Помнікі і канфлікт нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі

З 1991 года ў незалежнай Беларусі суіснавалі дзве супрацьлеглыя канцэпцыі нацыянальнай ідэнтычнасці. Першая ўшаноўвае савецкае мінулае Беларусі, перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і культурныя сувязі з Расіяй у якасці асноватворнага грунту беларускай нацыі. Да нядаўняга часу гэта быў галоўны падмурак ідэнтычнасці рэжыму Лукашэнкі.

Другая, альтэрнатыўная канцэпцыя, падкрэслівае дасавецкі перыяд гісторыі краіны, што ўключае Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Гэты наратыў апявае герояў, якія змагаліся за незалежнасць Беларусі ад Расійскай імперыі, і разглядае Маскву і Савецкі Саюз як акупацыйныя дзяржавы. Гэтую канцэпцыю ідэнтычнасці падтрымлівае большасць беларускай апазіцыі.

Дадзены шэраг фотаздымкаў беларускай архітэктуры, нацыянальных сімвалаў і помнікаў служыць добрым прыкладам суіснавання гэтых супярэчных поглядаў на гісторыю нацыі.

Помнік піянерам ў Гальшанах, Ашмянскі раён. Піянераў можна пазнаць па чырвоных гальштуках. Помнікі піянерамі калісці стаялі перад многімі беларускімі школамі. Да 1991 года піянерскім рухам кіравала Камуністычная партыі, але пазней ён быў адноўлены ў некаторых беларускіх школах.

Хлопчык у масцы пазіруе для фота перад помнікам Чырвонай Арміі ў Смаргоні Гродзенскай вобласці. Свежыя кветкі былі ўскладзеныя 3 ліпеня, у афіцыйны дзень  незалежнасці Беларусі. У гэты дзень Чырвоная Армія вызваліла Мінск ад нямецкай акупацыі.

Маладажоны ўскладаюць кветкі перад помнікам Другой сусветнай вайны. Гэта традыцыя існуе на многіх беларускіх вяселлях.

Помнік ахвярам Другой сусветнай вайны ў Смаргонскім раёне. Такія помнікі можна сустрэць па ўсёй Беларусі.

Помнік чальцу ЧК, бальшавіцкай тайнай паліцыі, які загінуў, змагаючыся з «класавымі ворагамі». Жыхары вёскі кажуць, што лейтэнант ЧК быў забіты за насаджэнне калгасаў.

Дзеці робяць снегавіка побач з помнікам Леніну ў Браславе Віцебскай вобласці. У адрозненне ад Польшчы і Літвы, дзе помнікі Леніну былі масава дэмантаваныя ў 1990-я гады, Беларусь захавала большасць помнікаў савецкай эпохі. Помнікі Леніну і нават Феліксу Дзяржынскаму, бацьку савецкай тайнай паліцыі, да гэтага часу стаяць на плошчах і ў парках.

Помнік, што ўшаноўвае паўстанне 1863-64 гадоў супраць Расійскай імперыі, збудаваны на прыватнай зямлі ў Астравецкім раёне. Надпіс на помніку абвяшчае: «Каго любіш? Люблю Беларусь! Дык узаемна!».

Шталаг 342, мемарыяльны комплекс Другой сусветнай вайны  ў Маладзечна. Малітва праводзіцца на месцы былога канцлагера.

Жанчына чытае імёны зняволеных, якія загінулі ў Шталагу 342.

Помнік Сафіі Гальшанскай, Вялікай княгіні літоўскай і каралеве польскай (1422 -1434) на яе радзіме, у вёсцы Гальшаны Гродзенскай вобласці.

Помнік роду Агінскіх ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Міхал Клеафас Агінскі (1765 -1833) быў Падскарбі вялікім літоўскім і ўдзельнічаў у паўстанні Касцюшкі супраць Расійскай і Прускай імперый ў 1794 г. Ён вядомы перш за ўсё як кампазітар паланэзу «Развітанне з Радзімай», напісанага ў 1794 годзе, калі Агінскі адправіўся ў выгнанне пасля паразы паўстання Касцюшкі.

Магіла Францішка Багушэвіча ў Астравецкім раёне, які лічыцца заснавальнікам беларускай літаратуры. У 1863 годзе Багушэвіч прымаў удзел у паўстанні супраць Расійскай імперыі.

Помнік ахвярам Другой сусветнай вайны ў Сінках Смаргонскага раёна.

Гэты камень у гонар «Пакутнікаў за свабоду і незалежнасць Беларусі» ў Маладзечне Мінскай вобласці змяніў сваё месцазнаходжанне двойчы. Помнік быў усталяваны першапачаткова на цэнтральнай плошчы, насупраць помніка Леніну. У цяперашні час ён знаходзіцца ў парку горада.

Помнік да 500-годдзя заснавання Будслава ў Мядзельскім раёне, дзе знаходзіцца Нацыянальны санктуарый Маці Божай.

Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *