Семінар “Напрамкi развiцця вышэйшай i дадатковай адукацыi у Беларусi”

Seminar30 чэрвеня ў Мінску адбудзецца  семінар, прысвечаны напрамкам развiцця вышэйшай i дадатковай адукацыi у Беларусi. Семінар сумесна арганізаваны Цэнтрам Астрагорскага і Інстытутам бізнэса і менеджмента тэхналогій БДУ.

На семінары будуць прадстаўленыя вынікі трох даследаванняў, праведзеных Цэнтрам Астрагорскага, Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў і Інстытутам бізнеса і і менеджмента тэхналогій БДУ увесну 2016 года.

Адрас — вул. Маскоўская 5, аўдыторыя 213.

Мерапрыемства адкрытае для наведвання. Каб прыняць удзел, зарэгіструйцеся калі ласка па спасылцы.

 

Праграма семінара

 

13.45-14.00                    Рэгістрацыя і кава

14.00–14.15                   Уступнае слова – Радзівон Марозаў (ІБМТ БДУ), Яраслаў Крывой (Цэнтр Астрагорскага, Універсітэт West London)

14.10–14.40                   Аляксей Братачкін (Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў). Праблемы мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: сацыяльныя і гуманітарныя навукі

14.40–15.10                   Радзівон Марозаў (ІБМТ БДУ), Наталля Апанасовіч (ІБМТ БДУ). Фактары прадпрымальніцкай актыўнасці беларускіх студэнтаў

15.10–15.40                   Яраслаў Крывой (Цэнтр Астрагорскага, Універсітэт West London), Вадзім Смок (Цэнтр  Астрагорскага). Новы погляд на нефармальную адукацыю ў Беларусі

15.40–15.50                    Заключнае слова арганізатараў.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *