Каляды — беларускае Раство ў паганскім стылі

У беларускай вёсцы хрысціянскія святы Божага Нараджэння і Богаяўлення зліваюцца з язычніцкім святам Калядаў. З канца снежня да сярэдзіны студзеня гурты вясковых жыхароў убіраюцца ў касцюмы і ідуць ад хаты да хаты, спяваючы традыцыйныя песні, за якія іх ўзнагароджваюць пачастункамі.

Стракаты склад калядных персанажаў звычайна ўключае Казу, сімвал урадлівасці і энергіі, а таксама Каня, Бабу, Дзеда і Цыгана.

Натоўп рухаецца з усходу на захад, услед за сонцам, і грукаецца ў кожныя дзверы. Кожны візіт складаецца з трох частак: прывітанне гаспадароў хаты, выкананне традыцыйных песняў і гульняў, і атрыманне пачастункаў.

Прапануем пазнаёміцца з фатаграфіямі з нядаўняга святкавання Калядаў ў вёсцы Рог Салігорскага раёна. Свята было арганізаванае народным калектывам «Палескія Крыніцы».

Паганская традыцыя Калядаў жыве ў Беларусі шмат стагоддзяў пасля з’яўлення хрысціянства

Святочны гурт едзе на санях у вёску Рог

Спевы і гранне на акардэоне падтрымліваюць дух свята нягледзячы на мароз

Людзі спяваюць «Дзе каза нагой — там жыта капой»

«Дзе каза рагом — там жыта стагом»

Дзеці спяваюць калядкі і збіраюць цукеркі

Агонь запальваецца, каб паклікаць лета. Чым болей іскраў вылятае з агню, тым багацейшы будзе ўраджай.

Жанчыны спяваюць «Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць»

 

Спевы і гульні завяршаюцца супольным пачастункам

Гармонік — адзін з найпапулярнейшых інструментаў на беларускай вёсцы

Старажытная традыцыя памірае разам са старым пакаленнем, чые дзеці з’ехалі з вёсак у гарады

Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *