Беларускія дзяржаўныя аналітычныя цэнтры: уплывовыя, але бюракратызаваныя

Беларусь даследаванні

У адрозненне ад нешматлікіх беларускіх незалежных фабрык думак, дзяржаўныя аналітычныя цэнтры карыстаюцца шэрагам прывілеяў. Сярод іх — дзяржаўнае фінансаванне і інстытуцыйная падтрымка, а таксама законная магчымасць супрацоўнічаць з камерцыйнымі арганізацыямі. Гэты артыкул прысвечаны галоўным дзяржаўным фабрыкам думак ў галіне міжнародных адносін, эканомікі, сацыялогіі і дзяржаўнай бяспекі.

Многія з беларускіх дзяржаўных аналітычных цэнтраў праводзяць даследаванні пераважна па заказам урада. Урадавыя ведамствы, такія як Савет Міністраў, зацвярджаюць праграмы даследаванняў дзяржаўных аналітычных цэнтраў на гады ўперад. Асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца дзяржаўныя фабрыкі думак уключаюць бюракратызацыю, недастатковае фінансаванне і змяншэнне кампетэнтнасці даследчыкаў.

Даследуюць міжнародныя стасункі

У Беларусі дзейнічаюць некалькі ўплывовых дзяржаўных аналітычных цэнтраў у галіне міжнародных стасункаў. Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэгулярна кансультуе дзяржаўныя ведамствы па пытаннях знешняй палітыкі і тэндэнцый сусветных СМІ. З 2014 года Цэнтр узначальвае юрыст Аляксей Дзербін. Цэнтр супрацоўнічае з вядучымі навукова-даследчымі арганізацыямі Расіі і Кітая ў сферы міжнародных адносін.

Цэнтр міжнародных даследаванняў CENTIS дзейнічае як сумесная ініцыятыва Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Міністэрства замежных спраў Беларусі. Асноўная ўвага ў праграме даследаванняў CENTIS надаецца беларускай знешняй палітыцы ў кантэксце глабальных і рэгіянальных працэсаў. CENTIS таксама публікуе аналітычны онлайн-часопіс «Экспертыза».

Плануюць эканамічныя стратэгіі

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН) застаецца самай уплывовай беларускай «эканамічнай» фабрыкай думак з 1931 года. У цяперашні час у Інстытуце працуюць каля 150 супрацоўнікаў. Інстытут забяспечвае навуковую падтрымку ўрадавых ведамств па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі. У 2017 годзе Інстытут апублікаваў сборнік навуковых артыкулаў у чатырох частках пад назвай «Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы». Валерый Бельскі, былы дарадца Еўразійскай эканамічнай камісіі, узначальвае Інстытут з 2016 года.

Беларусь навука

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Крыніца: belnovosti.by

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі таксама праводзіць рэгулярны сацыяльна-эканамічны аналіз. У 2017 годзе Цэнтр апублікаваў 34 навуковыя артыкулы, 50 дакладаў, 5 манаграфій і 5 падручнікаў. Цэнтр таксама праводзіць кансультацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Цэнтр беларуска-кітайскіх аналітычных распрацовак функцыянуе як супольная беларуска-кітайская фабрыка думак. Цэнтр распрацоўвае практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленню беларуска-кітайскіх эканамічных адносін і павелічэння ўзаемных інвестыцый.

Праводзяць сацыялагічныя даследаванні

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляецца вядучым беларускім дзяржаўным сацыялагічным цэнтрам. У цяперашні час Інстытут складаецца з чатырох цэнтраў і пяці аддзяленняў, дзе працуюць 67 чалавек. Інстытут займаецца рэгулярным маніторынгам сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі, вывучэннем электаральных пераваг беларусаў падчас выбарчых кампаній, а таксама правядзеннем маркетынгавых даследаванняў. У цяперашні час Інстытут курыруе каля 50 навукова-даследчых праектаў і выпускае прыкладна 100 навуковых артыкулаў, тэзісаў і дакладаў штогод.

Цэнтр палітычных і сацыяльных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта робіць праекты не толькі для беларускіх дзяржаўных ведамств, але таксама для камерцыйных устаноў  і міжнародных арганізацый. За сваю гісторыю Цэнтр правёў каля 150 навуковых даследаванняў. Давід Ротман, вядомы беларускі сацыёлаг, кіруе Цэнтрам з 1997 года. Сярод міжнародных кліентаў Цэнтра —  Еўрапейская Камісія, ААН і ЮНІСЕФ.

Займаюцца пытаннямі бяспекі

Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ключавой беларускай фабрыкай думак у галіне бяспекі.  Інстытут займаецца праблемамі вайсковай бяспекі і эксплуатацыі ўзброеных сілаў. Інстытут актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі ў сферы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Акрамя таго, інстытут падтрымлівае кантакты з навукова-даследчымі інстытутамі ваеннага профіля Усходняй Еўропы і АДКБ.

Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі аб’ядноўвае беларускіх даследчыкаў з дзяржаўных універсітэтаў. Цэнтр працуе над праблемамі еўрапейскай бяспекі. Цэнтр арганізаваў некалькі канферэнцый па міжнароднай бяспецы ў Мінску, у тым ліку па ролі НАТА ў рэгіёне, з удзелам еўрапейскіх дыпламатаў і экспертаў.

Уплывовыя, аднак бюракратычныя

Паводле Пятра Пятроўскага, навуковага супрацоўніка Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўныя аналітычныя цэнтры аказваюць істотны ўплыў на беларускую палітыку. Яны атрымліваюць канкрэтныя даследчыя задачы ад урада. Акрамя таго, некаторыя дзяржаўныя фабрыкі думак, напрыклад, Інстытут філасофіі і Інстытут гісторыі, праводзяць экспертызы для Міністэрства ўнутраных спраў. Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў — законаў і пастаноў – па вынікам працы дзяржаўных аналітычных цэнтраў.

Беларусь бяспека

На адной з канферэнцый па бяспецы. Крыніца: https://vsr.mil.by/2016/02/11/nauchnyj-vzglyad-na-pvo/

Паколькі беларускі ўрад з’яўляецца асноўным працадаўцам дзяржаўных фабрык думак, значная колькасць іх даследаванняў выконваецца па дзяржаўнаму заказу і не трапляе ў шырокі доступ. У той жа час, як адзначае Пятроўскi, дзяржаўныя аналітычныя цэнтры свабодна супрацоўнічаюць з камерцыйнымі ўстановамі і бяруць удзел у міжнародных навукова-даследчых праграмах. Акрамя таго, дзяржаўныя фабрыкі думак публікуюць частку сваіх даследаванняў у адкрытых крыніцах, як нацыянальных, так і міжнародных, праўда, у асноўным, у рускамоўнай акадэмічнай прасторы.

Паводле Пятроўскага, беларускія дзяржаўныя навукова-даследчыя цэнтры сутыкаюцца з шэрагам праблем, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку. Па-першае, недахоп фінансавання на навуковыя даследаванні перашкаджае іх далейшаму развіццю. У той час як Расея выдзяліла 1,1% ад свайго ВУП на навуковыя даследаванні ў 2016 годзе, Беларусь — толькі 0,5% ад свайго ВУП. Па-другое, празмерная бюракратызацыя ў спалучэнні з захаваннем акадэмічнага фармалізму паніжае прадукцыйнасць дзяржаўных фабрык думак. Па-трэцяе, з-за агульнага зніжэння беларускага ўзроўню адукацыі ўзровень маладых даследчыкаў таксама падае.

У заключэнне, беларускія дзяржаўныя аналітычныя цэнтры застаюцца ў значнай ступені адасобленымі на нацыяльным і міжнародным узроўнях. Такое становішча з’яўляецца следствам знешнепалітычнай закрытасці Беларусі і закрытага характару многіх даследчых праграм.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *