Беларусы наведваюць памерлых на Радуніцу

На мінулым тыдні беларусы святкавалі Радуніцу – дзень ушанавання памерлых, у які людзі наведваюць магілы сваіх продкаў.

Радуніца ўзнікла як паганская традыцыя, але з цягам часу была ўключаная ў рэлігійныя святы Праваслаўнай Царквы. Яна праходзіць праз тыдзень пасля Вялікадня, як правіла, у аўторак, і з’яўляецца ў Беларусі дзяржаўным святам.

Беларусы звычайна пачынаюць гэты дзень з наведвання набажэнстваў, а пасля ідуць на магілы сваіх сваякоў. У некаторых раёнах Беларусі на Радуніцу людзі абедаюць на могілках і пакідаюць ежу для мёртвых. Сутнасць гэтага рытуалу ў тым, каб сабраць усю сям’ю разам — і жывых, і мёртвых.

Дзіўна, але назву “Радуніца” можна інтэрпрэтаваць як «дзень радасці». Сапраўды, свята, якое пачынаецца на могілках, часта працягваецца ў хатніх умовах, у больш вясёлай форме, са спевамі, танцамі і гульнямі. Вяселле ў прысутнасці смерці азначае пераадоленне страху і святкаванне жыцця. Аднак Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтую практыку. Яна мяркуе, што мёртвых трэба шанаваць праз малітвы і добрыя справы, а не ежу і алкаголь.

Святкаванне Радуніцы на лясных могілках каля вёскі Мамаі, Вілейскі раён.

Радуніца — важны дзень для ўсіх беларусаў, які дае гарадскім жыхарам магчымасць сустрэцца з вяскоўцамі

Перад святам людзі ўладкоўваюць могілкі — фарбуюць агароджы і садзяць кветкі

На Радуніцу людзі пакідаюць цукеркі, фарбаваныя велікодныя яйкі, а часам і чарку гарэлкі на магілах сваіх сваякоў

Адным з галоўных рытуалаў Радуніцы з’яўляецца малітва. У сяле Мамаі няма царквы, таму служба праходзіць у капліцы.

Дзве старыя суседкі размаўляюць на магілах сваіх сваякоў

З цягам часу Радаўніца ператварылася з паганскага ў праваслаўнае свята. Таму людзі, якія наведваюць могілкі, запальваюць свечкі і моляцца.

Святар дабраслаўляе магілы святой вадой і моліцца за памерлых

Людзі прыбіраюць магілы сваіх продкаў і чакаюць дабраславення мясцовага святара

Маладая сям’я прыйшла наведаць магілы сваіх сваякоў у Маладэчне

Жанчына наведвае магілу сваіх бацькоў на старых могілках у Маладэчне

Сям’я абедае ля магілы сваякоў. Традыцыйныя прадукты — куцця і куліч — з’яўляюцца галоўнымі стравамі свята

Мужчына адкрывае бутэльку гарэлкі каля магілы сваякоў

Сям’я і мясцовы святар моляцца на маладэчанскіх могілках

Вялікая сям’я размаўляе каля магілы сваякоў на маладэчанскіх могілках

Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *