Лонданская канферэнцыя, гадавая справаздача Цэнтра, тэндэнцыі ўжывання беларускай мовы, працягласць жыцця ў Беларусі — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

У сакавіку Цэнтр Астрагорскага правёў Штогадовую лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях і апублікаваў справаздачу пра сваю дзейнасць за 2017 год.

Аналітыкі цэнтра пісалі пра тэндэнцыі выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаўных інстытутах і грамадзянская супольнасці, вялікі гендэрны разрыў у працягласці жыцця ў Беларусі і непрыкметную рэформу беларускага войска.

Мы таксама дадалі пяць новых даследаванняў ад беларускіх аналітычных цэнтраў у базу дадзеных BelarusPolicy.

Апошняя аналітыка

Алеся Руднік абмяркоўвае тэндэнцыі выкарыстання беларускай мовы ў сістэме дзяржаўнай адукацыі і грамадзянскай супольнасці. Сёння беларускім дзецям амаль немагчыма атрымаць дашкольную адукацыю на беларускай мове. Некаторыя бацькі чапляюцца за нават найменшую магчымасць забяспечыць адукацыю сваіх дзяцей на беларускай мове, іншыя наадварот здзіўляюцца такому пытанню і лічаць, што дзіцяці лепш вывучаць ангельскую або кітайскую.

Хуткае знікненне беларускай мовы з сектара адукацыі (з 19% у 2010-2011 навучальным годзе да 13% у 2017-2018 гг.) парадаксальна супала з ростам папулярнасці разнастайных беларускіх культурных ініцыятыў і праектаў.

Рыгор Астапеня аналізуе вялікі гендэрны разрыў у працягласці жыцця беларусаў. Дыскусія па гендэрнай праблеме ў Беларусі па зразумелых прычынах факусуецца на правах жанчын, але мужчыны заслугоўваюць не меншай увагі. Беларускія мужчыны маюць значна меншую чаканую працягласць жыцця, чым жанчыны – гэты ўзровень у Беларусі нават ніжэйшы, чым у Паўночнай Карэі. У гэтым вінаватыя як самі людзі, так і дзяржава. Беларусь застаецца адной з самых алкагалізаваных краінаў у свеце, а беларускія мужчыны ў асноўным ставяцца да свайго здароўя абыякава.

Гэта мае балючыя наступствы. Сем’і губляюць бацьку і крыніцу даходу, а дзяржава — падаткаплатніка. Але і напрацягу жыцця слабое здароўе мужчын прыводзіць да нізкай прадукцыйнасці і, такім чынам, негатыўна ўплывае на эканоміку. Беларускі ўрад прадпрымае пэўныя намаганні па прапагандзе здаровага ладу жыцця, але не робіць гэта сістэматычна.

Сяргей Богдан піша пра працяг непрыкметнай рэформы беларускага войска. 18 лютага Аляксандр Лукашэнка прапанаваў размясціць на ўсходзе Украіны 10-тысячны беларускі кантынгент у якасці міратворцаў. Гэта даволі вялікая амбіцыя для беларускага войска, якое агулам мае 46,000 вайскоўцаў.

Мінск надае ўсё большую ўвагу сваёй арміі і нават павялічыў выдаткі на ўзброеныя сілы на адну пятую. Але ў беларускай арміі застаюцца праблемы, якія выходзяць за рамкі набыцця зброі. Яна штогод прыцягвае ўсё менш прызыўнікоў, чым патрабуецца, таму вымушаная выкарыстоўваць прафесійных салдатаў і рэзервістаў. Такім чынам, армія прыстасоўваецца да патрэбаў краіны.

Трэцяя штогадовая канферэнцыя “Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзі”

23 сакавіка ў Лондане адбылася Трэцяя штогадовая канферэнцыя “Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзі”. Арганізатарамі выступілі Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана, Цэнтр Астрагорскага і Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

У канферэнцыі прынялі ўдзел дакладчыкі з Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Германіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі. Панэлі канферэнцыі былі прысвечаныя гісторыі, грамадскім і палітычным рухам, знешняй палітыцы і мастацтву. Традыцыйная штогадовая лонданская лекцыя па беларускіх даследаваннях, якую ў гэтым годзе прачытала Алена Маркава, мела назву “Беларускае дзяржаўнае і нацыянальнае будаўніцтва: ад Полацкага княства да незалежнай Беларусі”.

Сярод гасцей канферэнцыі былі першы кіраўнік незалежнай Беларусі ў 1991-1994 гадах Станіслаў Шушкевіч і пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Праграма канферэнцыі даступная тут. Падкасты канферэнцыі будуць даступныя ў Інтэрнэце на Soundcloud Цэнтра Астрагорскага.

Гадавая справаздача Цэнтра Астрагорскага за 2017 год

У сакавіку Цэнтр Астрагорскага апублікаваў сваю гадавую справаздачу за 2017 год. За год Цэнтр умацаваў сваю каманду і пашырыў ахоп і ўплыў сваёй працы, асабліва ў галіне онлайн-адукацыі.

У 2017-м годзе Цэнтр апублікаваў аналітычныя матэрыялы па дыстанцыйным навучанні, праблемах уступлення Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі і рэформе бізнес-адукацыі.

У чэрвені была афіцыйна запушчана Акадэмія Астрагорскага. Яе мэта — стаць першай цалкам інтэрактыўнай адукацыйнай платформай у Беларусі, якая складаецца з відэа-лекцый, іх тэкставых версій і тэстаў у прывабным фармаце.

Як і ў папярэднія гады, мы правялі тры буйныя штогадовыя канферэнцыі – Ostrogorski Forum у Мінску, прысвечаны пытанням знешняй палітыкі і бяспекі, Штогадовую лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях і канферэнцыю, прысвечаную рэформе вышэйшай адукацыі ў Мінску. У новым выпуску Журнала беларускіх даследаванняў за 2017 год апублікаваныя артыкулы даследчыкаў з Канады, ЗША і Беларусі, а таксама некалькі рэцэнзіяў.

У 2017 годзе Цэнтр Астрагорскага працягваў публікаваць штодзённы аналіз беларускіх падзеяў на англійскай мове на сайце Belarus Digest, а таксама на рускай і беларускай мове на Ostro.by. Апроч таго, мы рэгулярна абнаўлялі базы дадзеных Belarus Policy і Belarus Profile.

Сёлета Belarus Digest вітаў новага аналітыка ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны — Зміцера Міцкевіча з праекта Belarus Security Blog. Петэр Брага, дактарант Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана, далучыўся да рэдакцыйнай каманды праекта. Пастаянны аўтар Belarus Digest Сяргей Богдан абараніў доктарскую дысертацыю ў Свабодным універсітэце Берліна.

Каментары ў медыя

Сяргей Богдан стаў аўтараў раздзелу “Барометр бяспекі” Мінскага барометра – рэгулярнага маніторынгу знешняй палітыкі і рэгіянальнай бяспекі. У першым выпуску Сяргей піша, што Беларусь, з аднаго боку, пазбягае ўцягвання ў канфрантацыю цяперашняга расійскага кіраўніцтва з Захадам і яго ўсходнееўрапейскімі хаўруснікамі. З іншага боку, яна ўсё больш расчараваная ў негатовасці Крамля умацоўваць сваіх партнёраў у ваенным і эканамічным дачыненні. У выніку росту выдаткаў і памяншэння выгод ад хаўрусу з Масквой, Мінск не бачыць іншага шляху выжывання, акрамя як большай апоры на ўласныя сілы і правядзення ўсё больш адасобленай ад Расіі палітыкі ў галіне бяспекі.

Cярод беларускага кіраўніцтва ёсць разуменне, што расійскія СМІ моцна ўплываюць на светапогляд беларусаў і вядуць інфармацыйную вайну супраць афіцыйнага Мінска. Разам з тым у гэтым змаганні Мінск ня можа перагнуць палку і пайсці на такія крокі, як закрыццё расійскіх каналаў, што вяшчаюць у Беларусі, гаворыць аналітык Цэнтру Астрагорскага Алеся Руднік у каментары Польскаму радыё.

Belarus Policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Цэнтр Астрагорскага ‒ гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus DigestЖурнал беларускіх даследаванняўBelarusPolicy.comBelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *