Юрыдычныя гарантыі забеспячэння дзяржаўнага двухмоўя

Панэль «Юрыдычныя гарантыі забеспячэння дзяржаўнага двухмоў», Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі”. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (2020)

Мадэратар: Яраслаў Крывой, Брытанскі інстытут міжнароднага і параўнальнага права

Віктар Шаршун, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі РБ

Віктар Шаршун

В своём выступлении я бы хотел остановиться на терминологических ресурсах, в том числе содержащих информацию на беларуском языке, которые формируются Национальным центром правовой информации.

Одной из важных задач, которую должно решать государство, является обеспечение доступности правовой информацией для реализации практики принципа презумпции знания законодательства гражданами.

В Республике Беларусь решение этой задачи решается в рамках функционирования государственной системы правовой информации. Важным элементом этой системы выступает НЦПИ РБ – это государственное учреждение, которое осуществляет сбор, обработку, распространение и официальное опубликование всех нормативно-правовых актов, которые издаются в нашей стране, материалов судебной и другой правоприменительной практики и правовой информации. По существу, центр выступает депозитарием, хранителем национального законодательства и обеспечивает доведение до всех заинтересованных необходимой правовой информации.

Центр обеспечивает сбор всех НПА, включение их в эталонный банк данных правовой информации, сбор материалов судебной и иной правоприменительной практики. Как известно, право всегда находит своё языковое выражение, ибо оно призвано регулировать отношения в обществе, а значит чётко определять дозволения и определять запреты.

Право формирует своеобразный, отличный от всех остальных и в то же время необходимый для каждого человека способ передачи субъективных мыслей. В качестве такого способа передачи выступает юридический язык, который в большинстве случаев реализуется с помощью специального текста, в котором нормативно закрепляется на определённое время то, что является значимым для индивидуума, общества и государства.

Именно письменная форма выражения мыслей наиболее актуализировалась в праве, и всякое правовое предписание должно быть отражено в официальном источнике с помощью языковых средств. Основой юридического языка выступает юридическая терминология. Эта терминология имеет важнейшее значение в правовой системе государства. В этой связи одной из задач НЦПИ в соответствии с Положением о центре является развитие и совершенствование юридической терминологии на русском и беларуском языках, её перевод на иностранные языки.

В рамках этого направления деятельности центром осуществлялась разработка и введение специализированных словарей юридической терминологии. Были созданы несколько терминологических ресурсов. В 2002 году в составе информационно-поисковой системы «Эталон» был создан словарь юридических терминов действующего законодательства для банков данных законодательства Республики Беларусь и международных договоров. Ресурс представлял собой линейный и упорядоченный по алфавиту список терминов с нормативными определениями содержащихся в действующих актах законодательства.

В 2012 году был создан многоязычный словарь юридических терминов с переводом терминов на беларуский и английский языки. Схема его реализации была похожей, он был представлен в виде списка терминов. Каждая позиция многоязычного словаря отражала его связи с иными терминами, что давало возможность получить представление о месте того или иного термина в системе законодательства.

Данные ресурсы в целом обеспечивали потребность нормотворческой и правоприменительной деятельности. Вместе с тем имелось различие по информационному наполнению, отличались информационные массивы, и тем более в связи с принятием нового Закона об нормативных правовых актах в 2018 году было принято решение о создании единого словаря.

В частности, Закон о нормативно-правовых актах 2018 года определил обязательность использования терминологических ресурсов, формируемых НЦПИ, в нормотворческой деятельности. Новый юридический словарь воплотил в себе все лучшие качества предыдущих разработок. Ресурс отображает разнообразие особенностей терминологии беларуского законодательства, содержит термины на беларуском, русском и английском языках, соединённые тематическими связями.

Также в словаре представлены нормативные определения терминов из актов законодательства. На сегодняшний день наполнение словаря составляет почти 30 тысяч терминов, причём обновление словаря происходит ежедневно. В НЦПИ поступают новые правовые акты, и из этих актов выбирается терминология и включается в словарь.

Словарь направлен на решение задачи целостного представления терминологического массива законодательства, расширение возможностей аналитической работы с терминологией, а также предназначен для оказания правовой помощи государственным органам в осуществлении нормотворческой деятельности. Кроме того, словарь может быть использован как учёными, так и практикующими юристами, преподавателями, студентами и всеми, кто интересуется проблемами юридической терминологии.

Вадзім Самарын, дацэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Вадзім Самарын

Яшчэ ў 2007 годзе я выклаў свае прапановы па змяненні заканадаўства, якое датычыцца білінгвізму ў Беларусі, у часопісе “Веснік Канстытуцыйнага суда”. Але за гэтыя 13 гадоў нічога не змянілася. Акрамя маленькага змянення ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе.

Пры прыняцці новага КПК у 1999 годзе заканадаўца амаль даслоўна перадаў норму савецкага кодэкса аб прынцыпе крымінальнага працэсу, які называецца “Мова, на якой вядзецца працэс па матэрыялах і крымінальнай справе”. Адсутнасць замацаваных працэсуальных гарантый рэалізацыі ў поўнай меры дадзенага прынцыпу адбіваецца на магчымасцях рэалізацыі сваіх правоў удзельнікамі крымінальнага працэсу і ў асаблівасці права абвінавачанага на абарону.

У 2019 годзе былі ўнесены змяненні ў гэты прынцып, і калі раней казалі, што справа вядзецца па-беларуску ці па-руску, то цяпер напісана – па-беларуску і(ці) па-руску. Такім чынам, цяпер атрымліваецца, што ў дакументах крымінальнай справы мы можам знайсці дакументы як на беларускай, так і на рускай мове.

Для таго каб зразумець, што нам трэба змяніць у гэтым прынцыпе, спачатку трэба зразумець, што мы можам узяць для прыкладу. На мой погляд, мы не можам карыстацца ў поўнай меры досведам краін, дзе пражываюць асобныя этнасы, якія размаўляюць на дзяржаўных мовах у асобных рэгіёнах. Напрыклад, Швейцарыя ці Паўднёвая Афрыка, там ёсць кантоны са сваёй мовай, але там няма такой сумесі, як у нас.

Больш правільна для прыкладу браць Ірландыю ці Фінляндыю, яны, як і Рэспубліка Беларусь, досыць доўга ўваходзілі ў склад іншых дзяржаў, і з-за неабходнасці афіцыйнага ўжывання мовы народа, які палітычна дамінаваў над спрадвечнымі гаспадарамі акрэсленых тэрыторый, сёння ў гэтых краінах склалася двухмоўе. Падобная на беларускую сітуацыю ёсць у Люксембургу, Мальце і ў сталіцы Бельгіі Брусэлі.

Я паглядзеў, як у заканадаўстве гэтых краін закладваецца прынцып двух- ці шматмоўя. Зыходзячы з сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, большасць дзяржаўных органаў чамусьці кажа, што кожны павінен ведаць абедзве дзяржаўныя мовы. На самай справе, у заканадаўстве такога абавязку няма, і нават калі мы звернемся да Закона ад грамадзянстве, то ўбачым, што для таго, каб стаць грамадзянінам нашай краіны, дастаткова ведаць адну з дзяржаўных моў. А ўскладаць на грамадзян абавязкі, якія не прадугледжаны Канстытуцыяй, ніхто не можа. Таму трэба зыходзіць з таго, што любы грамадзянін можа валодаць адной з дзяржаўных моў.

Як пісаў Мікалай Розін, вядомы вучоны ў сферы крымінальнага права, пытанне аб судовай мове мае асаблівае значэнне ў дзяржавах са змяшаным насельніцтвам, якое размаўляе на розных гаворках. Пытанне мовы, якая выкарыстоўваецца пры вядзенні па крымінальных справах, з’яўляецца важным з пункту гледжання выяўлення ісціны і адначасова права чалавека на абарону яго інтарэсаў.

Любое абмежаванне правоў асоб, якія ўдзельнічаюць у працэсе, абумоўлена няведаннем або недастатковым веданнем мовы судаводства, незабеспячэнне такім асобам магчымасці карыстацца ў любой стадыі працы роднай мовай разглядаецца ў судовай практыцы як істотнае парушэнне працэсуальнага закона. Але гэта збольшага тычыцца асоб, якія не валодаюць ні рускай, ні беларускай мовай. Пры гэтым ніколі ніхто не звяртае ўвагу на асоб, якія вырашаюць карыстацца толькі той мовай, якую яны лепш ведаюць.

На дадзены момант на заканадаўчым узроўні замацавана альтэрнатыва з дзвюх моў, але адсутнічае легальны парадак выбару адной з дзяржаўных моў. Немагчыма адказаць, хто мае права выбіраць мову, на якой будзе весціся ўся справа. На практыцы гэта робіць тая асоба, якая першай заводзіць крымінальную справу. Але калі мы паглядзім міжнародную практыку, то пабачым, што, напрыклад, у Фінляндыі гэта рэгулюецца параграфам 14 Акта аб мовах, які прадугледжвае, што мову для крымінальнай справы выбірае абвінавачаны.

У 2007 годзе, у згаданым вышэй артыкуле, я высунуў тэорыю слабага боку ў праваадносінах. Калі мы маем праваадносіны паміж дзяржаўным органам і грамадзянінам, канечне ж, слабым бокам заўжды будзе грамадзянін. І калі мы возьмем крымінальны працэс, то ён разгортваецца вакол падазраванага ці абвінавачанага, і менавіта ён з’яўляецца слабым бокам. На маю думку, ён павінен выбіраць мову, на якой будзе весціся і разглядацца яго справа.

Калі маецца адзін падазраваны, тады такое правіла можна ўвесці. Калі ж абвінавачаных некалькі, то тут ужо складаней. Калі ўсе абвінавачаныя выбіраюць адну мову, тады праблем няма, а калі абвінавачаныя не могуць дамовіцца паміж сабой, на якой мове мусіць разглядацца іх справа, то ў такім выпадку мову справы мусіць вызначаць следчы, але ў інтарэсах усіх падазраваных ці абвінавачаных. Калі такая сітуацыя адбываецца ў судзе, то тады суддзя павінен абіраць мову.

Такім чынам, на мой погляд, такі парадак можна замацаваць у арт. 21 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Калі ў нас такі парадак будзе вызначаны, трэба, каб адпаведнае рашэнне прымалася пры завядзенні крымінальнай справы і такое рашэнне можа стаць прадметам абскарджання згодна з арт. 138 КПК.

Валянціна Мароз, прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў РБ

Валянціна Мароз

Любая з’ява, тым больш з’ява, якая датычыцца мовы, павінна разглядацца і ў часавым канкрэтным кантэксце, і ў канкрэтным прасторавым кантэксце. Зыходзячы з гэтага, можна казаць, што сучасная беларуская літаратурная мова вывучаецца і развіваецца паўнавартасна і паўнакроўна і ні чым яе статус не паніжаны ні перад славянскімі, ні перад германскімі ці раманскімі мовамі сучаснага свету. Мы стварылі літаратурную мову, на якой мы стварылі сваю класічную літаратуру. Гэта літаратура 19 і 20 стагоддзя, якая працягвае стварацца ў нашым, 21 стагоддзі.

Статус беларускай мовы сёння вызначаны Законам аб мовах у беларускай ССР і Канстытуцыяй. Гэты статус дзяржаўны. Руская мова набыла статус дзяржаўнай мовы ўжо ў Рэспубліцы Беларусь у 1996 годзе, што было адлюстравана ў заканадаўстве ў 1998 годзе. Бо руская мова да гэтага мела толькі афіцыйны статус, згодна з Законам аб мовах 1990 года, рускай мове надаецца статус мовы міжнацыянальных зносін паміж народамі СССР. Гэта раўнацэнна таму, што ёй пакідаўся статус афіцыйнай мовы.

Наколькі мне вядома, у савецкі час руская мова ніколі не мела дзяржаўнага статусу, яна дэ-факта выконвала функцыю афіцыйнай мовы. А статус афіцыйнай мовы не абавязковы для ўсіх без выключэння і ва ўсіх сферах. Статус афіцыйнай мовы прынагодны, гэта значыць, што мы маем права выкарыстоўваць гэтую мову, дзе яна патрэбная ці неабходная. Але яна не абавязковая.

Што да статусу дзяржаўнай мовы, то гэты статус абавязвае нас валодаць і выкарыстоўваць гэтую мову на ўсіх узроўнях на роўных умовах з іншымі дзяржаўнымі мовамі. Гэты нюанс мусіць улічвацца, калі мы ацэньваем сённяшнюю сітуацыю з двухмоўем у Рэспубліцы Беларусь, калі мы сапраўды хочам знайсці тыя захады, якія дапамогуць нам выйсці з існуючай сітуацыі.

Сёння заканадаўча дзве мовы роўныя, а на практыцы беларуская мова ў пасіве, а руская мова ў абсалютным актыве, зыходзячы з таго, што не ва ўсіх сферах закон і практыка прымянення беларускай мовы маюць пераемнасць і пераход праз падставовыя дакументы. Згодна з Канстытуцыяй, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

З гэтага заканадаўчага палажэння вынікаюць і адпаведныя артыкулы Закона аб мовах, якія неапраўдана насычаны злучнікам “і” альбо “ці”. Гэта дае права носьбітам дзяржаўных моў ужываць альбо адну, альбо абедзве мовы паралельна, напрыклад, на шыльдах. Але ў вуснай камунікацыі такі паўтор не прымальны. Таму ў вуснай камунікацыі, ці ў практыцы выкладання, ці ў практыцы навуковых даследаванняў даецца права выкарыстоўваць ці беларускую, ці рускую мову.

Мы не будзем гаварыць пра тыя прычыны, якія выклікалі менавіта гэты перакос толькі на рускую мову. У 1990-х гадах я працавала ў Тэхналагічным універсітэце, і добра ведаю, як адбываўся пераход на беларускую мову ў гэтыя гады. Калі да 1997 году ўсе спецыяльныя кафедры – а гэта кафедра арганічнай і неарганічнай хіміі, кафедра выдавецкай справы і матэматычныя разам з філалагічнымі кафедрамі – усе гэтыя кафедры без выключэння да 1997 году мелі не толькі вусныя лекцыі, але і пісьмовыя дакументы, метадычныя і навуковыя матэрыялы на беларуская мове. І падручнікі і манаграфіі – усё гэта было створана за няпоўныя 7 год перыяду, які мы ўмоўна называем беларусізацыяй.

Пасля 1997 года, калі не было ніякіх распараджэнняў наконт таго, якую мову выкарыстоўваць у прыярытэтным парадку, у беларускім заканадаўстве адбыліся змены. На рэферэндум выносілася пытанне “Ці згодныя Вы, каб руская мова была прыроўнена ў дзяржаўным статусе да беларускай мовы?”, і ў выніку гэта знайшло адлюстраванне ў заканадаўстве далучэннем рускай мовы як дзяржаўнай ва ўсе заканадаўчыя артыкулы.

Пасля гэтага было ўпушчана адно вельмі важнае звяно. У нас пачынаючы ад 1990 года дзейнічала праграма рэалізацыі Закона аб мовах. Гэтая праграма была разлічана на 10 гадоў, і найперш яна была арыентавана на школу, таму што тады было 10-гадовае навучанне. Упушчана было тое, што гэтая праграма не была ўдакладнена. У яе не былі ўнесены ўдакладненні, а гэта праграма была арыентавана на пашырэнне функцыянавання беларускай мовы на ўсе сферы на працягу 10 гадоў. Раз гэтая праграма не была ўдакладнена, то яна завісла. І толькі ў 2007 годзе гэтая праграма была знята з партала прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўныя акты і Канстытуцыйныя артыкулы, яны не ўсе маюць характар прамога дзеяння, гэта значыць, калі ў арт. 50 Канстытуцыі запісана, што кожны мае права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін, Канстытуцыя гэтым артыкулам не тлумачыць, што гэтыя канстытуцыйныя нормы накладваюцца толькі на побытавую сферу, там дзе чалавек выступае ў ролі свата, брата, суседа і г. д. Гэтая норма не закранае афіцыйныя сферы, ні сферу навукі, ні сферу адукацыі, ні сферу культуры. У гэтым плане заканадаўства павінна было б усё гэта дыферэнцавана паказаць, і не толькі ў законе, але і ў падзаконных актах.

Сёння ў нас штучнае двухмоўе, якое не заснавана на этнічных групах, якія пражываюць у краіне. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у нас пражывае ўсяго толькі 12% рускіх, найбольшая колькасць рускіх у Мінску – 17%, а ў рэгіёнах іх колькасць значна ніжэйшая. У нас няма этнічнай супольнасці – рускія, у нас толькі ёсць прадстаўнікі рускай, азербайджанскай і іншых нацыянальнасцяў.

Асноўная нацыянальная супольнасць, якая этнічна праз мову народнасці прайшла і цяпер функцыянуе як нацыя, яна была, ёсць і нічога не паказвае на тое, што яна не застанецца ў будучыні асноўнай нацыянальнай супольнасцю. Значыць, усё, што мы робім у плане захадаў падтрымання беларускай мовы, павінна быць арыентавана на беларускую супольнасць.

Аказваецца, права выбару мовы ў школах маюць толькі бацькі, і тое толькі адзін раз у жыцці, калі яны пішуць заяву, каб аддаць сваё дзіця ў першы клас. І пры гэтым яны неабавязкова павінны ўказваць, што яны хочуць, каб іх дзіця вучылася на беларускай ці рускай мове. У некаторых гімназіях дырэктарам дастаткова таго, што заява напісана на рускамоўным бланку. Гэты рускамоўны бланк ужо залічваецца як дакумент, які сігналізіруе аб тым, што бацькі хочуць, каб іх дзіця навучалі ў школе 11 гадоў толькі на рускай мове. Гэта парадаксальная сітуацыя, таму што ў нас задэкларавана ўсеагульнае дзяржаўнае двухмоўе.

Калі ў нас дзве дзяржаўныя мовы, тады ў нас павінны быць школы змешанага тыпу. Мы так парупіліся пра тое, каб ствараць гімназіі для выхавання беларускіх нацыянальных эліт, але нават у Мінску іх не хапае. Вось гэты тып навучальных устаноў павінен заставацца і пашырацца. Але ўсе астатнія адлучаныя ад беларускай нацыянальнай мовы, яны, атрымліваецца, выхоўваюцца праз дзяржаўную сістэму адукацыі як несапраўдныя беларусы, з-за гэтага яны ўспрымаюць беларускую мову як мову нейкага іншага народа, да якога іх так ласкава далучаюць адной гадзінай на тыдзень у дзіцячым садку.

Адзінае выйсце – вось гэты ланцужок заканадаўчых актаў, ад Канстытуцыі да статутаў школы, прывесці ў адпаведнасць, гэта значыць, што статуты школы не павінны пісацца ад нейкіх уяўных фактараў і паказчыкаў, яны павінны быць заснаванымі на канкрэтных аргументах, і галоўнае – яны павінны дэманстраваць змешаны беларуска-рускі характар усіх сярэдніх навучальных устаноў, калі яны не з’яўляюцца элітнымі ўстановамі па выхаванні беларускіх нацыянальных эліт.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі” Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (2020)

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *