Цэнтр Астрагорскага ў 2018 годзе: фокус на адукацыю

Я рады прадставіць агляд нашай дзейнасці за 2018 год. Гэты год быў паспяховым для Цэнтра Астрагорскага: Цэнтр выступіў як навуковы хаб артыкулаў, даследчых папер і трансфармацыйных мерапрыемстваў на карысць Беларусі.

У 2018 годзе адукацыйныя праекты сталі асноўным напрамкам дзейнасці Цэнтра. Пасля адкрытага конкурса даследчых праектаў, мы выбралі некалькі перспектыўных прапаноў для вырашэння важных праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі — ад плагіяту і методык выкладання для паляпшэння якасці навуковых публікацый беларускіх аўтараў. У супрацоўніцтве з вядучымі беларускімі «фабрыкамі думак» Цэнтр арганізаваў шэраг сустрэч з адукацыйнымі экспертамі з іншых краін, а таксама буйную канферэнцыю ў Мінску ў снежні.

Мы ўжо апублікавалі даследаванні па нефармальнай адукацыі ў Беларусі, рэформе юрыдычнай адукацыі і новых формах практычна-арыентаванай бізнес-адукацыі; у 2019 годзе чакаецца паблікацыя новых папер.  Акрамя таго, мы апублікавалі вялікае даследаванне беларуска-літоўскіх адносін. Усе нашыя даследаванні звычайна публікуюцца на беларускай альбо рускай і англійскай мовах.

Цэнтр Астрагорскага распаўсюджвае сваю працу не толькі традыцыйнымі публікацыямі, семінарамі і канферэнцыямі, але і за кошт падтрымання відэаархіва ўсіх канферэнцый з падсумаваннем асноўных тэзісаў. Такі падыход дазваляе нам павялічыць эфект змястоўнага абмеркавання, а таксама ўплыў рэфарматараў на больш шырокую аўдыторыю праз Інтэрнет. Усе відэа захоўваюцца ў спецыяльным архіве на Ostro.by.

У чым зацікаўлена нашая аўдыторыя?

Belarus Digest, наш галоўны англамоўны медыя-рэсурс, працягвае забяспечваць збалансаванай інфармацыяй  беларускіх і замежных чытачоў, якія жадаюць даведацца больш пра Беларусь — палітыку, грамадства і эканамічнае развіццё.

Паводле статыстычнага аналіза наведвальнасці партала, нашыя артыкулы пра беларускі турызм становяцца больш папулярнымі за палітычныя артыкулы. З аднаго боку, краіна становіцца ўсё больш адкрытай, і гэта не можа не радаваць. Замежныя грамадзяне хочуць наведаць Беларусь — бязвізавы рэжым, безумоўна, палягчае іх падарожжа. З другога боку, змяншэнне цікавасці да палітычных і эканамічных праблем Беларусі з’яўляецца паказчыкам паніжэння цікавасці да Беларусі ў свеце, нягледзячы на ​​ўсё больш агрэсіўную знешнюю палітыку Расіі.

BelarusPolicy.com — нашая база даследаванняў змяшчае каля 400 дакументаў з анатацыямі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Цікава параўнаць наведвальнасць розных моўных версій гэтага онлайн-рэсурса.

У той час як наведвальнікі рускамоўнай версіі у першую чаргу цікавіліся эканамічнымі пытаннямі, секцыя знешняй палітыкі з’яўлялася найбольш папулярнай сярод наведвальнікаў беларускамоўнай і англамоўнай версій. Агулам, даследаванні беларускай арміі, дзяржаўных закупак, беларускай кіруючай эліты і магчымасці аўтарытарнай мадэрнізацыі Беларусі ўяўлялі сабой найбольшую цікавасць у 2018 годзе.

Акадэмія Астрагорскага паказвае іншую тэндэнцыю: найбольш папулярныя відэа — звязаныя з гісторыяй Беларусі, а дакладней з беларускім пунктам гледжання на Вялікае княства Літоўскага. Прагляды беларускамоўнага гістарычнага курса на беларускай мове значна перавышаюць другі папулярны курс па тэорыі і практыцы эканамічных крызісаў (на рускай мове). Большасць відэа Акадэміі гледачы знаходзяць праз YouTube і дзеляцца імі ў сацыяльных сетках.

У мінулым годзе мы арганізавалі чацвёртую штогадовую лонданскую канферэнцыю беларускіх даследаванняў, а таксама штогадовую лекцыю пры падтрымцы Брытанскай асацыяцыі славянскіх і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў. Мерапрыемства наведала шмат гасцей, сярод удзельнікаў былі Станіславаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі (з 1991 па 1994 гады), і Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі, Фіона Гіб.

Журнал беларускіх даследаванняў уключылі ў базу дадзеных Scopus ў кастрычніку 2018 года. Такім чынам, Журнал пацвердзіў сваю значнасць не толькі найбольш старэйшага, але і найбольш акадэмічнага часопіс пра Беларусь у свеце. Выпуск 2018 года ўжо апублікаваны, і чытачы могуць азнаёміцца з высакаякаснымі публікацыямі аўтараў з Беларусі, Германіі, Чэхіі, і іншых краін.

Большая частка нашай дзейнасці ў Злучаным Каралеўстве фінансуецца самастойна, што дазваляе выконваць дзве асноўныя  задачы Цэнтра — прыцягваць беларусаў, якія працуюць на Захадзе, да рэфарматарскай дзейнасці і беларускіх мерапрыемстваў, а таксама папулярызаваць беларускія даследаванні ў Заходняй Еўропе і англамоўным свеце.

Планы на будучыню

У 2019 годзе мы плануем узмацніць нашу працу па спрыянню рэфармавання сектара вышэйшай адукацыі ў Беларусі, а таксама аналізу падзей у знешняй палітыцы і грамадзянскай супольнасці. Мы будзем працягваць працаваць над спыненнем уцечкі мазгоў, дзеля таго, каб беларусы, незалежна ад свайго месца пражывання, спрыялі больш эфектыўнаму кіраванню краінай, пажадана, у супрацоўніцтве з палітыкамі і іншымі ўплывовымі асобамі.

У той жа час, мы працягнем дапамагаць беларускім аналітычным цэнтрам, экспертам і навукоўцам стаць больш інтэграванымі ў міжнародныя навуковыя сеткі і базы дадзеных праз Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў і іншыя паспяховыя праекты Цэнтра Астрагорскага.

Я хацеў бы падзякаваць ўсім нашым прыхільнікам і супрацоўнікам. Мы па-ранейшаму адкрытыя для вашых ідэй і прапаноў навукова-даследчых праектаў, мерапрыемстваў і іншых ініцыятыў. Калі ласка, не саромейцеся звязацца са мной.

  • Поўную гадавую справаздачу Цэнтра Астрагорскага можна паглядзець тут.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *