Канферэнцыя па рэформе беларускай вышэйшай адукацыі 27 снежня 2018

27 снежня 2018 года Цэнтр Астрагорскага арганізуе ў Мінску чарговую штогадовую канферэнцыю, дзе будуць абмеркаваныя пытанні, прысвечаныя рэформе беларускай вышэйшай адукацыі.

На канферэнцыі «Рэформа вышэйшай адукацыі ў Беларусі: міжнародны досвед і беларускі кантэкст» будуць прадстаўленыя вынікі конкурса даследванняў па рэформе вышэйшай адукацыі, абвешчанага Цэнтрам Астрагорскага і праведзенымі ў супрацоўніцтве з вядучымі міжнароднымі экспертамі.

Вышэйшая адукацыя ў Беларусі, як і ішых краінах рэгіёна, патрабуе мадэрнізацыі ў некаторых сферах і вывучэння прагрэсіўнага досведу іншых краінаў. Вырашэнне практычных праблем беларускай вышэйшай адукацыі патрабуе абмену ідэямі і досведам паміж адукацыйнымі экспертамі, афіцыйнымі асобамі і навукоўцамі, якія працуюць у галіне вышэйшай адукацыі.

 

Онлайн трансляцыя на Facebook

На канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя наступных даследаванняў, працоўныя версіі якіх даступныя на гэтай старонцы:

Пацверджаныя выступоўцы:

  • Наталля Апанасовіч, дэкан факультэта “Вышэйшая школа бізнеса” Інстытута бізнеса і менеджмента тэхналогій БДУ
  • Сяргей Ветохін, дацэнт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт
  • Кірыл Гарошка, навуковы супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера”
  • Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”
  • Даніель Крутзіна, старшы партнёр, CIVITTA
  • Яраслаў Крывой, прафесар, старшы навуковы супрацоўнік Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права і Цэнтр Астрагорскага
  • Вадзім Мажэйка, член Савета Ліберальнага клуба
  • Радзівон Марозаў, старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC)
  • Пётра Рудкоўскі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
  • Іншыя

Рэгістрацыя на канферэнцыю скончана, вольных месцаў больш няма. Па выніках канферэнцыі будуць выкладзеныя відэа ўсіх секцыяў.

Папярэднія штогадовыя канферэнцыі і відэа архіў:

Адзін Каментар

  1. Виктор Ковалев.Во сколько начало?В БГУ или доме дружбы? Можно ответить смс 8-025-613-55-66

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *