае супрацоўніцтва, адукацыю з улікам патрэбаў студэнтаў, суіснавання фармальнай, нефармальнай і інфармальнай адукацыі і г.д. Паводле Незалежнага Балонскага камітэта, у 2015-2016 гадах у Беларусі было рэалізавана толькі 9% ад абавязацельстваў па дарожнай мапе. У многіх галінах прагрэс быў амаль незаўважным.

Сумнеўная каштоўнасць

У той час як фундаментальныя супярэчнасці паміж намерамі беларускіх уладаў і сутнасцю Балонскага працэсу становяцца ўсё больш відавочнымі, яго значэнне для ўрада выглядае сумніўным.

На працягу двух гадоў з моманту далучэння Беларусі да Балонскага працэсу рост колькасці замежных студэнтаў застаецца нязначным — менш за 1000 чалавек, або каля 7%. Акрамя таго, колькасць студэнтаў з Туркменістана і Кітая — найбуйнейшых спажыўцоў беларускіх адукацыйных паслуг – зменшылася з 801 да 759 студэнтаў (Кітай) і з 8342 да 7911 студэнтаў (Туркменістан).

Адна з асноўных праблемаў заключаецца ў каштоўнасцях Балонскага працэсу і акадэмічных свабодах. Выпрабаванне межаў свабоды, дазволенай уладамі, адбылося ў лістападзе-снежні 2015 года. Група студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выступіла супраць планаў універсітэта ўвесці плату за паўторную здачу экзаменаў. Нягледзячы на ​​нязначнасць справы і шырокі спектр магчымасцяў для дыялогу, улады абралі рэпрэсіі. Рэктар універсітэта нават адмовіўся сустрэцца з пратэстуючымі студэнтамі.

Акрамя таго, у студзені-лютым 2016 года Міністэрства адукацыі зрабіла спробу замяніць дэканаў найбольш “апазіцыйных” факультэтаў, але атрымалася замяніць толькі дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Другая праблема паўстала падчас парламенцкіх выбараў у верасні 2016 года. У Беларусі ніхто напэўна не ведае сапраўдныя вынікі выбараў. Тым не менш, некаторыя факты паказваюць на рост пратэстнага галасавання сярод студэнтаў. Напрыклад, адзін з апазіцыйных кандыдатаў і прафесар універсітэта Алег Трусаў сцвярджае, што лічыў галасы сваіх студэнтаў, і яны істотна адрозніваліся ад афіцыйных вынікаў.

Падобна на тое, што няздольнасць Міхаіла Жураўкова прадухіліць іншадумства сярод студэнтаў і дрэнныя вынікі ўдзелу Беларусі ў Балонскім працэсе значна паспрыялі яго звальненню.

Якія задачы будзе выконваць новы міністр?

Падчас прызначэння Карпенкі Аляксандр Лукашэнка выразна выказаў сваё бачанне працы новага міністра. Па словах прэзідэнта, Карпенка добра знаёмы з ідэалагічнымі асновамі дзяржавы. Камуністычная партыя карыстаецца істотнай падтрымкай з боку ўладаў, якія лічаць камуністычную ідэалогію актуальнай для Беларусі. У лістападзе 2016 года ўлады Мінска разам з Камуністычнай партыяй адкрылі новы помнік Леніну ў беларускай сталіцы.

Біяграфія Карпенкі выклікае пэўныя пытанні. Новаму міністру адукацыі не хапае досведу ў адукацыйнай сферы. У 2003-2004 гадах ён займаў пасаду віцэ-рэктара Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Карпенка кіраваў ідэалагічнай працай і сацыяльнымі пытаннямі, але адукацыйная дзейнасць не была часткай яго абавязкаў. У 2004 годзе Карпенка пачаў сваю дзяржаўную кар’еру ў якасці дэпутата парламента, а затым віцэ-мэра Мінска, і вярнуўся ў сферу адукацыі толькі ў 2016 годзе.

Карпенка з’яўляецца адным з крытыкаў удзелу Беларусі ў Балонскім працэсе. Ён хваліць савецкую сістэму адукацыі, лічыць важнай ідэалогію, прымусовую працу, а таксама размеркаванне пасля сканчэння адукацыі. Незалежныя эксперты, такія як Уладзімір Дунаеў, лічаць прызначэнне Карпенкі крокам назад.

Але самы важны момант тычыцца агульнага стаўлення ўладаў да Балонскага працэсу. У дадатак да несуцяшальных вынікаў рэалізацыі дарожнай мапы, улады пачалі з падазрэннем ставіцца нават да намёкаў на свабоду ў акадэмічнай сферы. Студэнцкія пратэсты з’яўляюцца яскравым прыкладам гэтага. Улады абіраюць стабільнасць, а не няпэўныя эканамічныя выгоды, звязаныя з пагрозай пратэсту.

Такім чынам, уяўляецца, што асноўнай задачай для новага міністра павінны стаць узмацненне кантролю і ролі ідэалогіі, а таксама прадухіленне пераходу Балонскага працэсу ў сур’ёзную рэформу.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *