Асобы беларускай палітыкі: палітычны археолаг Ігар Марзалюк

Фота: naviny.by

Амаль усё, што звязана з узыходзячай зоркай беларускага істэблішменту Ігарам Марзалюком, супярэчыць замежным стэрэатыпам пра беларускую дзяржаву. Ён дакладна не ліберальны дэмакрат, але мае яшчэ менш агульнага з шэрымі савецкімі чыноўнікамі. З яго крытыкай расійскіх шавіністаў і любоўю да сярэднявечнай беларускай гісторыі, ён увасабляе ідэалагічную эвалюцыю Мінска за апошняе дзесяцігоддзе.

28 верасня Аляксандр Лукашэнка прызначыў беларускамоўнага чыноўніка дэканам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некаторыя СМІ, напрыклад, “Наша Ніва”, звязалі гэта прызначэнне з ростам уплывам Марзалюка. Як мяркуецца, новы кіраўнік Магілёўскага ўніверсітэта мае сувязі з Марзалюком.

Стандартная біяграфія апазіцыянера

Пачатак біяграфіі Марзалюка падобны на біяграфіі вядомых беларускіх апазіцыйных палітыкаў. Ён прадстаўляе апошняе пакаленне, якое вырасла ў Савецкім Саюзе, праяўляе вялікую цікавасць да гісторыі Беларусі і паходзіць з абласнога цэнтра — Магілёва. Даследаванне, праведзенае Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў, паказвае, што гэты рэгіён мае самую моцную беларускую ідэнтычнасць у краіне. На піку гарбачоўскай перабудовы Марзалюк пачаў адкрыта размаўляць па-беларуску і далучыўся да апазіцыйных рухаў.

Марзалюк стаў прафесійным археолагам, гісторыкам і адміністратарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і набыў вядомасць пасля выхаду ў 2009 годзе кнігі, у якой ён крытыкаваў нацыяналістычныя канцэпцыі беларускай гісторыі. Марзалюк не вярнуўся да канцэпцыяў савецкай эпохі, а выказаў погляды, накіраваныя на развіццё ідэалагічнай асновы для незалежнай Беларусі. Нават сын Марзалюка, Альгерд, атрымаў сваё імя ў гонар вялікага князя літоўскага.

Мінск як цэнтр рускага свету

Ідэі Марзалюка выклікалі цікавасць у беларускім ўрадзе. У канцы 2000-х гадоў кіраўніцтва краіны палічана неабходным адмежавацца ад ідэалагічнага ціску Масквы. Відавочца распавёў ostro.by пра скандал за кулісамі канферэнцыі ў Мінску ў снежні 2010 года паміж Марзалюком і Аляксандрам Дугіны — расійскім філосафам, якія мае сувязі з Крамлём.

Марзалюк у парламенце. Фота: Белапан

Дугін настойваў на тым, што ў так званым рускім свеце павінен быць толькі адзін полюс – Масква, а Марзалюк сцвярджаў, што ён павінен быць шматпалярным і пакідаць месца для Беларусі як аднаго з такіх палюсоў. Больш за тое, яго іншыя тэксты і прамовы разглядаюць Кіеў як яшчэ адзін такі цэнтрам. Па сутнасці, гэта перакуляе канцэпцыю “рускага свету” дагары нагамі: ад інструмента панавання Масквы ва Усходняй Еўропе да мадэлі суіснавання ў рэгіёне.

Палемізуючы з беларускімі нацыяналістамі і расійскімі імперыялістамі, Марзалюк апынуўся адным з нямногіх людзей у беларускім палітычным істэблішменце, які жадаў і мог весці складаную дыскусію з апанентамі. Нядзіўна, што ў 2012 годзе ён быў абраны, ці лепш сказаць прызначаны, у верхнюю палату беларускага парламента. На працягу чатырох гадоў ён працаваў у прэстыжнай Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

У парламенце ён працягваў размаўляць па-беларуску і выказваць арыгінальныя погляды. У жніўні 2016 года, сустракаючыся з выбаршчыкамі ў Магілёве, ён пракаментаваў анэксію Крыма Расіяй і яе палітыку ва Усходняй Украіне: “Расія зрабіла жахлівую рэч. Тое, што існавала на ўзроўні масавай свядомасці, пачуццё ўсходнеславянскай супольнасці, ўсходнеславянскага адзінства, было разбурана за адзін дзень”, сказаў ён.

Ідэолаг-практык

Марзалюк не хавае сваёй цікавасці да палітыкі нават у самых элементарных формах. Гэта ілюструюць два выпадкі. Па-першае, ён пакінуў Савет Рэспублікі — верхнюю (і больш закрытую) палату беларускага парламента, якая па сутнасці з’яўляецца палітычнай сінекурай. Замест гэтага у 2016 годзе ён быў абраны ў ніжнюю палату — Палату прадстаўнікоў. Яна прапануе больш магчымасцяў публічна фармуляваць свае погляды і нават удзельнічаць у палітычных дэбатах, наколькі гэта магчыма ў існуючай палітычнай сістэме.

Па-другое, калі вясной 2017 года пачаліся пратэсты супраць спробы ўрада спагнаць падатак з беспрацоўных, Марзалюк стаў адзіным высокім беларускім чыноўнікам, які сустрэўся з пратэстоўцамі, каб абмеркаваць іх скаргі.

Здаецца, што Марзалюк хоча пазіцыянаваць сябе ў беларускім палітычным істэблішменце як чалавек прамога дзеяння. У рэшце рэшт, ён мусіць канкураваць з іншымі ідэолагамі цяперашняга ўрада, такімі як Вадзім Гігін, якія таксама ствараюць складаныя інтэлектуальныя прадукты. Тое, што робіць Марзалюка ўнікальным у гэтай палітычнай гульні — гэта яго гатоўнасць сустракацца з людзьмі на вуліцы і гаварыць з незалежнымі СМІ.

Марзалюк трымаецца правых кансерватыўных поглядаў. Ён падкрэслівае, што прыйшоў да іх пасля сяброўства ў Беларускім народным фроце і Сацыял-дэмакратычнай партыі.

Ігар Марзалюк гутарыць з прысутнымі на мітынгу ў Магілёве ў сакавіку 2017 года. Фота: TUT.by

У расповедзе пра свой погляд на нацыянальную ідэю Беларусі ў 2014 годзе ён адкрыта спасылаўся на пэўныя погляды кансерватыўнага палітыка незалежнай украінскай дзяржавы, якая ўтварылася пасля Першай сусветнай вайны — Вячаслава Ліпінскага, вядомага сваёй крытыкай сацыялізму і этнічнага нацыяналізму. Акрамя таго, Марзалюк згадвае Лявона Бушмара, антыгероя беларускай савецкай літаратуры, як свой чалавечы ідэал. У савецкі час гэтая асобы ўяўляла сабой негатыўны тып працавітага, але індывідуалістычнага і вузкалобага селяніна. У рэшце рэшт Бушмар падпаліў мясцовы калгас.

Яго погляды на сучасную Еўропу выглядаюць падобна. Як сказаў Марзалюк ў інтэрв’ю Еўрапейскаму радыё для Беларусі ў лютым 2013 года, “Мае еўрапейскія ідэалы ў мінулым — я аддаю перавагу віктарыянскай Брытанскай імперыі. Не таму, што яны былі каланізатарамі, а таму, што ў іх была больш сумленная пазіцыя. Еўропа хворая на сацыялізм у горшым сэнсе гэтага слова. Адсюль і ўсе іх праблемы”.

Некаторыя іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі прытрымліваюцца падобных кансерватыўных поглядаў. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей абраў Бісмарка сваім ідэальным дзяржаўным дзеячам. І нават калі міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч апранае на парад мундзір афіцэра НКУС сталінскага перыяду, ён у той жа час асабіста праектуе і адкрывае помніка імператарскаму расійскаму паліцыянту.

Шлях для кампрамісу ў грамадстве?

Каб працягнуць кансалідацыю незалежнай беларускай дзяржавы, кіроўныя эліты і тыя, хто выступае супраць іх, павінны развіваць дыялог. Магчыма, Марзалюк мог бы згуляць ролю стваральніка такога дыялогу.

Сапраўды, ужо ёсць прыкметы таго, што гэта можа адбыцца. Асобы з апазіцыйнай супольнасці віталі прасоўванне Марзалюка ва ўладзе. Напрыклад, былы апазіцыйны палітык Валянцін Голубеў пахваліў Марзалюка у інтэрв’ю, апублікаваным “Нашай Нівай” 8 снежня: “Я ведаю Ігара з таго часу, калі мы абодва ўдзельнічалі ў сацыяльных ініцыятывах. Марзалюк — беларускі гісторык і дзяржаўнік з ўласным поглядам. Усё, што ён робіць, ён робіць толькі дзеля незалежнасці Беларусі”, сказаў Голубеў.

Адным словам, большасць замежных стэрэатыпаў пра беларускі рэжым разбіваюцца пры бліжэйшым іх вывучэнні. У рэчаіснасці аказваецца, напрыклад, што беларускія чыноўнікі маюць розныя погляды. Ключавыя асобы ў беларускім урадзе вызнаюць кансерватыўную дзяржаўную ідэалогію з нешматлікімі слядамі савецкага сацыялізму. Яны таксама распрацоўваюць арыгінальныя канцэпцыі беларускай гісторыі і бачання будучыні, якія пазбягаюць непатрэбнай русафобіі, але таксама настойваюць на неабходнасці незалежнасці Беларусі. Марзалюк падняўся ў дзяржаўнай іерархіі з-за паступовай змены ідэалогіі рэжыму. Яго ўзвышэнне ілюструе памылковасць меркавання, што беларуская дзяржава не змянілася за апошнія два дзесяцігоддзі.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *