Беларусь — Туркменістан: канец гісторыі поспеху?

Фота: www.artmuseum.by

Фота: www.artmuseum.by

30-31 сакавіка ў Ашхабадзе прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка правялі перамовы.

Запуск Гарлыкскага завода калійных угнаенняў коштам $1 млрд, які Беларусь пабудавала ў Туркменістане, адрозніваў гэту сустрэчу ад іншых падобных штогадовых сустрэчаў паміж лідарамі Туркменістана і Беларусі.

Эканамічнае супрацоўніцтва і навучанне туркменскіх студэнтаў у Беларусі застаюцца адзіным, што трымае адносіны паміж краінамі на плаву. Ці перажывуць яны канец вялізнага будаўнічага праекта і працяг падзення таваразвароту?

“Найбольш стратэгічна важны партнёр Беларусі”

У Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка традыцыйна спрабаваў прадаць Беларусь у якасці “надзейнага плацдарма ў цэнтры Еўропы”. Тым не менш, яго туркменскі візаві не паказаў асаблівага энтузіязму з нагоды гэтай шчодрай прапановы.

Г. Бердымухамедаў і А. Лукашэнка адчыняюць новае беларускае пасольства. Фота: president.gov.by

Падчас візіту Беларусь і Туркменістан падпісалі шэраг неістотных дакументаў, у асноўным, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Лідары дзвюх краін таксама адчынілі комплекс пасольства Беларусі у Ашхабадзе.

Па словах пасла Беларусі ў Ашхабадзе Алега Табанюхава, яго краіна бачыць Туркменістан як “найбольш перспектыўны рынак … і найбольш стратэгічна важнага партнёра Беларусі ў Цэнтральнай Азіі”. Гэта даволі інтрыгуючая заява, калі ўлічыць, што Туркменістан нават не належыць да Еўразійскага эканамічнага саюза, у адрозненне ад дзвюх іншых краінаў Цэнтральнай Азіі — Казахстана і Кыргызстана.

Паўза ў  адносінах у часы Ніязава

Нягледзечы на ​​тое, што Беларусь і Туркменістан былі “братэрскімі рэспублікамі” у былым СССР, яны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны толькі ў 1993 годзе, больш чым праз год пасля распаду савецкай імперыі.

На працягу першых пятнаццаці гадоў незалежнасці дзвюх краінаў, іх адносіны заставаліся абмежаванымі, а часам і напружанымі. Лукашэнка наведаў Туркменістан толькі адзін раз, у 2002 годзе. Пажыццёвы прэзідэнт Туркменістана Сапармурат Ніязаў не змог адказаць Мінску такім жа візітам.

Беларусі спатрэбілася адзінаццаць гадоў, каб адкрыць сваю амбасаду ў Ашхабадзе. Беларускі грамадзянін Ілля Вяльянаў, этнічныя туркмен без сувязі з краінай паходжання, працаваў паслом Туркменістана ў Мінску у 1994-2007 гадах.

Толькі пасля смерці Ніязава ў 2006 годзе двухбаковыя адносіны пачынаюць паляпшацца. З 2009 года Лукашэнка і яго новы туркменскі калега Бердымухамедаў усталявалі рэгулярны графік сустрэчаў. Беларускі лідэр прыязджае ў Ашхабад кожным няцотны год і прымае свайго туркменскага калегу ў Мінску кожны цотны.

Гандаль і адукацыя: два слупа адносінаў

Адносіны з Туркменістанам маюць мала каштоўнасці для Беларусі ў сферы палітыкі, бяспекі або культуры. Такім чынам, Мінск моцна сканцэнтраваны на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з хутка развіванай краінай Цэнтральнай Азіі, якая таксама мае чацвёртыя па велічыні запасы прыроднага газу ў свеце.

На працягу апошніх сямі гадоў кіравання Ніязава двухбаковы таваразварот вагаўся паміж $3,6 млн і $46 млн у год. Устойлівы рост пачаўся ў 2009 годзе, пасля першага постніязаўскага візіту Лукашэнкі ў Ашхабад, і дасягнуў піку ў 2013 годзе ($320 млн).

Беларускія чыноўнікі схільныя вінаваціць у рэзкім падзенні беларускага экспарту ў 2014-2016 гадах скарачэнне даходаў ад продажу газу ў Туркменістане. Тым не менш, у гэтыя крызісныя гады эканоміка Туркменістана паказала адны з самых хуткіх тэмпаў росту ў свеце — 10,3% ў 2014 годзе і 6,5% у 2015 годзе.

У той жа час, продаж беларускіх грузавікоў у Туркменістан знізіўся з 1031 адзінак у 2013 годзе да 203 адзінак у 2015 годзе, аб’ём продажаў трактароў знізіўся з 500 да 437 адзінак, а машынаў спецыяльнага прызначэння — з 589 да 33 адзінак. Страта даходаў ад экспарту гэтых трох пазіцый склала $126 млн.

trade belturkПродаж этылавага спірту, дарожных і сельскагаспадарчых машын, прычэпаў і некаторых будаўнічых матэрыялаў і абсталявання таксама моцна пацярпелі. Беларускі экспарт працягваў падаць у пачатку 2017 год
а.

Імпарт туркменскіх тавараў у Беларусь зусім малы. Ён у асноўным уключае ў сябе бавоўну і баваўняныя вырабы, нафтапрадукты і кансерваваныя памідоры.

Яшчэ адной важнай крыніцай прыбытку ад супрацоўніцтва з Туркменістанам з’яўляецца адукацыя туркменскай моладзі ў ВНУ Беларусі. У цяперашні час 7,911 туркменскіх студэнтаў (на 5% менш у параўнанні з пікавым навучальнм годам 2014/2015) атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларусі — гэта больш за палову ад агульнай колькасці замежных студэнтаў у краіне.

Беларускія ўніверсітэты і тэхнічныя каледжы часта заплюшчваюць вочы на ​​недастатковую падрыхтаванасць многіх туркменскіх студэнтаў да атрымання вышэйшай адукацыі, выкліканую кепскім станам школьнай адукацыі ў гэтай краіне. Падчас кожнага абмену візітамі на вышэйшым узроўні, універсітэты падпісваюць шэраг новых пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Галоўны будаўнічы праект нарэшце скончыўся

Лукашэнка і Бердымухамедаў прынялі ўдзел у запуску Гарлыкскага калійнага завода па вытворчасці ўгнаенняў, пабудаванага беларускім канцэрнам Белгорхімпрам.

Беларускія чыноўнікі аглядаюць Гарлыкскі камбінат

Некаторыя беларускія эксперты раскрытыкавалі рашэнне ўрада аб будаўніцтве завода, сцвярджаючы, што Беларусь стварае для сябе канкурэнта ў галіне продажу мінеральных угнаенняў. У дадатак, Туркменістан размешчаны значна бліжэй да Індыі і Кітая, асноўных рынкаў збыту беларускіх калійных угнаенняў.Тым не менш, у ходзе перамоваў з Лукашэнкам Бердымухамедаў пацвердзіў, што Туркменістан гатовы стаць партнёрам Беларусі ў пастаўках новага тавару. Акрамя таго, калі б Беларусь адмовілася будаваць завод, іншы падрадчык з задавальненнем бы узяў гэты прыбытковы праект будаўніцтва.

Завод, які каштуе больш за $1 млрд, і здольны вырабляць да 1,4 млн тонаў угнаенняў у год, стаў флагманскім праектам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва.

Лідары дзвюх краінаў заклалі камень у падмурак завода 19 чэрвеня 2009 года, падчас першага постніязаўскага візіту Лукашэнкі ў Туркменістан. Бакі падпісалі афіцыйны дагавор на пачатку 2010 года, аднак фактычныя будаўнічыя працы пачаліся толькі ў канцы 2011 года.

“Нягледзечы на ўсе недахопы, я думаю, што мы не падвялі туркменскі народ”, — сказаў Лукашэнка падчас цырымоніі адкрыцця, не ўдакладняючы прыроду гэтых неахопаў. Сапраўды, завод быў запушчаны на два гады пазней, чым першапачаткова планавалася.

У верасні 2016 года рознагалоссі паміж бакамі выйшлі ў публічную прастору. Беларусь заявіла, што Туркменістан не ў стане выканаць свае фінансавыя абавязацельствы па праекце. Туркменістан абвінаваціў Беларусь у сур’ёзным адставанні ад графіка будаўніцтва і недапастаўках абсталявання.

Бердымухамедаў рассказаў Лукашэнку пра свае планы пабудаваць яшчэ два калійныя заводы ў краіне. Аднак нежаданне Туркменістана неадкладна прапанаваць гэтыя кантракты Беларусі можа быць прыкметай таго, што краіна не была цалкам задаволеная працай Беларусі ў Гарлыкскім праекце.

У 2014 годзе Міхаіл Мясніковіч, тагачасны прэм’ер-міністр Беларусі, паставіў мэту дасягнення з Туркменістанам гандлёвага звароту ў $ 1 млрд у бліжэйшыя тры-пяць гадоў. Апошнія дадзеныя па двухбаковым гандлі робяць гэтую лічбу цалкам нерэальнай.

Беларускі ўрад павінен спрабаваць атрымаць новыя буйныя кантракты на будаўніцтва і пераламаць негатыўную тэндэнцыю ў продажы тэхнікі ў Туркменістан. У адваротным выпадку, экспарт у Туркменістан рызыкуе знізіцца да мізеру, як у выпадку таваразвароту Беларусі з Кыргызстанам і Узбекістанам. І нават салідарнасць двух пажыццёвых аўтакратычных прэзідэнтаў  нічым тут не дапаможа.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *