Беларускі самагон: народная традыцыя ці пагроза для здароўя?

Продаж алкаголю — важная крыніца даходу для беларускай дзяржавы, якая захоўвае манаполію на яго імпарт і вытворчасць. У цяжкія часы, аднак, многія беларусы звяртаюцца да больш таннай альтэрнатывы – самагону з зерня ці бульбянога крухмалу.

Нягледзячы на ​​тое што, самагон афіцыйна забаронены, яго працягваюць гнаць цэлыя пакаленні жыхароў Беларусі. Праваахоўныя органы рэгулярна вылічваюць найбольш апантаных самагоншчыкаў, часта з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў, якія знаходзяць схаваныя глыбока ў лясах бровары. Падчас такіх аперацыяў злачынцаў цяжка ідэнтыфікаваць і яны часта застаюцца беспакаранымі. У той жа час, міліцыя заплюшчвае вочы на дзейнасць больш дробных вытворцаў самагону.

Гатункі саматужных алкагольных вырабаў становяцца адным з асноўных прадуктаў беларускага агратурызму. Сёння заходнія турысты могуць пакаштаваць легальны самагон у Белавежскай пушчы, гарналыжным комплексе “Лагойск”, або ў музеі народных промыслаў Дудуткі, заснавальнік якога нават звярнуўся да ўладаў з просьбай зарэгістраваць самагон у якасці таварнага знака.

У адрозненне ад легальнага самагону, нелегальныя напоі спажываюцца ў асноўным мясцовымі жыхарамі і, паводле афіцыйных ацэнак, прыводзяць да больш за 2500 смерцяў штогод. У складзе нелегальнага самагону часта знаходзяць ачышчальныя вадкасці, парфумерыю і сродкі пасля галення.

Два бідоны самагону і перац. Многія людзі ў сельскай мясцовасці робяць самагон у хатніх умовах.

Прафесійны самагонны апарат  можа каштаваць да 500 даляраў, але ўсё, што трэба мець для варэння самагону — гэта скараварка і змеявік.

Спіртамер выкарыстоўваецца ў працэсе ферментацыі для вымярэння мацунку алкаголю.

Дыстыляцыя — справа рызыкоўная, бо самагон з высокай канцэнтрацыяй спірту з’яўляецца гаручым.

Самагон ёсць часткай шматлікіх народных традыцый, якія лепш за ўсё захаваліся ў сельскай мясцовасці.

 У вёсках шумныя і п’яныя гулянні суправаджаюць вяселлі, пахаванні, і нават рэлігійныя святы.

Алкаголь служыць валютай у вясковай эканоміцы. Бутэлька самагонкі ці гарэлкі можа быць выкарыстаная ў якасці аплаты за невялікія паслугі.

У дадатак да самаробнага прадукту, беларусы ўсё часцей п’юць танны расійскі кантрабандны алкаголь пад назвай «максімка», які часта з’яўляецца прычынай харчовага атручвання.

Людзі запасаюцца спіртнымі напоямі на некалькі дзён. У гэтую маленькую вёску алкаголь і бакалейныя тавары дастаўляюцца аўтамабільным транспартам адзін раз на тыдзень.

Адмову сесці за стол і выпіць чарку гарэлкі можна разглядаць як абразу гасціннасці. Гэтая традыцыя празмернага спажывання алкаголю выклікае цяжкія наступствы сярод беларусаў.

Гэта пакой чалавека, які злоўжывае алкаголем. У 2013 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала беларусаў найбольш п’ючай у свеце нацыяй.

Апусцелы вясковы дом з пустымі бутэлькамі з-пад гарэлкі на падваконні.

Беларусы п’юць у сярэднім 17,5 літраў чыстага алкаголю на душу насельніцтва ў год, што амаль у тры разы больш за сярэдні ў свеце паказчык у 6,2 літры.

Мясцовы выпівоха спіць на лаўцы ў парку. Гэта звычайная з’ява ў малых гарадах і вёсках.

Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *