Другая штогадовая лонданcкая канферэнцыя, беларуска-расійская напружанасць, Балонскі працэс — дайджэст Цэнтра Астрагорскага

Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Фота: Яраслаў Крывой

У лютым аналітыкі Цэнтра Астрагорскага абмяркоўвалі спробы Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне вакол Беларусі, магчымасць зрынання Лукашэнкі Масквой і вынікі знешняй палітыкі Беларусі ў 2016 годзе.

Цэнтр Астрагорскага арганізаваў Другую штогадовую лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях у супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеям імя Францішка Скарыны.

Цэнтр таксама апублікаваў аналітычны дакумент “Выклікі далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”, які быў напісаны па выніках 4-й штогадовай галандска-беларуска-польскай канферэнцыі “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”.

Аналітыка

Сяргей Богдан аналізуе, чаму Масква ўзводзіць мяжу з Беларуссю і перашкаджае сувязям з Украінай і Балтыяй. Расія абвінавачвае Захад і яго саюзнікаў у рэгіёне ў  пагаршэнні стасункаў паміж краінамі Усходняй Еўропы. Але яе ўласная палітыка пераследуе такую самую​ мэту. Мінск вымушаны прыкладаць вялікія намаганні, каб супрацьстаяць гэтым  захадам Крамля.

Ігар Губарэвіч аналізуе дасягненні і правалы знешняй палітыкі Беларусі ў 2016 годзе. Беларускія дыпламаты здолелі дамагчыся адмены большасці заходніх санкцый і міжнароднага прызнанне беларускага парламента, зрабілі дыялог з Еўропай рэгулярным, і ператварылі Польшчу з зацятага крытыка Беларусі ў добрага партнёра. У той жа час, яны не далі рады зрабіць Лукашэнку цалкам “рукапаціснутым” сярод яго калегаў у Еўропе, адмежаваліся ад палітычнай эліты Украіны, правалілі рост экспарту і дыверсіфікацыю рынкаў, а таксама ператварылі Літву з сябра Беларусі ў праціўніка.

Рыгор Астапеня абмяркоўвае, ці хоча Крэмль зрынуць Лукашэнку. У апошні час рыторыка руска-беларускія адносінаў стала настолькі вострай, што некаторыя журналісты і аналітыкі сталі гаварыць пра планы Крамля зрынуць Лукашэнку ці акупаваць Беларусь. Рэгулярныя канфлікты застаюцца абавязковым атрыбутам беларуска-расійскіх адносінаў. Але нягледзячы на ​​ваяўнічае бурчанне, Лукашэнка ў асноўным дбае пра інтарэсы Крамля і спрыяе развіццю супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Цэнтр Астрагорскага правёў Другую штогадовую лонданскую канферэнцыю па беларускіх даследаваннях

У суботу 25 лютага адбылася Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеям імя Францішка Скарыны.

Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях

Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Фота: Яраслаў Крывой

Выступоўцы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Японіі, Германіі, ЗША і іншых краін зрабілі даклады і абмеркавалі праблемы спадчыны Францішка Скарыны, беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, знешняй палітыкі Беларусі і параўнальнай палітыкі, грамадскіх і палітычных рухаў, а таксама мовы і літаратуры.

Пасля асноўнай часткі канферэнцыі адбылася штогадовая лекцыя па беларускіх даследаваннях, якую прачытаў доктар Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Усе прэзентацыі канферэнцыі будуць размешчаныя онлайн як падкасты, а абраныя артыкулы будуць апублікаваныя ў Журнале беларускіх даследаванняў.

Праграма канферэнцыі даступная на https://www.ucl.ac.uk/ssees/ssees-events-publication/second-belarusian-studies

Аналітычны дакумент: Выклікі далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі

EHEA_coverЦэнтр Астрагорскага апублікаваў аналітычны дакумент “Выклікі далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”, які быў напісаны па выніках 4-й штогадовай галандска-беларуска-польскай канферэнцыі “Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя”.

У 2015 годзе Беларусь прыняла на сябе абавязацельствы па выкананні Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай школы да 2018 года. Графік рэалізацыі Дарожнай мапы не вытрымліваецца, і гэта стварае пагрозу выканання абавязацельстваў беларускага боку ў вызначаны тэрмін.

Гэты дакумент аналізуе асноўныя праблемы рэалізацыі Дарожнай мапы ў Беларусі; ён таксама дае рэкамендацыі, якія маглі б дапамагчы зрабіць гэта своечасова і задав

Каментары ў медыя

Сяргей Богдан на Польскім радыё разважае пра працэсы дэзінтэграцыі вакол Беларусі, выкліканыя палітыкай Расіі. Яна ўсталёвае мяжу з Беларуссю, дзе яе ніколі не было, і спрабуе спыніць беларускі экспарт праз парты Балтыйскіх краінаў. Расія абвінавачвае ЕЗ у расколе рэгіёну, але сама ў гэтым актыўна удзельнічае. Фрагемнтацыя рэгіёна будзе весці да яго збяднення, мяркуе Сяргей.

Алеся Руднік на Польскім радыё абмяркоўвае апошнія палітычныя справы графіцістаў. Палітычныя графіці як новая форма грамадзянскага ўдзелу прыцягваюць вялікую ўвагу грамадства і медыя, таму зазнаюць рэпрэсіі з боку дзяржавы.

Рыгор Астапеня каментуе апошнія падзеі ў беларуска-расійскіх адносінах для польскага партала навінаў Wirtualna Polska. Насуперак укідам некаторых расійскіх медыя, Лукашэнка не збіраецца выходзіць з Еўразійскага эканамічнага саюза і АДКБ. У той жа час ён жадае паглыбляць толькі эканамічную,а не вайсковую і палітычную інтэграцыю.

Вэбсайт The Conflict Comment цытуе Ігара Губарэвіча ў артыкуле пра нафтавы канфлікт Беларусі і Расіі. Паводле Ігара, абодва бакі маюць ў гэтай спрэчцы важкія аргументы, і абодва зацікаўленыя ў пошуку кампрамісу, як гэта шматразова здаралася раней. Беларусь захоўвае стратэгічнае значэнне для Расіі і як гандлёвы партнёр, і як дэмаркацыйная лінія для NATO і ЕС.

Вадзім Смок на Польскім радыё абмяркоўвае, ці мае Беларусь шанец у новай нафтавай вайне з Расіяй. Нафтапрадукты прыносяць траціну экспартных прыбыткаў у бюджэт Беларусі і застаюцца экспартным артыкулам № 1. Пры адсутнасці альтэрнатыўных варыянтаў паставак вуглевадароднай сыравіны і паслабленні рычагоў уплыву Мінска на Крэмль, краіна будзе вымушаная гуляць па правілах Крамля.

Брытанская газета The Independent цытуе Ігара Губарэвіча ў артыкуле пра спадчыну Чарнобыльскай аварыі. Паводле Ігара, беларускія ўлады пазбягаюць прыцягнення ўвагі грамадскасці да спадчыны Чарнобыля па двух асноўных прычынах. Вобраз забруджанай краіны можа перашкодзіць экспарту і прыцягненню замежных інвестыцый, а таксама можа негатыўна паўплываць на развіццё ядзернай энергетыкі ў Беларусі і будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Belarus profile

База дадзеных BelarusProfile.com цяпер ўключае наступных асобаў: Вітаўт Руднік, Алеся Руднік, Андрэй Паўлючэнка, Кацярына Сінюк, Анатоль Лаппо, Дзмітрый Калечыц, Уладзімір Аўгусцінскі, Аляксандр Цэнтэр, Сяргей Савіцкі, Андрэй Брышцелеў.

Мы таксама абнавілі наступныя профілі: Віктар Шынкевіч, Сяргей Пісарык, Ігар Бузоўскі, Міхаіл Жураўкоў, Леанід Мальцаў, Васіль Жарко, Марат Афанасьеў, Аляксей Пікулік, Уладзімір Траццякоў, Іван Дземідовіч, Іван Жарскі, Ігар Войтаў, Аляксандр Забароўскі, Дзмітрый Круты.

Belarus policy

Цэнтр Астрагорскага працягвае абнаўляць базу дадзеных даследаванняў  BelarusPolicy.com. Даследаванні партнёрскіх арганізацый, дададзеныя у гэтым месяцы, ўключаюць:

Яраслаў Прыгодзіч. Анатомія беларускіх ААТ. BEROC, 2017.

Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, Алена Арцёменка. Дзейнасць парку высокіх тэхналогій: трохразовае павелічэнне экспарту ІТ-паслуг і што будзе, калі парк зачыніць. BISS, 2017.

Вадзім Смок. Выклікі далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Цэнтр Астрагорскага, 2017.

Уладзімір Акуліч, Юлія Яфіменка, Вікторыя Смаленская, Кацярына Алексятовіч, Уладзіслаў Раманюк, Алесь Аляхновіч, Серж Наўродскі. Восьмы выпуск макраэканамічнага агляду Рэспублікі Беларусь у графіках (кастрычнік-снежань 2016 года). CASE-Belarus, 2017.

Запрашаем аналітычныя цэнтры Беларусі дадаваць свае даследаванні ў базу дадзеных, запоўніўшы гэтую форму.

Цэнтр Астрагорскага гэта прыватная некамерцыйнай арганізацыя, якая займаецца аналізам і прасоўваннем палітыкі па праблемах, якія стаяць перад Беларусі ў працэсе пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства закона. Сярод  праектаў цэнтра Belarus Digest, Журнал беларускіх даследаванняў, BelarusPolicy.com, BelarusProfile.com і Ostro.by.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *