Ostrogorski Forum 2017. Беларусь у новых ўмовах: выклікі знешняй палітыкі, бяспекі,  і ідэнтычнасці пасля 2014 года

19 чэрвеня 2017 года ў Мінску Цэнтр Астрагорскага ладзіць канферэнцыю, прысвечаную крызісным тэндэнцыям у беларускай палітычнай і эканамічнай мадэлі ў трох аспектах: знешняй палітыкі, бяпекі і ідэнтычнасці.

На кожнай панэлі плануецца выступ экспертаў як з праўладнымі, так і з апазіцыйнымі поглядамі. У якасці мадэратараў выступяць журналісты вядучых беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатары уключаюць у дыскусію тых, хто ўплывае на меркаванне грамадскасці, з мэтай наладзіць адкрыты дыялог людзей з рознымі поглядамі.

Канферэнцыя стане працягам традыцыі штогадовага форуму, запачаткаванай у 2016 годзе. Відэа з Ostrogorski Forum 2016 можна паглядзець па спасылцы.

Канферэнцыя будзе транслявацца ўжывую онлайн. Апублікаваныя матэрыялы і спасылкі на відэа дыскусій будуць разасланыя ў адпаведныя дзяржаўныя органы.

Каб наведаць канферэнцыю, калі ласка зарэгіструйцеся па спасылцы.

Папярэдняя праграма Форуму

Вітальныя словы —  Яраслаў Крывой, Цэнтр Астрагорскага

Панэль 1. Нармалізацыя стасункаў паміж Беларуссю і ЕС пасля 2010 года: праблемы і вынікі

Выступоўцы:

Андрэй Ляховіч, Цэнтр палітычнага аналізу

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Сяргей Кізіма, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Панэль 2. Нацыянальная бяспека і абарона Беларусі ва ўмовах эканамічнага крызісу і росту міжнароднай напружанасці: дасягненні і памылкі

Выступоўцы:

Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (пацвярджаецца)

Аляксандр Шпакоўскі, Актуальная канцэпцыя

Аляксандр Гелагаеў, вайсковы аглядальнік

Панэль 3. Афіцыйная палітыка ідэнтычнасці пасля 2014 года: ці была “мяккая беларусізацыя”?

Выступоўцы:

Андрэй Дынько, Наша Ніва

Сяргей Богдан, Цэнтр Астрагорскага

Вадзім Мажэйка, Ліберальны клуб

Пётра Пятроўскі, Цэнтр Nomos

Прэзентацыя Акадэміі Астрагорскага

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *