Беларусь і Зімбабвэ: што за гешэфт ладзяць “фарпосты тыраніі”?

Беларусь нарошчвае сваё супрацоўніцтва з Зімбабвэ ў многіх сектарах, ад сельскай гаспадаркі да здабыўчай прамысловасці.

У сярэдзіне лістапада галоўнае ўрадавае штодзённае выданне Зімбабвэ The Herald урачыста паведаміла, што Роберт Мугабэ даў згоду на рэалізацыю шэрагу інвестыцыйных праектаў з Беларуссю пасля сустрэчы з Віктарам Шэйманам, галоўным менеджэрам маёмасці пры Лукашэнку.

Аднак заняпад эканомікі і міжнародная ізаляцыя Зімбабвэ, а таксама зменлівая\стракатая гісторыя двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі выклікаюць сур’ёзныя сумневы што да рэалістычнасці гэтых “мега-ўгодаў”.

Шэры кардынал Лукашэнкі заключае «мега-ўгоды»

Віктар Шэйман прыбыў у Харарэ 15 лістапада ў якасці асабістага пасланца прэзідэнта Беларусі. 18 лістапада ён сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Робертам Мугабэ, які даў зялёнае святло для супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі па пастаўках тэхнікі для здабыўчай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Мугабэ і Шэйман таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, будаўніцтва дарог, дамоў і мастоў, а таксама навучання зімбабвійскіх студэнтаў у Беларусі. «Мы рухаемся да шырокамаштабнага двухбаковага супрацоўніцтва, і гэта выглядае вельмі аптымістычна», сказаў Шэйман.

sheimanУ Харарэ Віктар Шэйман таксама падпісаў пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па здабычы золата і іншых каштоўных мінералаў з міністрам горназдабыўной прамысловасці Зімбабвэ і кіраўніком Рэзервовага Банка.

Па словах міністра горназдабыўной прамысловасці, «гэтае пагадненне дасць нам доступ да абсталявання і тэхналогіяў з Беларусі, і ў прыватнасці гэта тычыцца здабычы на ​​рэках». Варта адзначыць, што Беларусь дагэтуль была невядомай у галіне здабычы рэсурсаў на рэках.

Ліслівыя ўрадавыя СМІ Зімбабвэ прадставілі гэтыя пагадненні з Беларуссю выключна ў тэрмінах «мега-пагадненняў», якія, як мяркуецца, прынясуць Зімбабвэ росквіт. Мясцовыя чыноўнікі, такія як міністр фінансаў Патрык Чынамаса і жонка прэзідэнта Мугабэ Грэйс, хваліліся наконт паставак абсталявання з Беларусі на сустрэчах з прадпрымальнікамі і мясцовым насельніцтвам.

Дзіўна, але беларускія дзяржаўныя медыя, якія звычайна з празмерным захапленнем апавядаюць пра прарыўныя супольныя праекты Беларусі з замежнымі ўрадамі, у выпадку паездкі Шэймана ў Зімбабвэ захоўваюць поўнае маўчанне.

Еўропейскі і афрыканскі «фарпосты тыраніі»

Беларусь і Зімбабвэ маюць многа падобных рысаў ва ўнутранай палітыцы і міжнародным становішчы. Абедзве краіны маюць вельмі высокую інфляцыю і нязменных прэзідэнтаў, якія ўтрымліваюць уладу праз прыгнёт апазіцыі і фальсіфікацыю выбараў. Роберт Мугабэ кіруе краінай з 1987 года і зараз знаходзіцца на сваім шостым тэрміне; Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года і кіруе ўжо пяты тэрмін.

mugabe-lukashenko-chavez2У студзені 2005 года, на слуханнях камітэта па замежных справах Сената ЗША па справе будучага дзяржсакратара, Кандаліза Райс асабліва адзначыла Беларусь і Зімбабвэ (разам з М’янмай, Кубай, Іранам і Паўночнай Карэяй) як «фарпосты тыраніі». Зімбабвэ заўсёды прыслужліва падтрымлівала Беларусь на міжнародным узроўні, калі тая была мішэнню крытычных дакладаў праваабарончых арганізацыяў.

Абедзве краіны з’находзяцца ў цяперашні час пад візавымі і эканамічнымі санкцыямі ЗША і ЕС (хоць большасць санкцый супраць Беларусі ў апошні час было прыпынена). Аднак міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Зімбабвэ менш, чым Беларусь.

Доўгая гісторыя ўтаймаваных чаканняў

Беларусь і Зімбабвэ ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў красавіку 1992 года. Пачынаючы з 2001 года, абедзве краіны пачалі абмен візітамі ўрадавых дэлегацый, першапачаткова на ўзроўні міністраў. Віцэ-прэзідэнты Зімбабвэ Джон Нкома і Эмерсам Мнангагва наведвалі Мінск адпаведна ў 2011 і 2015 гадах.

Усе гэтыя гады адносіны паміж краінамі адбываліся прадказальным чынам. Кожная дэлегацыя Зімбабвэ, пабываўшы на тузіне беларускіх вытворцаў, выказвала захапленне прамысловымі магчымасцяў і тэхналогіямі Беларусі, і казала пра выдатныя перспектыву двухбаковага гандлю. Беларускі лідэр прымаў кожную дэлегацыю і мроіў пра буйныя кантракты і вялікую будучыню.

Тым не менш, за гэты час добра прадстаўленыя ў медыя візіты мелі невялікі ўплыў на двухбаковы гандаль.

screenshot_2015-12-08_11.23.53_0

Адносны прарыў адбыўся ў 2014 годзе, калі БелАЗ, беларускі вытворца кар’ернай тэхнікі, паставіў 17 адзінак свайго абсталявання (самазвалы, пагрузчыкі і бульдозеры) для вугальнай шахты Hwange Colliery ў Зімбабвэ. Машыны былі пастаўленыя праз схему фінансавання пастаўшчыкоў, якую ажыццявіў рэгіянальны банк PTA.

У лістападзе 2009 года Беларусь прадставіла для разгляду ўладам Зімбабвэ праект пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. На сённяшні дзень, першай і адзінай паўнавартаснай юрыдычнай дамовай паміж дзвюма краінамі застаецца мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Зімбабвэ, падпісаны ў Мінску 22 ліпеня 2015 года.

Рызыкоўны бізнэс з няўдалым партнёрам

Паездка Віктара Шэймана ў Харарэ адбылася адразу пасля візіту віцэ-прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Мінск у ліпені 2015 года. Чыноўнік наведаў з дзясятак беларускіх вытворчасцяў і сустрэўся з шырокім колам асобаў, ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі да беларускага Дзеда Мароза.

Падчас таго візіта паведамлялася, што Беларусь і Зімбабвэ падпісалі мемарандум пра пастаўку афрыканскай дзяржаве абсталявання для сельскай гаспадаркі, горназдабыўной прамысловасці, будаўніцтва плацінаў і дарог на суму 150 млн даляраў.

Аляксандр Лукашэнка, вітаючы свайго зімбабвійскага госця, прапанаваў стварыць цэнтр тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў у Зімбабвэ, які мог бы дазволіць Беларусі ўвайсці на Афрыканскі рынак. Лукашэнка бачыць Зімбабвэ ў якасці «цэнтра афрыканскага гандлю » для Беларусі.

trucksБеларусь пагадзілася фінансаваць пастаўкі свайго абсталявання ў Зімбабвэ. Падпісваючы пагадненне з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, Эмерсан Мнангагва адзначыў, што фінансавыя ўстановы Зімбабвэ гарантуюць ўвесь аб’ём аплаты паставак.

Паводле ўзгодненых тэрмінаў, Зімбабвэ пачне атрымліваць машыны і абсталяванне ў першым квартале 2016 года. У прыватнасці МАЗ, беларускі вытворца грузавікоў, мае планы па пастаўках прынамсі 100 машын з правым рулявым кіраваннем у Зімбабвэ.

Тым не менш, незалежныя сродкі масавай інфармацыі Зімбабвэ адзначылі, што папярэднія падобныя «мега-ўгоды», у тым ліку тыя, якія Зімбабвэ падпісала з Расіяй і Кітаем, застаюцца толькі заявамі аб намерах. Зімбабвэ не ўдалося пагасіць крэдыты, прадастаўленыя Кітаем на агульную суму каля $1,5 млрд.

Тая ж доля можа чакаць угоды, падпісаныя сёлета паміж Мінскам і Харарэ. Беларусь рашылася на вельмі рызыкоўны бізнэс з роднасным рэжымам, сумна вядомым сваімі пастаяннымі фінансавымі і эканамічнымі няўдачамі.

Яшчэ адна праблема гэтых «мега-ўгодаў» вынікае з тыпу асобаў, якія ўдзельнічаюць у іх распрацоўцы і ажыццяўленні. Эмерсон Мнангагва з’яўляецца самым багатым чалавекам Зімбабвэ, які неаднаразова абвінавачваўся ў карупцыі.

Віктар Шэйман звычайна дапамагае Лукашэнку ў заключэнні ўгодаў, калі патрабуецца крайняя абачлівасць. Згаданыя фактары і адсутнасць празрыстасці ў фінансаванні гэтых праектаў ставяць пад сумнеў сапраўдную глебу супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *