Спаборніцтва даярак: парэшткі савецкага мінулага

Беларускія ўлады імкнуцца захаваць тое, што яны лічаць лепшымі рысамі савецкага мінулага. Праз дваццаць пяць гадоў пасля распаду Савецкага Саюза, прыгожа аздобленыя дошкі аб’яваў адзначаюць дасягненні працаўнікоў, што перавыканалі планавыя паказчыкі, а добраахвотныя суботнікі застаюцца абавязковымі для ўсіх працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў ды арганізацый.

У гарадах і сёлах краіны праводзяцца спаборніцтвы на званне найлепшага калгаса, цясляра, трактарыста, ці медсястры. Ostro.by задакументаваў адзін такі конкурс на лепшага вытворцу малочнай прадукцыі Маладэчанскага раёна, што адбываўся ў мясцовым Доме культуры.

Праца даяркі высока цанілася і ўзнагароджвалася ў савецкі час, але ў сучаснай Беларусі страціла сваю прывабнасць. Працаўнік малочнай фермы пачынае свой парцоўны дзень а 4 гадзіне раніцы. Праца стрэсавая: службовыя асобы ажыццяўляюць кантроль за тлустасцю малака, якое ўсё часцей падае ніжэй за норму з-за нізкай якасці кармоў для жывёлаў. Пры гэтым даярка зарабляе ўсяго каля $150-200 у месяц.

Конкурс на найлепшую даярку Маладэчанскага раёна імкнецца ўганараваць цяжкую працу працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а таксама ўвесці ноту весялосці ў іх паўсядзённае жыццё. Такія конкурсы адбываюцца штогод, кожны раз у іншым населеным пункце.

Чатырнаццаць удзельнікаў Маладзечанскага конкурсу даярак, сярод якіх адны жанчыны, спаборнічаюць у выкананні шэрагу задач.

Па-першае, удзельнікі павінны прыгатаваць ежу або спячы пірог і паказаць вынікі ўсім удзельнікам падзеі.

Далей удзельнікі выступаюць на сцэне, танчаць і спяваюць гумарыстычныя песні пра паўсядзённае жыццё ў вёсцы. Многія носяць традыцыйныя беларускія строі.

Даяркі прыгожа апранаюцца перад мерапрыемствам.

Адна з удзельніц робіць традыцыйны вянок з кветак.

Канкурсанты праходзяць пісьмовы тэст на тэарэтычныя веды даення і павінны сабраць даільнае абсталяванне перад журы.

Зборка абсталявання — нялёгкая задача.

Жанчыны машуць натоўпу падчас ад’езду на ферму, дзе адбудзецца наступны тур конкурсу — даенне.

Фінальны тур конкурсу ўключае даенне кароў на мясцовай ферме.

Жанчыны слухаюць інструкцыі арганізатараў конкурсу.

Канкурсантка нумар 3 рыхтуецца да пачатку даення.

Тыповая беларуская ферма.

Пераможцам конкурсу стала Вера Бабей, маці васьмі дзяцей, якая ёсць на фатаграфіі ніжэй. Яна мае пяцёра ўласных дзяцей і яшчэ трое прыёмных. У якасці прызу яна атрымала набор для гарбаты з ручным роспісам.

Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *