Выпуск Журнала Беларускіх Даследаванняў за 2018 год: Пяцідзесятнікі, Сталін, нацыянальнае будаўніцтва, эмігранты

У 2018 годзе адбыліся  дзве важныя падзеі для Журнала Беларускіх Даследаванняў. У якасці сурадактараў Журналу да нас далучыліся Алена Маркава з Карлава універсітэта ў Празе і Сяргей Богдан са Свабоднага універсітэта Берліна.

Па-другое, Журнал уключылі ў базу дадзеных Scopus —  найбуйнейшы ў свеце індэкс цытавання навуковай літаратуры. Гэты факт, безумоўна, павінен узмацніць атракцыйнасць Журнала для аўтараў і чытачоў. На дадзены момант Журнал ужо індэксуецца базамі дадзеных EBSCO, ERIH PLUS, Google Scholar і іншымі.

У апошнім нумары Журналу – артыкулы аўтараў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі і Чэхіі. Нашыя аўтары пішуць на разнастайныя тэмы, хаця ў гэтым нумары дамінуе тэма савецкага перыяду ў гісторыі Беларусі — асвятленне побыта пратэстанцкіх суполак у БССР, культ Сталіна, нацыянальнае будаўніцтва, а таксама беларускія эмігранты ў міжваеннай Чэхаславакіі.

Томас Бон і Райк Эйнакс з універсітэта Юстус Лібіг у Германіі абапірацца на шырокія крыніцы дзеля таго, каб прааналізаваць, якім чынам пяцідзесятнікам беларускага савецкага перыяда ўдалося захаваць сваю веру, нягледзячы на ​​абмежавальнае асяроддзе і ціск з боку міліцыі ды КДБ. Аўтары сцвярджаюць, што настойлівасць і “маральная мужнасць” пяцідзесятнікаў сталі адной з галоўных праблем для Савецкай дзяржавы на заходняйй перыферыі. Савецкім кіраўнікам так і не ўдалося прымусіць пяцідзесятнікаў да падпарадкавання.

Алена Маркава з Карлава універсітэта ў Празе напісала артыкул на аснове сваёй лекцыі з Трэцяй штогадовай лонданскай канферэнцыі па беларускіх даследаваннях, якая адбылася ў сакавіку 2018 года. На думку аўтара, працэсы беларускага дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага фарміравання з’яўляюцца унікальнымі ў кантэксце іншых еўрапейскіх нацыянальных рухаў. Маркава супрацьпастаўляе іх постсавецкай неа-беларусізацыі, якая праходзіла з 1990 па 1995 гады.  Нягледзячы на кароткатэрміновасць, абодва гэтыя перыяды аказалі значны ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі і дзяржавы.

Аляксандр Гужалоўскі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта аналізуе культ Сталіна ў Беларусі. Ён абмяркоўвае спецыфічныя шляхі фарміравання культа, такія як паўсядзённая палітычная адукацыя,  палітычныя кампаніі, культ асобы ў літаратуры і мастацтве, а таксама ўзмацненне культа праз тапонімы. Аўтар паказвае, што культ асобы Сталіна фарміраваўся ў рамках значна больш шырокага праекта будаўніцтва Савецкай дзяржавы, які быў заснаваны на патэрналісцкіх, неліберальных і аўтарытарных каштоўнасцях. Тым не менш, беларускае савецкае грамадства не было маналітным ў дэманстраванні адданасці дыктатару, і аўтар паказвае беларускае супраціўленне ўсталяванню сталінскага культу.

Даніэла Каленоўска з Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі піша пра гісторыю беларускіх эмігрантаў у міжваеннай Чэхаславакіі. Беларускія эмігранты прайшлі праз розныя этапы ў стасунках з чэхаславацкімі ўладамі. У артыкуле робіцца выснова аб тым, што антысавецкі характар ​​новай беларускай праграмы быў палітычна аркестраваны з Нямеччыны, у той час як чэхі аддавалі перавагу сталінскаму антыфашызму ў параўнанні з гітлераўскім антыкамунізмам.  Гэты раскол паўплываў на адсутнасць гатоўнасці ў чэхаў і славакаў абараняць беларусаў супраць савецкага дэспатызму пасля Другой сусветнай вайны.

Рэцэнзіі выпуска Журнала за 2018 год ўключаюць аналіз балад Уладзімера Арлова (рэцэнзент — Арнальд Макмілін), агляд новай кнігі Наталлі Голубевай “Палітыка і палітыкі ў Савецкай Беларусі” (рэцэнзент – Анжаліка Пабеданосцава Кая), а таксама агляд новай кнігі Эндру Слоана пра «габрэйскую рэвалюцыю» ў Беларусі (рэцэнзент — Адам Коман) і яе ўплыў на эканоміку і бальшавісцкую ўладу. Традыцыйна выпуск Журнала ўключае штогадовы агляд дзейнасці Англа-беларускага таварыства, напісаны яго старшынёй Браянам Бенетам.

Журнал Беларускіх Даследаванняў працягвае прымаць артыкулы на пастаяннай аснове і вітае ўнёскі па ўсіх аспектах беларускіх даследаванняў.

  • Замовіць друкаваны асобнік 2018 года Журнала Беларускіх Даследаванняў.

Напісаць адказ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *